У нас прапіска з адрасам пражываньня супадае. Можа, калі не супадае, то гэта недзе ў карце адзначана, што дзіця абслугоўваецца па месцы жыхарства. Тады мо і па месцы жыхарства паедзе эпікрыз, тут ня ведаю. Але ён паедзе. Фізічна. Паперка з пячаткамі. Потым дзіця прыходзіць з пашпартам, яму заводзяць картку ў дарослай пк. А картка ў дзіцячай ідзе ў архіў.я нават механізма не ўяўляю. Дзеці ў паліклініцы незалежна ад прапіскі, а ў дарослую, калі прапіска не пасуе, яшчэ заяву пісаць, а па змоўчанні - велкам па прапісцы. З якога перапуду і куды дакладна эпікрыз будуць перадаваць? Гэта адзін з прыкладаў. Не кажучы пра тое, што так і бачу, як цёці не паміж паверхамі ледзь варушацца, а па горадзе матляюцца, эпікрызы развозяць) Ці мы ІТ краіна і гэта электронна? Тады ўжо дакладна з канцамі ўсе докі )
Калі ў вашай дзіцячай аддаюць на рукі, то гэта проста файна, што ты можаш кантраляваць працэс.
Мо зараз што і зьменіцца з разьвіцьцём кампутарнай сеткі ў пк, але папярэднія гады было менавіта так.