з іншага боку. На курсах у тым ліку разбіраюцца і часцей за ўсё прарэшваюцца заданні папярэдніх гадоў (хаця ў маёй па фізіцы ні разу заданні мінулых гадоў на занятках не бралі, выключна прасціны задач самога настаўніка, але я ні разу не ў крыўдзе), і дзяцей рыхтуюць да таго, каб яны спраўляліся з такімі заданнямі, як яны прарэшваюць, адпаведна. Яны не займаюцца рашэннем экзаменацыйных задачнікаў для 9-га класа. Тэарэтычна, што не так?
Заданні на іспыты складаюцца, мяркую, настаўнікамі ліцэя. Якія самі курсы не вядуць. Я думаю, і нават перакананая, што выкладчыкі курсаў не маюць ні малейшага панятку, якога плана будуць гэтыя ўступныя заданні. Для іх гэта заўжды такі ж сюпрыз, як і для абітурыентаў.
Яшчэ момант. Па-вашаму, што належыць рабіць ліцэю, каб "адпавядаць"? З вышэй пералічаных прычын ён такі да паступлення, як не круці, рыхтуе. Ці чым ён займаецца? Рэпетытарствам непаспяховых? Падрыхтоўкай да выпусных? Чым? Ліцэй аб'яўляе прыём і чакае заявак. І тут тысячы людзей навыперадкі нясуцца запісвацца. Ліцэй мае сказаць - не. не, чакайце, мы возьмем толькі 4 групы, каб у іх былі шанцы, а астатнія - даруйце? Ці як? Ці рабіць яшчэ і іспыты, каб трапіць на самі курсы? Адмовіць усім тым, хто ў 4 групы не паспеў? Хто першы - таго і тапкі? Дый яно і так роўна такім чынам і адбываецца. І з 24 групамі. Зрабіць 4? Ёсць запыт - ёсць прапанова.
Мне здаецца, гэта нейкае перакладванне адказнасці ўласнай на кагосьці там. У нашым выпадку ліцэй. Вось не папярэдзілі, не так сфармулявалі, не так назвалі, многа груп набралі. Ніхто нікога не няволіць. Усе могуць самастойна ацэньваць шанцы і аналізаваць перад тым, як грошы плаціць. Сапраўды, ёсць жа і іншыя варыянты. Нікому не забаронена ці рэпетытраў індывідуальных шукаць, ці самому займацца, ці ў 100 балаў ісці. Мяркую, людзі самі абіраюць найбольш зручны для іх варыянт. Дык адкуль потым прэтэнзіі?
Параўнанне з ЦТ і паступленнем у ВНУ некарэктнае. У нас месцаў ў ВНУ болей, чым абітурыентаў. А ў ліцэі ммммм... крыху наадварот.