20-ыя гады, ловяць красныя маскалі хахла і бульбаша. Ну карміць няма чым, трымаць няма дзе. Ну і наказалі аднаму стараму смарчку шлепнуць іх недзе ў лесе. Вядзе гэты дзед іх на расстрэл. Хахол:
- Братка беларус, братка беларус. Слухай, глядзі - дзед стары, як гаўно маманта, давай зараз навалімся абодва, стрэльбу адбярэм, дзеда ў расход...
- Не не не... А то яшчэ горш будзе...
Праходзяць колькі крокаў.
- Братка беларус, а братка беларус. Ну глядзі - дзед кволы і стары. А вунь лес. Давай ты направа, я налева. Ён і не зразумее нічога!
- Не не не... А то горш будзе...
Падыходзяць ўжо да лесу. Бульбаш:
- Слухай браце, я гляджу на самой справе дзед стары...
- Ну!
- Дый кволы нейкі...
- Ну!
- Дык можа давай яму стрэльбу паднясем?