Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

Zoryana

Well-known member
Таму адчуваю сябе вінаватаю... Перад Заранаю.)))
Дарэмна:)Мне здаецца, што тут крыху розны сэнс. Кіраўнік - гэта "руководитель", напрыклад, навуковы кіраўнік, або кіраўнік калектыву.Начальнік - гэта "начальник", твой непасрэдны "камандзір". Ну, гэта толькі на мой погляд
 

Marisol

Active member
Баюся, я наўрад ці...)))
Лёгка:)))
Мы неяк спрабавалі: http://kamrushepa.livejournal.com/47991.html
З чаго сумненні?
Ведаеш, я прыхільніца савецкай сістэмы, калі ішлі ў школу ў 7 і вучыліся 10 гадоў. Мая малая будзе не гатовая ў 6, яна яшчэ дзіця дзіцём у шмат якіх адносінах. Плюс асфіксія пры нараджэньні, ёсць неўралагічныя хвасты. Хаця па ўзроўню інтэлекта ёй напішуць, што годная да школы, я не хачу зараз аддаваць, няхай падрасце:)
 

elena12

и трое котят
я прыхільніца савецкай сістэмы
Дзе ж цяпер тая савецкая сістэма:) ?

А мы адъязджаем ад сястры,
Няхай гэта будзе першы радок. Згодны,
Юлллса?

Ніхто не хоча. Ладна. Сама напішу. Я ж паэт:) амаль.

А мы ад'язджаем ад сястры
Чамадан, ката бяры
Пра люстэрка не забудзь
На дарожку сядзь і ў пуць.

"У пуць" не па беларуску, сама ведаю. У астатнім - шэдэўр:) амаль.
 
Последнее редактирование:
elena12,
ой, я мяркую, ў мяне не атрымаецца зарыфмаваць штосьці на беларускай, я і на рускай ўжо даўно не практыкавалася (хаця раней шмат складала). Можа, дзяўчаты паспрабуюць? :)
У мяне пытанне да ўсіх - а якія беларускія творы вам падабаюцца, якія вас асабліва ўразілі? Я, напрыклад, даўно не чытала кніг на бел. мове. А вось памятаю яшчэ са школы верш Караткевіча "Кожны чацвёрты". Думаю, і зараз змагу яго назубок паўтарыць. Багдановіча вельмі люблю, і песні на яго вершы ("Вераніка", "Матылёк", "Зорка венера").
 

rusalllka

Active member
раней чытала вельмi шмат, у тым лiку на беларускай мове. у асноуным гэта были быкау, шамякiн, караткевiч, мележ... вершы багдановiча таксама вельмi падабаюцца! Увесь час дзiулюся, што ен пражыушы так няшмат пакiнуу пасля сябе такi след...
 

Сarla

Active member
Выбачайце, дзяучаты, на кампъютары мужа не знайшла беларускай раскладки, але гэта жах, што атрымливаецца - беларуския словы писаць на рускай мове.
беларускія творы
Я вельми люблю Караткевича. Асаблива "Нельга забыць", "Чазения", "Каласы пад сярпом тваим" и яшчэ шмат чаго, "На ростанях"Я. Коласа. Запали мне вершы Нины Мацяш, пачынаецца так "Пад казачным дубам, над Нёманам синим...", Яугении Янишчыц "Ты паклич мяне, пазави". "Развитанне з вераникай" Бураукина.
 

k_ja_ra

Well-known member
- Дык можа давай яму стрэльбу паднясем?

Summertime, штосьці не зразумела цябе... )))


Мы неяк спрабавалі
Ну бачыш, а я нават адно слова змяніць не здолела...


я не хачу зараз аддаваць, няхай падрасце
Ну і правільна. Мая старэйшая ў 7 пайшла ( яна ліпеньская), малодшая вераснёўская, таму натуральна таксама ў 7 (няпоўных) пойдзе.)))

не знайшла беларускай раскладки
і гэта не дапамагло?
http://semeistvo.by/forum/showpost.php?p=6086481&postcount=22
 

Marisol

Active member
Мы сумуем аб растаньні,
Кот галосіць у чамадане.
Больш сястры не будзе ўраньні
Замінаць наша кампанія:)))
 
І ўсе ж гэта Анатоль Вярцінскі. І "Два полі" таксама яго верш. http://sledvainy.ru/rekviem-pa-kozhnym-chatsvertym

elena12, дзякуй за верш! :) Нешта адразу не заўважыла.

prosto_kat,
ну ты майстра! А адкуль пра ката ведаеш? Мы яго якраз сення выносілі на вуліцу!)))))))))))) праўда, калі ўжо тут былі.
 

k_ja_ra

Well-known member
prosto_kat,
я паэт, завуць Нязнайка,
ад мяне вам балалайка (с):)))

Гэта я пра сябе, на ўсялякі выпадак.:)))
 
Запрашаю вас, дзяўчаты,
Не на хрэсьбіны ці сьвята -
Пра жыццё пагаварыць,
Кавы смачнае папіць! :)
 

k_ja_ra

Well-known member
хахла і бульбаша
Дарэчы. Хто-небудзь водку "Хахол" на Украіне бачыў?... То-то ж і яно... А для беларусаў "Бульбяш" - самае маё (с) :(

Запрашаю вас, дзяўчаты,
Не на хрэсьбіны ці сьвята -
Пра жыццё пагаварыць,
Кавы смачнае папіць!
У-у-у-у-у... Адчуваю сваю непаўнавартасць...:meeting:
 

k_ja_ra

Well-known member
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху