Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

Женщина дождя

Well-known member
katia-ka,
Atex,
Ну распавядайце мне,калі ласка, як мне и дачке набыць шанген? З якой падставы мне яго можна прасіць? Не зразумею ніяк:(
 
katia-ka

Kitoks Pasaulis
Ну распавядайце мне,калі ласка, як мне и дачке набыць шанген? З якой падставы мне яго можна прасіць? Не зразумею ніяк
польскі шэнген "на закупы". Ніякіх падстаў ня трэба. (запрашэньне з крамы трэба, але яго не праблема "заказаць") Толькі "ловкость рук" пры рэгістрацыі ў амбасаду.

Женщина дождя, калі што, пішыце ў прыват, я распавяду, што і як.
 
Последнее редактирование:

имя-как-имя

Well-known member
katia-ka, і мне распавядзі калі ласка.
Маю толькі літоўскія візы, аднаразовыя, культура. Няўжо можна прэтэндаваць на польскі мульт? А калі аднаразовую прасіць на закупы, дык прасцей тую ж літоўскую за тыя ж 60 еўра.
Але ж надта негуманна за адну паездку((((.
Нават таннейшая літоўская будзе - не трэба плаціць за запрашэнне.

У якім месцы я памыляюся?
 
имя-как-имя, у якім месцы ў цябе напісана, што літоўская віза культурная, а? :)
Але гэта не мае розьніцы, культурная, турыстычная...
Тут справа такая. Зараз трэба ў амбасаду прадастаўляць ВАТы (НДС). У цябе іх няма. Таму першую польскую візу ты ў 90% выпадкаў атрымаеш адаразовую. Руліш у Беласток, афармляеш у Медыямаркеце "падарункавую" картку на 200 злотых, выпісваеш запрашэньне. Тут жа вяртаешся ў тарговую залю і купляеш за гэтую картку сабе што-небудзь карыснае на 200 зл. Афармляеш зварот ВАТаў на гэтую пакупку. Ставіш на ім штампік на мяжы.
Ізноў рэгішся, падаеш докі - тое самае запрашэньне і ВАТы(арыгінал!). І атрымліваеш свой мульт.
Я вось толькі ня ведаю, на першую аднакратку ці трэба запрашэньне.
Самы сьлізкі момант -рэгістрацыя. Бо жадаючых значна болей, чым тых дат.

Але ж надта негуманна за адну паездку((((
усё залежыць ад таго, НАКОЛЬКІ табе патрэбна гэтая паедзка :)
 
k_ja_ra

Well-known member
а наколькі праўда, што цяпер нават калі за грошыкі табе мульцік робяць, то максімум на паўгода атрымліваецца, ці нават на 3 месяцы? Ціпа польскі бок там не вельмі гарыць жаданнем на год рабіць?
Неяк перспектыўка заплаціць на сям'ю па 60 еўра за самі візы і па ад 200 зверху на 3 месяцы мяне ўвогуле не вабіць...

имя-как-имя, там фіг зарэгішся сам, у гэтым і праблема, а не ў запрашэнні ці ватах-шматах.
 
Coraline

Jones
Кьяра, У мяне і ў дзіцяці мульцi гадавая. Да таго ж, у мяне яшчэ і бясплатная. Рабілі нядаўна.
 
имя-как-имя

Well-known member
имя-как-имя, у якім месцы ў цябе напісана, што літоўская віза культурная, а? :)
Але гэта не мае розьніцы, культурная, турыстычная...
Тут справа такая. Зараз трэба ў амбасаду прадастаўляць ВАТы (НДС). У цябе іх няма. Таму першую польскую візу ты ў 90% выпадкаў атрымаеш адаразовую. Руліш у Беласток, афармляеш у Медыямаркеце "падарункавую" картку на 200 злотых, выпісваеш запрашэньне. Тут жа вяртаешся ў тарговую залю і купляеш за гэтую картку сабе што-небудзь карыснае на 200 зл. Афармляеш зварот ВАТаў на гэтую пакупку. Ставіш на ім штампік на мяжы.
Ізноў рэгішся, падаеш докі - тое самае запрашэньне і ВАТы(арыгінал!). І атрымліваеш свой мульт.
Я вось толькі ня ведаю, на першую аднакратку ці трэба запрашэньне.
Самы сьлізкі момант -рэгістрацыя. Бо жадаючых значна болей, чым тых дат.

Дзякуй).

