Можа, каму, як і мне, будзе цікава ці трэба.
Пазваніла ў Нордін і Лодэ.
Па-першае, рентгенографія і флюараграфія - гэта у іх і адно і тое ж.
Нордін - доза 0,18 мЗв (кошт паслугі 35 руб)
Лодэ - 0,01-0,08 мЗв. (кошт 29 руб)
За што купіла, за тое прадаю. Хаця сумняюся, што на +- аднолькавым абсталяванні (не думаю, што ў платных цэнтрах яно неяк моцна адрозніваецца) дозы могуць адрознівацца ледзь не ў 20 раз.
Нават тут у медыкаў нічога не зразумець, як не старайся.
У паліклініцы ў самім рентгенаўскім аддзяленні на пытанне пра дозу загадчыца аддзялення адказала - нармальная доза, адпаведная ўзросту - і кінула трубку. Во як.