Лапа,у пачатку года шла гаворка пра дзеннікі з вокладкай узору мінулага года.
Мне тут мінаду адказ прыслала па пытанні алімпійскага дзенніка, але адначасова высветлілася, што і старыя дзеннікі выкарыстоўваць можна. Добрыя людзі, дазволілі, дзякуй ім)
Можа, каму спатрэбіцца, вось адказ:
У Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь разгледжаны Ваш электронны зварот па пытанні выкарыстання дзённікаў вучняў у 2019/2020 навучальным годзе. Паведамляем наступнае.
У 2019/2020 навучальным годзе да выкарыстання ў адукацыйным працэсе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі дапушчаны дзённікі навучэнцаў, выпушчаныя паліграфічнымі прадпрыемствамі Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Міністэрствам адукацыі ў 2017, 2018, 2019 гадах.
Дзённікі навучэнцаў з сімволікай ІІ Еўрапейскіх гульняў былі ўзгоднены Міністэрствам адукацыі ў 2018 годзе. Такім чынам,
у 2019/2020 навучальным годзе ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі дапускаецца выкарыстанне дзённікаў вучняў з сімволікай ІІ Еўрапейскіх гульняў.
Дадаткова інфармуем, што ўзоры вокладак дзённікаў вучняў з сімволікай ІІ Еўрапейскіх гульняў, узгодненых і рэкамендаваных Міністэрствам адукацыі, размешчаны на сайце Міністэрства адукацыі
(http://edu.gov.by / Структура / Галоўнае ўпраўленне агульнай сярэдняй адукацыю / Упраўленне агульнай сярэдняй адукацыі / Дзённікі вучняў).