Паглядзела пашпарт - пра літоўскую напісана на самой візе,
пра культурную не знайшла).
А калі па літоўскай аднаразовай ( да літоўцаў пакуль ёсць шанец зарэгістравацца) заехаць у Польшчу і здабыць там ВАТы і запрашэнне? Гэта не прасцей за тое, каб лавіць рэгістрацыю у Польшчу, і на выхадзе тая ж аднакратка? Ці ўсе роўна першая польская будзе аднакратка, што з ВАТамі, што без?
І, як я разумею, на кожнага члена сям'і патрэбныя спачатку аднакраткі, ВАТы, а толькі потым - верагодна:))) - мульт. Жах. 10 рэгістрацый злавіць.
 
katia-ka

Kitoks Pasaulis
а наколькі праўда, што цяпер нават калі за грошыкі табе мульцік робяць, то максімум на паўгода атрымліваецца, ці нават на 3 месяцы?
Ты, мусіць, з літоўскай амбасадай блытаеш. Там ёсьць такое, да.
У польскім сэнс "грошыкаў" у тым, што цябе рэгяць і запрашэньне прывозяць. То бок палякі ніяк не ведаюць, за грошыкі ты рэгіўся, ці сам. Ну толькі калі ў цябе анкета не ліпавая, умельцымі ў Індызайне падробленая, канешне.

Неяк перспектыўка заплаціць на сям'ю па 60 еўра за самі візы і па ад 200 зверху на 3 месяцы мяне ўвогуле не вабіць...
Шукай іншыя варыянты. Калі яны патрэбныя, канешне.

Паглядзела пашпарт - пра літоўскую напісана на самой візе,
не, ну гэта зразумела! Я ж пра мэту пыталася)))) Бо ў цябе там нічога не павінна быць напісана)))

А калі па літоўскай аднаразовай ( да літоўцаў пакуль ёсць шанец зарэгістравацца) заехаць у Польшчу і здабыць там ВАТы і запрашэнне?
Вось тут я табе стопро не скажу, дадуць год ці паўгады. Не памятаю дакладна.

І, як я разумею, на кожнага члена сям'і патрэбныя спачатку аднакраткі, ВАТы
да. Хаця.... нешта мне падаецца, што дзецям ставяць мульцік і ў "чысты" пашпарт, пры ўмове, што ў бацькоў ёсьць такі ж самы мульт.

У мяне і ў дзіцяці мульцi гадавая. Да таго ж, у мяне яшчэ і бясплатная. Рабілі нядаўна.
ну ў цябе ж не "закупы" :)
Класна, калі ёсьць нармальныя падставы для атрыманьня мульціка.
 
имя-как-имя

Well-known member
Coraline, КП?

нешта мне падаецца, што дзецям ставяць мульцік і ў "чысты" пашпарт, пры ўмове, што ў бацькоў ёсьць такі ж самы мульт.

Але ж рэгістрацыю ўсё роўна лавіць і на дзяцей(((.
 
Coraline

Jones
имя-как-имя, Не, звычайная шэнгенская вiза.

katia-ka, Я пра тое, што цалкам даюць.
 
k_ja_ra

Well-known member
Coraline, падазраю, што ў цябе крыху іншая тэма. )

Ты, мусіць, з літоўскай амбасадай блытаеш.
Пра літоўскую ўвогуле не ў курсе. Як разумею, там мульцікі без прычын (так званыя закупы - так сабе прычына :) ) у прынцыпе не даюцца.

У польскім сэнс "грошыкаў" у тым, што цябе рэгяць і запрашэньне прывозяць.
:) Дзякуй.) Я ў курсе. Некарэктна напісала, відаць. Я маю на ўвазе, што чула, што як быццам палякі не хочуць так запраста, як раней, гадавыя візы даваць. Прынамсі першы мульцік. Максімум паўгода, і то і 3 месяцы.
"Нават за грошыкі" - бо варыянт кідаць працу і прысвяціць жыццё так званай лоўлі дат і рэгістрацыі 4-х чалавек не разглядаецца.)

Шукай іншыя варыянты.
Якія? :)

Дзевы, а раскажыце мне лепей пра аднаразовую літоўскую, пліз.
Што там трэба ў выніку на яе і на колькі дзён яе рэальна атрымаць?
Бо ўжо "ломка" пачынаецца. :)))))))

subaru, якія людзі! :)
 
subaru

Active member
Кьяра, ;)
А распавядзi мне, калi ласка, дзе у кароткае у наладах (брацiк кажа, што там, дзе Щ, але нешта не атрымлiваецца у мяне)
 
katia-ka

Kitoks Pasaulis
Дзевы, а раскажыце мне лепей пра аднаразовую літоўскую, пліз.
Што там трэба ў выніку на яе і на колькі дзён яе рэальна атрымаць?
Бо ўжо "ломка" пачынаецца. :)))))))
чэкi на кожнага з разлiку 40 ? на дзень цi выпiска з карты натую ж суму
страхоука
анкета
фотка
усе
некаторыя, прауда, бяруць даведку з працы, але яна не патрэбная
да 14 дзен без аплочанай бранi гатэля атрымаеш
 
k_ja_ra

Well-known member
чэкi на кожнага з разлiку 40 ? на дзень цi выпiска з карты натую ж суму
То бок, прыкладам, на 3 дні на 4-х чэлаў я магу прынесці выпіску са сваёй карткі Віза ўмоўна на 6 млн?
І бронь гатэля насамрэч не патрэбная?
Слу, а калі па такой візе ў Парыж? Капец шенгену на будучыню, ці як?
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху