Может какой документ можно почитать на эту тему?
Дакумента на гэтую тэму няма. І быць не можа.
Бо так званы і які ўсім набіў аскоміну "всеобуч" - гэта УЛІК дзяцей на тэрыторыі, якая замацаваная за школай. (што дарэчы пацвярджае і назва дакументу, які згадвала Валер'еўна) Пра тое, што школа абавязаная іх вучыць, тым больш толькі іх - нідзе ні слова. Бо паводле закону РЕ мае права вучыцца ў ЛЮБОЙ школе.
Гэта што да дэ юрэ.
Зараз пра дэ факта.
Па факце школы свой жа мікрараён, які ўлічваюць, і набіраюць. Але зноў жа афіцыйна гэты момант у заканадаўстве ніякім чынам не прапісаны.
Калі хто-небудзь меў бы жаданне "пабадацца" на гэтаю тэму як след - упэўненая, даказаў бы, што юрыдычна фраза" мы набіраем толькі мікрараён" не больш, чым фантазіі школы, а дакладней РАА.
Аднак бадацца звычайна ахвоты няма. Што зразумела.
Па Вашай сітуацыі. Дагавор найма, зарэгістраваны ў падатковай інспекцыі і ЖЭСе, мае такі ж статус у дадзеным выпадку, як прапіска. То бок з'яўляецца афіцыйнай (наколькі гэта можа быць афіцыйна пры адсутнасці па гэтым пытанні прававога поля) падставай для залічэння дзіцяці ў школу ў першую чаргу.
Можаце патэлефанаваць у РАА, Вам там гэта пацвердзяць.
То бок пры падачы докаў Вам пры сабе акрамя пашпарту аднаго з бацькоў, пасведчання аб нараджэння дзіцяці і меддаведкі, трэба будзе мець гэты дагавор найма. Усё.
Толькі ўлічвайце наступнае:
1)ці гатовы Ваш чалавек свяціцца ў падатковай?
2) не адцягвайце афармленне на самы апошні месяц (жнівень), зрабіце гэта хаця б крыху загадзя. У сэнсе Вас і ў жніўні возьмуць, але могуць здароўя (а дзе Вы былі раней? а ў нас ужо класы сфармаваныя...і г .д.) памарнаваць...
3) ну і не на месяц дагавор афармляйце. (я ў свой час разглядала варыянт хаця б на паўгода) Бо ТЭАРЭТЫЧНА па заканчэнні тэрміна дагавора вас са школы могуць "папрасіць". ))) Але гэта ну зусім тэарэтычна, калі раптам "прынцып на прынцып" пойдзе, можа здарыцца. )))
Удачы. )
п.с. а ўвогуле...узважце ўсе моманты...мажліва такі дамовіцца з дырэктарам акажацца прасцей.
)