а я яшчэ пра першыя прыклады Фостэрмамы хачу сказаць. Калі выбіралася "не та" пара з трохкутніка. і дзеці пасля цяжка перажывалі (і нават не перажывалі ў літаральным сэнсе), што выбралі не іх. Мне ўсё ж падаецца. што праблема была не проста ў тым, што чалавек кінуў аднаго і выбраў іншага. Бо, імга, уважліва прыслухоўвацца да сябе і сваіх сапраўдных жаданняў -- гэта не блага. Блага, калі чалавек здраджвае (найперш сабе!) у сваіх сапраўдных пачуццях і жаданнях. Ну, напрыклад, кахала аднаго, а выйшла за больш "перспектыўнага". Альбо чалавек зрабіў подласць, каб "заваяваць" каханне.
а пра алкагалізм і хто вінаваты маё меркаванне такое -- калі ўлічыць, што ўсе мы -- люстэркі адзін для аднога, і найбольш блізкія людзі -- найбольш яркія люстэркі (гэта не значыць -- паўтараюць, гэта значыць -- высвечваюць праблему), то жонка "вінавата" у п'янстве мужа ўскосна. Можа, яна і правакуе дзесьці сваімі паводзінамі на п'янства, магчыма, менавіта таму яна і дадзеная гэтаму мужчыне ў жонкі, каб адлюстроўваць яго задачу жыцця. Адпаведна. сваім п'янствам яе муж "дапамагае" жонцы вырашыць задачу свайго жыцця.