Траўмы павылазілі)
Розныя школы, розныя дзеці, розныя медалі.
І так, бывае медаль як мэта. Калі і бала атэстата цалкам хапае без яго, і ўзроўня, і УО далёка не СШ.
У мой час добра вучыцца было ’батан’ і ’ёлупень’, можа таму і медаль валяецца, а не захоўваецца?
Сёння, прынамсі ў асяроддзі маіх дзяцей, добра вучыцца і дасягаць мэтаў крута і варта павагі. Да гэтага імкнуцца. І на мой погляд, гэтаму можна толькі парадвацца.
У мяне, прызнаюся, таксама ёсць уяўленне, што медалістам у старшых класах хоць крышачку, але лягчэй. Не тое, каб ім завышаюць, (зноў жа я пра асяроддзе дзяцей, не ведаю, як у пасялковых школах), але ёсць пэўная рэпутацыя ці што, ну і могуць лішні раз не безапеляцыйна ляпнуць няўдалы бал, а даць магчысьці штосьці выправіць. Ужо хлеб.
Мая малая, напр, усё жыццё крыўдзілася, што перапісаць ці падправіць заўжды можна было толькі кепскія адзнакі, прыкладна 6-. А тая ж 7- добры бал, вось і сядзі з ім. Наша сістэма працуе не на добрых вучняў у сваёй масе, а на сірых і ўбогіх. Ну дык хай можа хоць медаль дасць і добраму дзіцяці штосьці палепшыць?