Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
Дык французская амбасада ў Менску ёсць
Дык так. Я пакуль проста пра літоўскую думала. Пракаціцца чарговы раз, можа і з дзецьмі, а потым ужо думка далей пацякла. :))
Тым больш, што, як чула, народ менавіта праз Вільню і ляціць, бо танней у разы там квіткі атрымліваюцца па нейкай блатной схеме.) З прылётам не ў цантральны аэрапорт, а ў нейкі "левы". Я пакуль зусім не ў тэме. Чыста на ўзроўні "чуў звон".
Дадуць яны табе візу пад Дыснэйлэнд без праблем.
У сэнсе? Так мэту паездкі і пісаць, і тады асаблівых праблем не ўзнікае? Ці што ты маеш на ўвазе?

это банально 2 недели с выходными по выходные 14+2
Дык я разумею.) Таму і пытаюся, што вы там рабілі столькі часу? Пешшу абыйшлі паўкраіны? :)

да 12 год бясплатна. Што аднаразовая,што мульці.
Ага. Выдатненька. :)
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
У сэнсе? Так мэту паездкі і пісаць, і тады асаблівых праблем не ўзнікае? Ці што ты маеш на ўвазе?
а што не так з мэтай? :) Пішаш турызм і ўсё.
Вишенка, а французы патрабуюць прадаставіць квіткі на самалёт і аплочаную бронь?
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
То бок "фірма гарантуе"? Файна. Улічым.)
Алёна, гарантаваць можа толькі консул :)

З прылётам не ў цантральны аэрапорт, а ў нейкі "левы".
ня тое, каб ён "левы", проста знаходзіцца не ў самім Парыжу, а ў Бавэ.
 

Вишенка

волшебница
Не
а французы патрабуюць прадаставіць квіткі на самалёт і аплочаную бронь?
Французы патрабуюць бронь білетаў і бронь гатэляў. Без аплаты. Але, канешне, калі броні білетаў яшчэ няма, то можна сказаць, што едзеш на аўто і прынесці правы і тэхпашпарт.

Тым больш, што, як чула, народ менавіта праз Вільню і ляціць, бо танней у разы там квіткі атрымліваюцца па нейкай блатной схеме.)
Праз Вільню і ляціць, бо ў Беларусі лоў-косты "нямодныя". А схема ніякая не блатная.
У сэнсе? Так мэту паездкі і пісаць, і тады асаблівых праблем не ўзнікае? Ці што ты маеш на ўвазе?
Мэта - "турызм". І нават калі турызм абмяжоўваецца Дыснэйлэндам, для іх гэта цалкам сур'ёзная мэта :)
 

Вишенка

волшебница
Velca, я таксама насіла білеты на самалёт (і нават не самі білеты, а пацверджанне іх набыцця) і бронь гатэляў з Букінга. На турыстычную візу.
• подтверждение брони из гостиницы c указанием её адреса и номера телефона (по факсу либо распечатанная электронная версия бронирования)
бронирование билетов в оба конца авиа /ж/д / автобус : в случае электронного бронирования – предоставить распечатанную версию
• КСЕРОКОПИЯ: если поездка предусмотрена на автомобиле: техпаспорт, водительское удостоверение, страховка на автомобиль
 

k_ja_ra

Well-known member
А схема ніякая не блатная.
"блатная" - умоўна. Незвычайная, нестандартная ў сэнсе. Прынамсі для мяне нестандартная.) Нічога негатыўнага.)

Мэта - "турызм". І нават калі турызм абмяжоўваецца Дыснэйлэндам, для іх гэта цалкам сур'ёзная мэта
А...проста ты так сказала, як быццам пад Дыснэйлэнд ледзь не з хлебам-соллю ў амбасадзе сустракаюць.))))
Ну... ці я так прачытала. :))
 

Вишенка

волшебница
Незвычайная, нестандартная ў сэнсе. Прынамсі для мяне нестандартная.)
Дык гэта для цябе ;) А для некаторых "незвычайная схема" - гэта Мінск 2 + Белавіа. :)))
А...проста ты так сказала, як быццам пад Дыснэйлэнд ледзь не з хлебам-соллю ў амбасадзе сустракаюць.))))
А ў якой амбасадзе цябе з хлебам-соллю сустракалі? ;) Ёсць амбасады, у якіх візу атрымаць цяжэй, бо больш складаны набор дакумантаў.
 

Igra

БЫТИЕ
Кьяра, цікавая прапанова,асабліва для пачаткоўцаў)))Мне зараз вялікія посты пісаць,прыкладам,як у ХіЦ,- цалкам сабе праца)))Вось і тут будзе падстава патрэніравацца.Пачні першая)
А яшчэ падумалася,можа б,ў ВК прапанаваць зрабіць лекцыю пра падарожжа,каб хтосьці паведаміў розныя спосабы і бакі самастойных падарожжаў і падзяліўся карыснай інфармацыяй.
 

Вишенка

волшебница
Кьяра, дарэчы, зараз глянула, што на восеньскія канікулы, напрыклад, самалёт з Вільні ў Парыж і назад каштуе недзе 80+ еўра. На маю думку, гэта нядрэнна.
 

k_ja_ra

Well-known member
Вишенка, о, дзякуй! Абалдзець! Каб ты б мне яшчэ спасылачку ў прыват скінула з гэтай інфай. Ну...для асабліва адораных.:)
Я якраз на вакацыі і думала. )
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Кьяра, а тое, што я старонкай вышэй пісала не падыйдзе табе ў якасьці спасылачцы?
 

k_ja_ra

Well-known member
а тое, што я старонкай вышэй пісала не падыйдзе табе ў якасьці спасылачцы?
Падыйдзе, напэўна, пакуль не глядзела. Няма мажлівасці. Усё ўвечары ўжо. :)
Дасканала і падрабязна.
Дзякуй.)

Ок. Пазней крыху - абавязкова.)
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху