Я ў 2016 глядзела жытло на Расійскай частцы касы, добра, што не стала браніраваць. МЫ праехаліся по ўсей касе і уражанні вельмі яскравыя. Літоўская частка такая ўся дагледжаная, прыгожая, дамочкі ў Нідзе з большага, як казачныя. А расейская частка... Толькі пераехалі мяжу, адразу і ўзбочына скончылася, і цемна неяк стала. А ў адзін населены пункт вырашылі заехаць, каб набыць рыбы вэнджанай, дык выглядаў ен як нейкая напаўзакінутая веска. Дарогі ў ямінах, крама закалочаная, неяк уразіла нас, парадавалася, што не браніравала там.
Кватэра ў Зеленаградску ўжо была добрай і сам Зеленаградск нічога, хаця ў нас там былі нюансы з паліклінікай, куды давялося звярнуцца, таму ўражанне падпсавалася.
Для мяне больш дарагая Куршская каса вартая таго у параўнанні нават з Палангай, таму што там пляж-шырокі, прыгожы, шмат дзе пусты, такая прастора. І дзюны вялікія, куды можна падняцца. А яшчэ мы дайшлі практычны да канца Куршскай касы, ішлі ўжо над морам пад канец-туды, дзе злева ад цябе заліў, а справа-ужо сапраўднае мора.
І літоўская балтыка выігрывае ў параўнанні з польскай для мяне менавіта за кошт наяўнасці дзюн, у Польшчы асабіста мне іх не хапіла.
Але Літва, як нам падалося ў траўні, падаражэла.
А яшчэ каля Клайпеды і Палангі есць Парк дыназаўраў, мы адмыслова ездзілі туды, дзецям вельмі спадабалася
вось гэты момант, калі паднімаешся на дзюну і ажно дрыжыкі ад прадчування мора, якое ўбачыш. Яшчэ не ведаеш, якое яно сення. Ух!