Ну вось паштоўкі "З Ражджаством" - гэта добра ці дрэнна?
Па мне, дрэнна адназначна. Хаця мне і Раство не вельмі. А з нараджэннем Хрыстовым занадта доўга....Пакуль карыстаюся апошнім, але дапускаю, што можа і змяніцца з цягам часу што.) Я тут яшчэ у пошуку.)
патэльня - беларускае слова?
беларускае
Ну вось. А мае бацькі так здзіўляюцца з яе... роўна як з імбрыка.

) Апроч скаварады і чайніка іх нічаму не вучылі. І што? Школа - паказчык "адзіна правільнай" беларускай, як амаль у 99 % лічыць расейскамоўная большасць? Асабліва тая, што з медалямі школу скончыла.
Талерантнасць мусіць быць двухбаковай
Дакладна. Я такога ж меркавання. А калі яна аднабаковая - да лешага такую талерантнасць.

))
А ён таксама зусім не талерантны чалавек, і ў моўным сэнсе таксама.
Тут не скажу, не ведаю. Меркаваць не вазьмуся. Я толькі пра мову ягоную, якая мне бальзамам. Дапускаю, што Алегу таму, аўтару, наадварот, жалезам па шклу.)
гэта з якога боку паглядзець/паслухаць.
Мажліва, так. Вішанька, думаю, ты маеш іншы, нашмат большы і разнастайнейшы досвед, чым я. Я толькі паводле свайго, сціплага, кажу. І вось я толькі з расейкамоўнымі "знаўцамі" сутыкаюся. Якія лічаць за свой абавязак падкрэсліць, што мая (ці кагосьці) мова ад ягонай школьнай адрозніваецца. І правапісам і ўвогуле незразумелая нейкая. Таму давайце "не выпендрівайтесь" (с) тут...
Што да паланізмаў...Дык тут як маятнік. Спачатку ў адзін бок, русіфікаваны, завіс (дый утрымлівалі яго там, гвалтам), цяпер у іншы нахіліўся. Крыху качнецца туды-сюды і ўражнаважыцца пасярэдзіне нарэшце... Спадзяюся, прынамсі.)
нешта я стамілася ад спрэчак...
Штосьці хутка ты.)))))))))