Всем доброго времени суток!
Прочітала все 18 страніц данной темы.
Я мама 3 детей и мне больше нравится домашнее обучение.
С вашего позволения я перейду на язык мне более близкий - на котором происходит мыслительный процесс в моей голове.
З аргументаў супраць школы - усе павінны быць аднолькавымі, пажадана шэрымі і квадратнымі - інакш вам будзе складана. Гэтую высновы мы зрабілі пасля навучаньня 5 год у школе (элітная гімназія, потым простая школа, смена 3 класных настаўнікаў).
Школьнае навучанне займае вельмі шмат часу! 8 гадзін у школе + 8 дома... А жыць калі? Тым больш, што большая частка ведаў будзе забыта праз 5 год - без сталага паўтарэння і ўжытку.
І асабліва не люблю аргументацыю пра сацыялізацыю. Самыя сацыялізаваныя дзеці-інтэрнатаўцы... І з аднагодкамі яны больш спаборнічаюць за места і ўвагу перад настаўнікам. З аднагодкамі пасля школы мы амаль не сутыкаемся - бо свет вялікі і разнапланавы, рознаўзроставы. І больш нідзе не будзе на вас адну столькі "начальніков"-настаўнікаў. Уявіце, што на працы вы вядзеце 7-10 праектаў адначасова і па кожнаму свой начальнік над вамі. Задаволіць іх усіх задача магчымая, але стрэсавая дакладна! А гэта толькі малыя дзеці, у іх і псіхіка яшчэ не сфармавалася да канца...
Ці цяжка вучыцца дома? Мама на гэты час не працуе (мой варыянт). Цяжкіх прадметаў няма. Вучыцца цікава. З 10 год дзіцё амаль увесь матэрыял засвойвае самастойна.
fostermama, вы моцная жанчына, калі ўзялі на сябе адказнасць і працу па выхаванню столькіх дзяцей! Кампот па 10 літраў варыце? У мяне сваіх 3, але суседзкія часта "тусуюцца" у нас дома = 10 дзяцей бывае часта. Увогуле, я зразумела, што найбольш стамлялася, калі дачка была адна. А зараз часу на ўсё хапае

)).
У школе вучыцца адна дачка. Адзнакі добрыя, адносіны з дзецьмі в норме, настаўнікі - супер, але... Я ужо пісала пра наша разуменне мінусаў школы. Дадам яшчэ нелюбоў да піянераў-камсамольцаў.
Дарэчы заўважу, што найбольш дыскутуюць на тэму Я СМАГУ У 1-4 класах ці ЯК У 7-10 класах мамы дашкалят (2-4 гады) або дакладныя прыхільнікі школы. На мой погляд пачаць цяжэй.
Мы і раней шукалі такі варыянт, як індывідуальны план. Але яго ня ведаў ніхто з тых, да каго мы звярталіся. Нам нават казалі, што яго адмянілі. Зараз мы разумеем, што гаворка ішла пра хатняе навучанне, якое існавала з 2002 па 2007 год. Таму хачу выказаць шчырую ўдзячнасьць тым, хто распачаў гэтую тэму і даў столькі карыснай інфармацыі. У гэтым годзе плануем з 2 дзецьмі пачаць навучанне дома :friends:.
Мы жывем у доме за горадам (побач лес, возера, стадыён, козы). Ад метро "Каменная горка" - 20 хвілін. Каму цікава і блізка гэта тэма - ласкава запрашаю ў госці.
fostermama, з Вамі і вашай сям'ёй вельмі хацелася б пазнаёміцца асабіста.