И не надо устраивать очередное нападение,
вось так. Гэта тое, што ў гэтай тэме болей за ўсё здзіўляе.
RbIgik, асабіста мяне здзівілі 2 моманты: а) сам факт, што людзі выбіраюць профіль з дапамогай дырэктара. Не тое, каб гэта было немажліва ці кепска ці штосьці яшчэ падобнае, але вось проста падалося дзіўным, відаць, зноў жа мераю па сабе.
б) што людзі звяртаюцца не наўпрост, а праз кагосьці там. Па мне, такое магло б тлумачыцца якраз цяжкадаступнасцю асобы, з якой хочуць пракансультавацца, і мажлівасцю гэта зрабіць толькі праз нейкія далёкія адмысловыя каналы. Дый увогуле, распытаць кагосьці аб чымсьці - адно, а папрасіць кагосьці пайсці параіцца наконт чужога дзіцяці - крыху дзіўна, так. Нават не крыху.)
Але, як бачым, бывае рознае. І хай сабе.)
Тое, што дырэктар камунікуе ў фб - агромны плюс. І добра, што гэты момант такі усплыў у размове. Бо ў фб, як па мне зноў жа, ужо можна і пра профілі перацерці і парады папрасіць. Гэта не прыём у кабінеце сапраўды. Больш нефармальная абстаноўка і ўсё такое. І я думаю, цалкам сабе могуць знайсціся людзі, якія скарыстаюцца гэтым прыкладам ці мажлівасцю. Узяць і напісаць дырэктару наўпрост.) Выдатна, па-мойму.)