Шаноўныя суседзі, здаецца адбылося то, чаго мы з вамі болей за ўсё баяліся. Ільготныя крэдыты скасаваныя. Прапаную абмеркаваць лёс нашага ЖСПК. Відавочна, што мы падзелімся на тры групы:
1) тыя, хто ацаніў свае магчымасці і зразумеў, што ён здолее пабудавацца і без ільготнага крэдыту, такім чынам ён чакае найхутчэйшага пачатку будаўніцтва;
2) тыя, хто ацаніў свае магчымасці і зразумеў, што без ільготнага крэдыту яму не пабудавацца, такім чынам ён адмаўляецца ад будаўніцтва ў нашым ЖСПК;
3) тыя, хто ацаніў свае магчымасці і зразумеў, што без ільготнага крэдыту яму не пабудавацца, алеж ён спадзецца на нешта (напрыклад на вяртанне ільготных крэдытаў).
Наконт апошніх добра сказаў Кузьма Чорны: “Надзея – матка дурных”. Таму раю трэцяй групе скіравацца або ў першую, або ў другую групу.
Наконт другой групы, калі я правільна разумею, іх падменяць іншыя выкладчыкі з адпаведных ВНУ, а дакладна тыя, хто стаяць у чарзе ВНУ і згодныя будавацца на сёнішніх умовах (то бок без ільгонага крэдыту).
У сувязі з гэтым бачу наступную праблему: калі ў красавіку сапраўды пачнецца наша будаўніцтва, а замена выкладчыкаў другой групы яшчэ не адбудзецца, тады выкладчыкі першай групы будуць плаціць Мапіду за увесь ЖСПК, што ў такіх умовах вельмі цяжка (выкладчыкі другой групы плаціць не будуць, бо яны ужо канчаткова вырашылі адмовіцца ад будаўніцтва). Для развязання гэтай праблемы напэўна лепей пачаць працэс замены выкладчыкаў другой групы як мага раней, каб на момант пачатку будаўніцтва у нас засталіся толькі гатовыя будавацца.
P.S. Сам адношуся да першай группы, таму што разумею, што нягледзячы на адсутнасць ільготных крэдытаў наша вартаць квадратнага метру значна меньшая за рынкавую. На сайце realt.by у падзеле “Даступнае жыллё” Мапід два месяцы назад выставіў такія як у нас кватэры (Каменная горка 3, панэльны дом, планіроўка М 464-9-У1) па 7 500 000 і праз месяц усё разабралі.