мамаЛена35, я вазіла
BabuschkinHaus, вы калісьці пыталіся пра LOT?
Зьляталі зь імі. Мне спадабаўся працэс анлайн-рэгістрацыі))) (пры набыцьці білетаў я паставіла галачку насупраць "онлайн-регистрация") Карацей кажучы -ніякіх целарухаў. Недзе за 24 гадзіны да вылета (а рэгістрацыя пачынаецца за 36 гадзін) мне прыйшло пісьмо: дзякуй, вы пасьпяхова зарэгістраваныя, вось вашы пасадачныя.
У лісьце былі як самі пасадачный ў фармаце PDF, так і спасылка на электронны пасадачны. Напісана было, што PDF трэба раздрукаваць. Але ў нас не было, дзе. У Вільні падыйшла да супрацоўніка кампаніі, ён сказаў, што можна паказаць электронныя. Але ў нас усё яшчэ прасьцей было - мы здавалі багаж, таму пасадачныя нам выдалі на стойцы. У прынцыпе, у аэрапорце была стойка-аўтамат, раздрукаваць можна было і там.
Карацей, нам спадабалася. Месцы пры пакупке выбралі бясплатна, багаж - 23 кг - паляцеў у багажным аддзяленьні таксама бясплатна. Працэс рэгістрацыі лёгкі, як ніколі. Ну і ўсё гэта па прымальным для мяне кошце (быў прома-тарыф).