Угу. І такі паказальны, я б сказала.

Цалкам сабе ў трэндзе.

))
"цішотка" гучыць занадта па-ангельску.
Ты проста занадта блізка з замежнымі мовамі знаёмая.) Мне вось анічога ангельскага тут не чуецца. Дый мы, па-мойму, гэта неяк ужо абмяркоўвалі.) Я толькі ад цябе даведалася, што гэтае слова, аказваецца, з ангельскай прыйшло. Па мне, не абцяжаранай веданнем ангельскай

, цалкам сабе па-беларуску у сэнсе спалучэння гукаў гучыць.
канапка гэта ж "диванчик" ці не?
Дык бываюць жа словы з аднолькавым гучаннем, але розным сэнсам. І не толькі ў беларускай. Амонімамі завуцца.

)
Я згодная, што праблема пазначаная ў артыкуле, існуе. І так, часам выдумляюцца, а дакладней перакладаюцца гуглам вельмі дзіўныя канструкцыі. Але я асабіста не бачу тут крымінала, несумяшчальнага з жыццём. Важна, што чалавек СПРАБУЕ. Імкнецца, тыцкаецца, цікавіцца. Паступова будзе смецце адкідвацца, будзе прасцей і натуральней размаўляцца. Бо пра тое, што сапраўдных носьбітаў, народжаных у белмоўным атачэнні, фактычна няма сёння ў прыродзе, аўтар мае рацыю. І вёскі тут так сабе ў дапамогу, хіба толькі насамрэч Палессе якое. Апроч страшэннай трасянкі асабіста я ў жыцці на вёсцы іншай мовы не чула.
І я не разумею, чаму адны запазычанні можна, а іншыя, суседнія ўжо не? Тады ўжо давайце ад усяго адмаўляцца. А так...ну і хай сабе...хай карыстае народ, што можа, як атрымліваецца, як падабаецца. Час усё на месцы паставіць.
А так тэарэтыкі па большасці крытыкай займаюцца. Па-расейску пераважна. Ім лепей за ўсіх вядома, якая яна, сапраўдная мова, млін...
І па шчырасці асноўнай ідэі мэсэджу не зразумела я... Паводле аўтара трэ кідаць спробы і сядзець сабе , па-расейску балбочачы, а то, крый Божа, вуха ягонае што зачэпіць. У Вільні.
Вось з каментароў там, падпісваюся:
А мы,давайце, не будзем лямантаваць у інтэрнэце пра паланізмы-русізмы,а проста размаўляць па-беларуску з ужываннем тых сінонімаў, якія больш падабаюцца.Бо толькі час пакажа,што прыжывецца, а што калі-небудзьпазначаць у слоўніках, як "саст.",састарэлае.
І так. Плохому танцору і ногі мешают. (с)
Так і тут. Расейкамоўным бедным што толькі не перашкаджае беларускай карыстацца. І філёлягі, і тарашкевіца, і несапраўдная мова, не тая, што ў школе, і словы дзіўныя, і няправільная рэклама, ці яе недахоп, ці наадварот занадтае прасоўванне... Карацей, кожнаму сваё замінае...А так...яны б "ух!"
Так што карыстанне беларускай, хай сабе пакуль і неідэальнае, не пашкодзіць дакладна... Ніяк не пашкодзіць тым, хто шукае прычыны, а не мажлівасці.
Таму, імхо, варта не звяртаць залішняй увагі... на прэтэнзіі. Аж да строга супрацьлеглых месцамі.