вроде как 10-е и 11-е ходят вместе.
так. Таму што 10-м хадзіць не забараняецца, вольнаму воля. Але арыентаваныя заняткі на 11-я класы, якія ўжо прайшлі ўсё ці амаль усё. У выпадку, калі 10-м штосьці незразумела з прычыны таго, што яны гэтага яшчэ па праграме не бралі - гэта іх асабістыя цяжкасці. Асобна ніхто не тлумачыць. Таму і раяць не "торопіть любовь", а калі надта хочацца хадзіць ужо ў 10-м - быць гатовымі да незразумелага і няпройдзенага. Таму і кажу, што для 10-х як такіх допаў па падыхтоўцы да ЦТ няма, ёсць для 11-х. Прынамсі на сходзе тлумачылі так.
Дапішу.
Гэта я да таго, што ў 10-м класе асабліва і без варыянтаў. Асабліва зноў жа, калі дзіцё не надта працаздольнае і адказнае, каб самому з матэрыялам 11-га класа разбірацца. У 11-м, напэўна, можна спрабаваць.
Пра іншыя профілі тут, напэўна, хіба Женщина дождя можа расказаць. У яе дачка на паступленне няпрофільныя прадметы рыхтавала, матэматыку ў тым ліку. Праўда, ужо даўнавата.