Кофе, абяцаны водгук.

У 2013 годзе мы пабывалі на возеры Кома (Como) і Ізеа (Iseo). Уражаньні былі настолькі моцнымі, што ў гэтым годзе вырашылі вярнуцца ў тыя мясьціны

Адразу скажу, гэтая вандроўка была амаль спантанная. У нас быў запланаваны адпачынак ў Польшчы, але нешта падштурхнула мяне зірнуць прагноз надвор'я і кошты на авіяпералёт да Бергама. І па сукупнасьці фактараў было вырашана - тыдзень ў Польшчы, тыдзень на італьянскім возеры.
Туды ляцелі з Гданьска (таму што, адпачывалі ў тых мясьцінах), назад - у Варшаву (Шапен). Wizzair. Дарэчы, праверылі на сабе, што можна абыйсьціся толькі малай ручной кладдзю

Праўда, мой заплечнік можна было б запіхнуць ў рамку хіба што нагамі (па шырыні ён быў бальшаваты), але ніхто не правяраў.
Першы пункт адпачынку - гарадок Мароне. У нашым b&b спадабалася тое, што ён стаіць роўненька на беразе возера. Можна не толькі харчавацца за столікамі з відамі на возера, але і купацца. Вада - празрыстая, цёплая. Адно што дно камяністае.
Від з нашага двара. На гарызонце - астравок Isola di Loreto.
У адзін з дней бралі напракат ровары, з'ездзілі у суседнія гарадкі - Sale Marasino і Sulzano. Частка веладарожкі праходзіць уздоўж возера. Віды, мажжавелавы пах, буйства фарбаў...
У наступны дзень вырашана было паплаваць на кацеры.Навігацыя на возеры добра разьвітая, ёсьць як кароткія маршруты між бліжыйшымі гарадкамі, так і такія, якія прасякаюць ўсё возера. Мы палылі на востраў Monte Isola ў гарадок Peschiera. Уж надта ён нам спадабаўся, калі мы глядзелі на яго з супрацьлеглага берага, калі былі ў Sulzano.
Сам гарадок маленькі. Турыстам прапаноўваецца падняцца на самы верх вострава (4000 м, калі не блытаю), там знаходзіцца галоўная славутасьць вострава - сярэднявечны замак Рокка дэль Ольдафредзі. Мы не ўздымаліся
Назад плылі кацерам да Sulzano, а адтуль электрычкай да Marone.
Яшчэ адным пунктам нашага адпачынку быў горад Sarnico. Менавіта там мы былі ў 2013 годзе. І вырашылі вярнуцца. Прычым ў тое ж самае b&b. Да Сарніка плылі праз усё возера кацерам. Віды, канечне, абалдзенныя.
У Сарніка я ізноў адчула тыя эмоцыі, калі разумееш, што вяртацца ,гэта так жа класна, як і адкрываць нешта новае. Лебедзі, унісон званоў у царквах Сарніка і Паратіка (ён знаходзіцца побач, толькі мост перайсьці). І нават, як і тады, у 2013, Зося танчыла на галоўнай плошчы
Такім вось мы ўбачылі возера Iseo. Кажуць, што менавіта там любяць адпачываць італьянцы. Яно больш утульнае і менш пафаснае за Кома. Але не менш прыгожае.
Дабірацца да яго проста і без машыны. З Бергама мы ехалі электрычкамі па маршруце Бергама-Брешыа-Мароне. Назад - аўтобусам Сарніка-Бергама.