да, мне тоже видится тут некоторое психологическое оправдание или... самоутешение, что ли.
		
		
	 
Гэта было б так, калі б  было меркаваннем мамаш. Але я пра гэта чую не ад мамаш якраз (тыя схільныя хутчэй усе мажлівыя вітаміны і гропрынасіны дзіцяці упіхнуць, бо соплі ж), а ад медыкаў. І гэта суцяшае, так.)
Я, прыкладам, была шчаслівая эн год таму прачытаць, што колькасць хвароб большая за 4-5 у год - не канец свету, а варыянт нормы для дзяцей. 
А потым увогуле дачыталася да таго, што стала паасобных хвароб не баяцца, а хацець.) Вятранкі, прыкладам.) 
Памятаю, форумскія дзяўчаты-медыкі пісалі пра надзвычайную карысць гэтай хваробы ў дзіцячым узросце, у тым ліку ў разрэзе своеасаблівай трэніроўкі  імуннай сістэмы ў барацьбе з паталагічнымі клеткамі.
	
		
	
	
		
		
			Хороший врожденный неспецифический иммунитет может справляться и реб. не будет часто болеть, но иммунологической памятью обладает только специфический иммунитет, который активируется только при встрече с антигеном. Как раз при заболевании формируется специфический естественный иммунитет.
		
		
	 
Маецца на ўвазе, што калі дзіця не захварэла на нейкую інфекцыю ў дзяцінстве, то зусім не факт, што не захварэе на яе ж у сталым узросце, так? Бо гэтым разам неспецыфічны імунітэт можа і не спрацаваць, у той час як спецыфічны, каб ён быў (пасля хваробы ў дзяцінстве, прыкладам) спрацаваў бы з большай імавернасцю?
Так, я правільна разумею?
І яшчэ пытанне. Якая роля неспецыфічнага і спецыфічнага імунітэту ў барацьбе з паталагічнымі клеткамі? Які больш важны, калі можна так сказаць?
Бо, як я разумею, дзіця, якое не хварэе, мае якраз больш развіты неспецыфічны і  менш развіты спецыфічны імунітэт, так? Ці таксама не факт?
	
	
		
		
			но иммунологической памятью обладает только специфический иммунитет, который активируется только при встрече с антигеном.
		
		
	 
Ой, у мяне яшчэ пытанне.))) Калі можна.) Загадзя прабачаюся за, мажліва, тупізм, але пішу, як разумею.))))
З цытаты вынікае, што  са спецыфічным імунітэтам выключаная гісторыя, калі арганізм, умоўна кажучы, есць сам сябе? Бо алергія ж па сутнасці - гэта якраз няправільная праца  імуннай сістэмы, правільна? 
Я ўжо калісьці пісала і  дзяўчаты-медыкі пацверджвалі мае назіранні. У маіх дзяцей, схільных да алергіі (атапічны дэрматыт), звычайна падчас розных вірусных інфекцый, стан скуры паляпшаўся.) Як гэта не парадаксальна.) На фоне тэмпературы знікалі праявы алергіі.)