Лишний повод Ливянтам для обвинений в махинациях на ровном месте
Што тычыцца розных абвінавачванняў, то я лічу гэты год пераломным. Нам упершыню ўдалося істотна зменьшыць колькасць апеляцый. Напрыклад па фізіцы была толькі адна, а летась 14. Справа ў тым, што сёлета мы ўпершыню спрабавалі аўтаматычную праверку. Абітурыенты пісалі свае адказы ў спецыяльны
бланк. На экзамене па фізіцы адзнаку ставіла машына. Толькі на фізічным профілі была адна задача, якую правярала камісія, то там давялося ў адной рабоце дадаць адзін бал, бо экзаменацыйная камісія не заўважыла правільны адказ.
У наступным годзе колькасць іспытаў з аўтаматычнай праверкай
будзе павялічана.
Плюс мне падаецца зараз стала лягчэй рыхтавацца, бо мы распрацавалі спецыфікацыю тэста, і кожны абітурыент можа паглядзець, што ад яго будуць чакаць на экзамене. Вось прыклад
спецыфікацыі па фізіцы.
Болей за тое ў наступным годзе мы плануем варыянт заданняў якія выконваў абітурыент і вынікі ацэньвання работы выстаўляць у асабістым кабінеце. На вялікі жаль не пасьпелі зрабіць гэта ў гэтым годзе.
Не ведаю, ці атрымаецца зрабіць гэта на ўсіх профілях і па ўсіх экзаменах, але маю намер зрабіць гэта прынамсі на экзамене па фізіцы. Тэхналогіі аўтаматычнай праверкі работ, якімі мы валодаем, дазваляюць нам праверыць работы непасрэдна ў аўдыторыі, дзе адбываецца экзамен, на вачах абітурыентаў. Я яшчэ не ведаю, як гэта будзе, але мне падаецца прыблізна так:
Абітурыенты могуць здаць работу датэрмінова, а могуць дачакацца канца экзамена. Праз тры гадзіны ў аўдыторыю прыносяць пакет з ключамі (правільнымі адказамі), і адказныя ў аўдыторыі правяраюць работы абітурыентаў у прысутнасці саміх абітурыентаў. Праверка адной работы займае прыблізна 3-5 секунд. Кожнаму з тых абітурыентаў, хто застаўся ў аўдыторыі кажуць колькі заданняў ён выканаў правільна, у якіх заданнях зроблены памылкі. Мне падаецца, што гэта будзе верх празрыстасці. Пакуль гэта толькі мае мары.
Ну і яшчэ адзін плюс асабістага кабінета, у наступным годзе падаць заяву на паступленне ў Ліцэй БДУ можна будзе праз сайт Ліцэя. Ня трэба будзе ехаць праз увесь Мінск (усю Беларусь). Так што цяпер ідэя асабістага кабінета мне падаецца не такой ужо і благой.