Уступныя іспыты ў Ліцэй БДУ 2012
Вітаю! На вялікі жаль у гэтым годзе не хапіла часу раставіць кропкі над Ё і адказаць на ўсе тыя пытанні, якія з'яўляліся пад час дыскусіі. Прачытаўшы яе, бачу, што шмат на якія пытанні ўжо маюцца адказы, і тут я хацеў бы падзякаваць
имя-как-имя за разгорнутыя і дакладныя каментары.
А зараз пра тое, што, на мой погляд, засталося нявысветленым:
Па працэдуры апеляцыі:
Мой на апелляции не ездил. Хотя, возможно, и стоило. Считаю, что на процедуре апелляции должны быть как верные ответы, так и условия всех заданий, включая тестовые.
На прыкладзе апеляцыі па фізіцы патлумачу, як яна абдываецца.
- Мы не забараняем бацькам прысутнічаць у аўдыторыі. Яны знаходзяцца не ў дзвярах, як тут пісалі, а сядаюць ў аўдыторыі ля дошкі на адмыслова для іх пастаўленыя крэслы і маюць магчымасць бачыць сваё дзіця і тое, як да яго ставяцца экзаменатары падчас азнаямлення з работай.
- Умовы заданняў і правільныя адказы прадстаўляюцца абітурыентам разам з іх працай.
- Мы не абмяжоўваем час азнаямлення з экзаменацыйнай работай (былі абітурыенты, якія знаходзіліся ў аўдыторыі больш за гадзіну).
- Калі ёсць факт неправільнай праверкі работы абітурыента, мы прызнаем нашыя памылкі і дадаем балы. Немагчыма выключыць чалавечы фактар, бо работы правяраюць людзі, а не машыны. Па матэматыцы і па фізіцы (там, дзе была самая вялікая колькасць абітурыентаў) крыху больш за 200 абітурыентаў азнаёміліся з работамі. Пры гэтым па фізіцы апеляцыі паступілі ад 14 чалавек. І ім дадалі ад 1 да 2 балаў. Гэта звязана з сутнасцю задання, якое складаецца з вялікай колькасці дробных пунктаў і проста немагчыма ўсю работу праверыць неправільна. Звычайна апеляцыі звязаны з тым, што абітурыент піша правільны адказ у іншай форме.
- Заданне складаецца з канкрэтных пытанняў на якія можна даць канкрэтны адказ. Нібыта складаныя задачы па фізіцы з часткі С складаюцца за 15-20 дробных і вельмі простых пытанняў.
Другі тып не асветленых пытанняў звязаны з тым, чаму так доўга трэба чакаць спісы рэкамендаваных да залічэння.
Кстати, также немного удивляет такая большая пауза перед объявлением результатов, списков поступивших до сих пор нет.
Тут хацелася б параіць знаёміцца з правіламі прыёму ў тую навучальную ўстанову, куды вы жадаеце патрапіць.
Правілы прыёму ў Ліцэй БДУ на 2012 год.
У гэтым годзе мы трошкі змянілі правілы ў параўнанні з мінулым. Справа ў тым, што ў красавіку 2012 г. выйшаў юрыдычны дакумент, які называецца "Палажэнне аб школе". Як Вы разумееце там даволі шмат артыкулаў, якія рэгламентуюць амаль усё школьнае жыццё. Вядома там ёсць раздзел прысвечаны правілам прыёму ў ліцэі. Паводле палажэння аб школе для абітурыентаў якія маюць паважную прычыну (хвароба і г.д.) і не дайшлі да экзамена, экзамен павінен адбыцца ў іншы дзень.
Паводле пункту 2.7. правіл прыёму ў Ліцэй БДУ 26 мая (субота) дзень рэзервовага экзамена. У гэты дзень прынялі ўдзел у экзамене 5 дзетак (іх сапраўды шкада, бо адзін прыйшоў на мыліцах з паламанай нагой, другая дзяўчынка не магла сядзець пасля аперацыі і інш.).
Спісы рэкамендаваных афармляюцца пратаколам прыёмнай камісіі 28 мая (п.3.6). Раней мы проста не маглі гэтага зрабіць, бо не ўсе абітурыенты напісалі экзамен.
Шкада, што жаданне зрабіць як мага лепей для ўсіх абітурыентаў (увядзенне рэзервовага дню для хворых, якім у мінулыя гады не прадстаўлялася нават магчымасці напісаць уступныя іспыты) прывяло да таго, што нас пачалі вінаваціць у нейкай непразрыстасці.
З павагай,
Адказны сакратар прыёмнай камісіі
Ігар Мікалаевіч Варакса