Если решите отдохнуть от Паланги и сменить обстановку, рекомендую обратить внимание именно на Видземе.
З лёгкае рукі
Берты я выправілася ў Саулкрасты.
Цяпер хачу таксама параіць яго ўсім тым, хто хоча цішыні, спакою, адсутнасьці натоўпу і шукае мора, пяшчаны пляж і хвойны лес.
Саулкрасты - гэта такі маленечкі гарадок у гадзіне язды ад Рыгі, калі ехаць электрычкай. Цягнікі ходзяць туды кожныя паўгадзіны. У самім горадзе няма так званага цэнтра - ён расцягнуты ўздоўж узьбярэжжа. Я б, нават, не назвала гэта горадам, домікі уздоўж дарогі і ў лесе

Але ёсьць цэнтр з турыстычнай інфармацыяй, пракат ровараў, некалькі харчовых крамаў, маленькая арэна з лавачкамі, некалькі рэстарацый і кафеен-піцэрый. На пляжы (з боку, дзе цэнтр з тур.інфай) ёсьць выдатная дзіцячая пляцоўка. Для мам побач стаяць драўляныя шэзлонгі

Побач - вышка з постам выратавальнікаў.
Пляж -калі верыць турыстычным даведнікам, цягнецца на 17 км. Галоўная яго частка - ад тур.цэнтра да Белай Дзюны - 5 км.
Белая Дзюна -гэта мясцовая славутасьць. У гэтым месцы мора злучаецца з ракой Інчупе. На вяршыні - назіральная пляцоўка з драўлянай лесьвіцай.
Самае галоўнае ў Саулкрастах - гэта атмасьфера. Абсалютнага спакою. Калі няма, куды сьпяшацца. Сапраўднае "няхай увесь свет пачакае!".