Mariisha,
ну вам жа ўжо зверху сказалі -- ну не будзе чалавек падчас дзелавой сустрэчы знаёміцца з дзяўчатамі.
Я часта хаджу па рэстаранах менавіта на дзелавыя сустрэчы. Ну гэта ж нонсэнс -- каб чалавек адарваўся ад суразмоўцы і пайшоў з кімсьці знаёміцца.
Ды і ўвогуле, мне здаецца (тры разы імхо), людзі ходзяць у рэстараны збольшага з канкрэтнымі мэтамі -- бізнэс, сустрэча з сябрамі (і тады яны засяроджаны на сябрах), ну і, магчыма, зняць каго-небудзь. Вось разлічваючы на сустрэчу з "мужчынай" (прабачце, але мне чамусьці рэзанула -- неяк я ўсё больш знаёмлюся з чалавекамі, а пасьля ўжо магу разглядзець у іх шыкоўнага мужчыну/прыемную знаёміцу і г.д.) у такіх установах вы фактычна адразу звужаеце сабе кола да тых вось, што разлічваюць на здым. Яшчэ раз імхо.
А з алкаголікам паўсюль можна сутыкнуцца, гэта праўда. Я тут не пра алкагалізм як такі, а пра саму манеру такім чынам праводзіць час у такім узросце -- хадзіць па клубах/здымаць дзевачак.