Если человек называет ребенка редким именем, это означает, что это имя ему нравится и он вряд ли будет как-то остро реагировать на смешки и т.п. Если уж он так уверен в красоте этого имени. И не будет его скрывать от окружающих, потому что незачем. А в случае с редкими именами начинается: "Скажи! - Не скажу!" Детский сад. Что, стеснение какое-то? Боязнь, что будут обсуждать и осуждать? Так ЗАЧЕМ тогда так называть, если скрывать имя своего ребенка?
Даўно ў тэмку не заходзіла...Адкрыла і на ж - якраз на ўлюбёным матыве.

))
Coraline, ну падмяняеш паняцці, а?
Ты ў рэале хоць раз сутыкалася з тым, што на пытанне як зваць дзіця, табе адказалі - не скажу? Калі так - бяру свае словы назад і прыношу выбачэнні.

Але верыцца ў падобнае з цяжкасцю па шчырасці. Прабач.

Ты блытаеш 2 тэмы: не хачу назваць рэдкае імя і не хачу назваць імя на форуме.
Бо пагадзіся, ёсць тыя, якія інфу пра сябе і дзяцей не хаваюць, і рэдкасць імёнаў ніяк не ўплывае на гэты факт. (сама ж пісала , што ёсць лінейкі з незвычайнымі імёнамі, пры тым, што ёсць і з абсалютна звычайнымі і частымі, не?) , а ёсць тыя, хто інфу пра сябе не распавядае, мае права ў прынцыпе. Па-твойму ў іх ва ўсіх рэдкія імёны?
Вось я за сябе скажу. У мяне ў адной дачкі цалкам звычайнае імя, у другой, па мне, таксама цалкам звычайнае, проста не распаўсюджанае ў нас, ну зусім, таму ціпа рэдкім лічыцца. Я не называю ні адно ні другое тут (НЕ ў рэале). Сапраўды не хачу. Дзе сувязь з рэдкасцю? )))
Какая может быть бестактность в обсуждении имени?! Никакой.
Абсалютна згодная. Калі абмяркоўваецца выключна імя і на ўзроўні - падабаецца не падабаецца. Але калі разам з тым пачынаюць раздавацца ацэнкі разумовым здольнасцям бацькоў і хар-кі іхнай самаацэнкі, ставіцца дыягназы і рабіцца сартаванне імёнаў на годныя і нягодныя, на вартыя, каб называць імі дзіця і не вартыя, то тут безумоўна народ уключаецца. І правільна робіць. Шкада толькі, што большай часткая той, хто сапраўды з рэдкімі ці адносна рэдкімі імёнамі сутыкнуўся...Бо гэта толькі пацвярджае наяўнасць стэрэатыпаў у тых, хто рэдкія імёны катэгарычна не прымае. Пацвярджае няздольнасць іх мірыцца з тым, што не ўпісваецца ў ІХНЫЯ меркі "прыгожа-не прыгожа, падабаецца-не падабаецца".
Если кто-то пишет, что ему имя Илья не нравится - я нормально реагирую, почему бы и нет? Как говорится, на вкус и цвет. Но стоит сказать про какую-нибудь Миллефлораперму что-то - поднимается целый бунт
Буду ўдзячная, калі прывядзецца цытата, дзе на звычайную рэпліку - "мне не падабаецца" ідзе агрэсія ў адказ.

Я хоць тут і не часта бываю, але падняцце гэтай тэмы "неразумення" бачу выключна пасля даволі катэгарычных выказванняў, якія нічога агульнага з простым "не падабаецца" не маюць.
А калі гэта сапраўды так (пасля цытат

) - то значыць рэч там не ў рэдкім імені.

А ў чэле. Які і на "мне не падабаецца" пра звычайнае імя ўключыўся б таксама.)
Я НЕ против редких имен, я против агрессивности мам носителей редких имен.
Штосьці мне падказвае, што агрэсіўнасці ў мам з рэдкімі імёнамі роўна столькі ж у адсоткавым вымярэнні, што і ў мам дзяцей са звычайнымі імёнамі...Не?)))
Свето.. Свето.. Светозавр!
Можа Светозар усё ж які? Нешта наконт канчатку "завр" у мяне вялікія сумневы, па шчырасці.
Агрессивно реагировать ни на что нельзя
Абсалютна справядліва. Вось толькі тэзіс "агрэсія нараджае агрэсію" таксама ніхто не скасаваў. Так жа?

Таму маме з меркаваннем: "як?! Феліцыя?! Ну і прыдуркі ж бацькі" (я умоўна

) цалкам трэба быць гатовай да рэплікі "ад прыдурка і чую" ў адказ. ІМХО.
