http://www.gazetawroclawska.pl/dom/a...ejsc,13352203/
Там некоторые пляжи закрыты. Может кому актуально. Гуглтранслейт в помощь
так і не здолела ні падчас адпачынку, ні ўжо дома (сёння вярнуліся) знайсці па спасылцы спіс месцаў з закрытымі пляжамі. А то можа і ў нас гэтыя водарасці былі, а мы і не ведалі. Ці калі б былі - то мы б гэта наўрад ці прапусцілі?
===============
Напішу пару слоў уражанняў.
Былі ў Калабжэге. У цэлым задаволеныя. Прыехалі ў 16 градусаў і дождж, з'ехалі ў 24 і сонца.) Адпачываюць выключна палякі і немцы. Рускую гаворку за 5 дзён чулі хіба аднойчы-двойчы. Рускамоўныя, такім чынам, калі і ёсць - то іх лічаныя адзінкі. У параўнанні з іншымі месцамі адпачынку парадавала цішыня і спакой на пляжы. Ніякай гучнай музыкі, ніякіх жрачак/бараў/кафе на беразе (апроч ходзячых "ажэшкі ў кармелю"
), ніякіх іншых забаўлялак. Напачатку нават маторак і іншых бананаў не было. Потым, праўда, адзінокі банан і адна маторная лодка з'явіліся. А то я ўжо думала, што гэта свядомая палітыка польскіх пляжаў, не муціць і не сапсаваць ваду каля пляжа. Амаль не кураць. Курылі, як не дзіўна, толькі не першай маладосці кабеты. ) Ці мы так трапілі, ці гэта нейкая польская асаблівасць - жаночае курэнне.) Пляжы чысцюткія і шырокія. Парк уздоўж усёй берагавой ліні - чароўны. Шырокая сетка роварных дарожак.
Пірсы, маякі. Доўгі ( адчуванне, што бясконцы, бо мы так і не здолелі дайсці да яго канца ў адзін з бакоў, колькі не ішлі/не гулялі) праменад уздоўж мора - зноў жа без аццкай какафоніі, як у Паланзе, прыкладам. Калі і граюць паасобныя музыкі - то далёка адно ад аднаго і штосьці сапраўды прыемнае на слых. Хаця як па мне, то ўнутры парка ўсё адно лепей.) Але мае ні за што не пагаджаліся гуляць там, а не на гэтым асноўным праменадзе - нецікава, маўляў. І марозіва прапусцім.)))
Спадабалася нам. Асабліва мне.) Я не люблю спякоты, не люблю варыцца на сонцы, мне і ў дождж там было выдатна.) Ходзіш, гуляеш, дыхаеш - прыгажосць.) І не трэба змагацца з сонцам днямі.))))