Я б не блытала розныя выпадкі і нюансы.
Можна працаваць у самай што ні на ёсьць бюджэтай дзярж. структуры, мець там прафсаюз і быць яго чальцом, але не мець лагера "ад прадпрыемства". Тады пуцёўка ў лепшым выпадку таньнее на 30% (калі гэты пункт прадугледжаны прафсаюзам), а можа і не таньнець зусім - толькі такая ж датацыя, якая дасяжная для ўсіх, хто адлічае грошы ў ФСЗН.
Пуцёўка ў той жа Лідар (і я так разумею, што і Зубронак), калі яна набываецца праз упраўленьне адукацыі (лічы, праз школу), каштуе нейкія там 50р, а калі набываецца "проста так", то за поўны кошт. І абсалютна ніякай ролі не адыгрывае, якая форма маёмасьці ў прадпрыемства і ці з'яўляюцца бацькі чальцом якога прафсаюза.
Пра пуцёўкі ў дзіцячыя санаторыі я не ўкурсе, ні разу не карысталіся. Але недзе чытала, што калі яны па паказаньнях (праз паліклініку), то бясплатна. Калі гэта так, то я ўпэўнена, што "прафсаюзнасьць" і "дзяржаўнасьць" прадпрыемства ніякай ролі не адыгрывае.
Да, ёсьць арганізацыі, дзе можна і кватэру было пабудаваць, і за 10% аздаравіць дзіця. Мінсктранс той жа. Але гэта не азначае, што ўсе "бюджэтнікі" карыстаюцца такімі ж ільготамі.
Роўна як і можна працаваць у "неджяржаўнай" структуры, і мець тую ж самую 30% зьніжку на санаторыі па прафсаюзнай лінііі.