Bonica, аразу скажу: адпачывалі мы там летам 2012, мо за 2 гады што зьмянілася.
Знаходзіцца гэты гатэль сапраўды ў баку ад населеных пунктаў. Пешшу не пойдзеш, бо там аўтамабільная траса і ўсё, ніякіх тратуараў-дарожак. Да бліжэйшай вёскі Афітас на таксоўцы -6 еўра. У больш буйны гарадок -забыла назву, але там, у гатэлі, усе яго ведаюць, бо рана ці позна туды едуць амаль усе турысты- 11 еўра.
Вось у гэтым гарадку ёсьць харчовыя магазінчыкі, кавярні, магазіны з адзеньнем, сувенірамі, сумкамі.
У самім гатэлі магазінчык ёсьць. Але мне ён запомніўся шакаладкамі, наклейкамі, марозівам і сувенірамі

То бок не разлічвайце на яго занадта. Памперсы я там не памятаю, бо мне ня трэба было.
На пляж вядзе лесвіца і ліфт. То бок ад гатэля пераходзіце па надземным пераходзе чераз трасу і спускаецеся на ліфце(ці па лесвіцы, калі позна ўвечары) да мора.
Пляж невялікі. Пяшчана-каменьчыкавы

Гэта і не галька, і не чысты пясок. Мы ў тым гарадку куплялі сьпецыяльныя тапачкі (у магазінчыку гатэльным былі толькі мужчынскія 40-якога-та памеру

) Лежакі -парасоны былі бясплатнымі пры ўмове, што купіш што-небудзь у бары на беразе. Палова людзей адкрыта "забівала" на гэта і ляжала так, пакуль да іх не падыходзіла афіцыянтка.
Басейн просьценькі, але маім дзецям падабалася.
Харчаваньне.. Галоднымі не будзеце, але ізыскаў кулінарных я не памятаю. Мне і сыну было смачна. Я ніколі ў жыцьці не памятаю, каб мой сын
столькі еў

Дачка не ела амаль нічога. Можа, жара так ўплывала на яе - ня ведаю.
Пірожных-фруктаў - невялікі выбар быў. Віно - нясмачнае.
Нумар ў нас быў зусім невялікі. Але мы там толькі спалі, таму нам гэта было не крытычна. Уборка была на вышыні.
Ездзілі на пару экскурсій. У парк атракцыёнаў у Салонікі не ездзіце! Абсалютнае абы-што. У Салоніках побач з гэтымі каруселямі някепскі такі гандлёвы цэнтр. Прыемны шопінг, выдатныя кошты. З H&M мяне ледзь вывелі, бо усялякія там маечкі і таму падобнае па 0,5 еўра проста манілі застацца нападаўжэй

))