у верасьні-кастрычніку адбылося 5 канцэртаў. Што праўда, не ў фармаце Мінск-арэны.
Тут ключавое - не Мінск-Арэна, можна і іншую пляцоўку, больш камерную, але так, каб пра гэта можна было даведацца, купіць квіткі, загадзя, спакойна, усё як мае быць, карацей.
Выступы ў пераходах, у межах перадвыбарнай кампаніі, у закрытых і невядомых звычайнаму мінчаніну клубах, да таго ж амаль тайна ці з інфармацыяй толькі паміж сваіх у ключы "сёння на заўтра", незразумела ў якіх умовах, фармаце, якасці гука і г.д. - гэта не тое.
Я чыста памарыць, калі што. Прэтэнзій не выказваю. Проста мне ўжо гэтыя квесты паднадакучылі. Пастарэла, відаць... Хочацца па-чалавечы...
Пару лет назад я поняла, что Беларусь и Литва должны быть одной страной и сейчас все больше и больше эта мысль во мне укрепляется. Грамотно не объясню, но интуитивно уверена, что так и должно быть.
Напэўна, было б здорава. І гістарычная справядлівасць аднавілася б, і выхад бы да мора мелі.) Думаю, з літоўцамі ужыліся б.) Цікава толькі, як бы пытанне дзяржаўных моў і іх вывучання вырашалася б.
А почему не делает здесь концертов?
Не ведаю. Але пры ўсім тым. што на твой погляд, пытанне забароны тых-сіх калектываў і імёнаў занадта перабольшанае, яно тым не менш існуе. Рэальна існуе.
Цалкам афіцыйныя і ўцямнымі людзьмі захады робяцца па афіцыйнай жа арганізацыі канцэртаў са спісу забароненых, але з тых ці іншых прычын адмаўляюць.
З іншага боку, мажліва, мінск-арэну Лявон і не сабраў бы.
Стас Міхаўлаў і іншыя Баскавы такі па-ранейшаму ў нас болей папулярныя...