Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
“Неверагодныя свавольствы Злой Феі ў Новы год”
Пераднавагодняе мерапрыемства для дзяцей і бацькоў “Неверагодныя свавольствы Злой Феі ў Новы год”
з 23.12.2011 – 8.01.2012
па папярэднім запісе
Падчас навагодніх святаў у музеі адбываюцца неверагодныя і казачныя падзеі. Запрашаем дзяцей і іх бацькоў наведаць святочнае мерапрыемства ў музеі
Дзед Мароз знікае з музея, не паспеўшы павіншаваць дзяцей – яго зачаравала Злая Фея. На дапамогу прыходзяць Снягурка і казачныя героі. Разам ім прыйдзецца прайсці нялёгкі шлях, каб выратаваць Дзеда Мароза: адгадаць рэбус, мінуць віктарыну ў трох музейных залах, сабраць галаваломку. І Дзед Мароз будзе раскалдаваны! Дзетак чакаюць вясёлыя гульні, жарты, загадкі, танцы і, вядома ж, сюрпрызы.
Праграма разлічана на дзяцей з 3 да 12 год.
Кошт квітка: дзіцячы - 8000 руб., дарослы - 5000 руб.
Заяўкі прымаюцца да 15 снежня па тэл.: 227-43-22, 227-48-27, 8029-5555031(МТС).