Людзі. Ёсць розныя сістэмы аплаты працы.
Аклад - гэта месячная стаўка. Якая не залежыць ад колькасці працоўных дзён.
У табелі пішацца колькасць працоўных дзён (20, 21, 22 ці 23) і колькасць дзён адпрацаваных. Калі яны супадаюць - вы атрымліваеце аклад у поўным аб'еме. Калі не (бальнічны, за свой рахунак, штосьці яшчэ) - не.
Калі ў вас аплата пагадзінавая ці яшчэ нейкая іншая - то будзе і іншы падыход.
У бальшыні дзярж. кантор з рэжымам працы пн-пт, 40 гадзін на тыдзень сістэма аплаты такая, пра якую вышэй гаворка.
У настаўнікаў, медыкаў і іншых катэгорый, у якіх панятку "пн-пт, 40 працоўных гадзін на тыдзень" не існуе, хутчэй за ўсё, па-іншаму ўсё.
Кьяра, гаворка атрымала разьвіцьце пасьля гэтага.
Я чытала. У якім месцы Оріон сцвярджала, што ў яе "в принципе выходные оплачиваются", не знайшла.
оклад зависит от кол-ва рабочих дней.так как ставка может быть 160 часов,а может быть и 170.каждый месяц она разная
Вы, напэўна, блытаеце аклад з зарплатай.
Аклад - на тое і аклад, што гэта велічыня пастаянная.
У разліковым аркушыку ёсць радок - аплата па акладзе - вось гэта яно і ёсць. А яшчэ ёсць выплаты за стаж, прыкладам, за інтэнсіўнасць, прэмія. І г.д.