Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

имя-как-имя

Well-known member
Па мне - гэта з безэквівалентнай лексікі. Няма адпаведніка дакладнага. Памяркоўны не роўна талерантны.Гэта штосьці сярэдняе паміж цярпімасцю і цярплівасцю. І кры-ы-ышачку абыякавасці.)
Знайшла яшчэ варыянт перакладу - трезвый. Ён мне падаецца больш дакладным у параўнанні з "терпимый". Мне ў "памяркоўным" "рассудительный" чуецца.
http://www.vsemir.info/search.php
 

Igra

БЫТИЕ
.Гэта штосьці сярэдняе паміж цярпімасцю і цярплівасцю. І кры-ы-ышачку абыякавасці.)
А па мне нешта кшталту гібрыду рассудітельності с осторожностью-залішняй нават)))калі па сутнасці значэння слова разважаць.
 

k_ja_ra

Well-known member
Во яшчэ, паглядзела:
памяркоўны — 1) сговорчивый, уступчивый, покладистый; 2) доброжелательный, снисходительный; 3) умеренный (о взглядах) // Беларуска-расейскі (Булыка)

А па мне нешта кшталту гібрыду рассудітельності с осторожностью-залішняй нават)))калі па сутнасці значэння слова разважаць.
Ад "меркаваць" ціпа? Ага...мажліва... я нават не задумвалася. :))
 

k_ja_ra

Well-known member
В итоге почти вся группа натурально стала уходить глазами в пол.
Разумееш, і ў мяне так па ходзе. Тэарэтычна я зусім не супраць людзей любой нацыянальнасці...А пры бліжэйшым разглядзе высветлілася, што на розных агалцелых арабаў з іх фанатычным ісламам мая талерантнасць яўна не распаўсюджваецца. :))))
 

Lilac

and Lilium
Кьяра,
'Теория, мой друг, суха, но зеленеет жизни древо...' (с)

Кьяра, ты не одинока :))) я и про себя была другого мнения. Но пора бы глазки и приоткрыть.
 

Mrs_yanf

Well-known member
І дарэчы, такія артыкулы і раз'ядноўваюць якраз. Калі з тых, хто спрабуе, яшчэ і ідыётаў робяць. Так што сапраўды, лепей і не тыцкацца... А то мовазнаўцы ж вакол...
Здаецца, сп. Аблажэй - правакатар яшчэ той..
Пачала я "кубэрту" шукаць, бо слова такога не ведаю, i толькi тут знайшла http://pawet.net/files/ns1116.pdf
Выцемкi з твора Алега Аблажэя "Не класiчна на клясычнай. Ня Зь. фiлёлягiчны этуд"
"Ты згубiў кубэрту!"- крыкнула Зь... "Ой, дзякуй, гэта пэтыцыя ў парлямант Гiшпанii супраць зьдзеку зь быкоў. Я належу да грэткаталiцкай царквы, а яна гэтага не ўхваляе. Я ж ляяльны вернiк."
Моўчкi пiлi ськлiзкi лiквор i астыглую каву. "Але ж мне пара!"- спахапiлася Зь.., схапiла футэрак, цмокнула Сы.. ў шчаку i зьнiкла.
Сы.. вылiў рэшткi тэкiлi i лiквору ў фiлiжанку i каўтануў. ..... Ногi ў бэльбэтавых штроксах падгiналiся i Сы.. пляснуўся на клюмбу зь флёксамi....
Празь вокны гiранiчна глядзелi мяйсцовыя мяшканцы
Сп. Аблажэй гуляе з словамi, сам iх, магчыма, выдумляе (цi выдумляюць iншыя з ягонага творчага асяродку), а потым пiша гнеўныя артыкулы) Мастацкае самавыражэнне, творчая асоба, што зробiш...))
Кубэрта - гэта, напэўна, канверт
паляць на гаўбцы і кіруюць самаходам. І пагардліва паглядаюць у бок іншых, "русіфікаваных". Некаторыя нават ходзяць у заапарк глядзець на анімаляў.
Калi выключыць пагарду да "русіфікаваных", то ўжыванне слоў-наватвораў у якасцi моўнай гульнi мне падаецца цiкавым) Анiмаля - гэта "прышпiльна"))) Люблю Хармса i Хлебнiкава, калi што)
не люблю я прыцягнутую за вушы пальшчызну, не люблю. Асабліва ад тых, хто нарадзіўся дзе-небудзь у Магілёве і ніколі раней такіх слоў не чуў
А калi не за вушы i ад тых, хто з Гродзеншчыны, то можна?
 

k_ja_ra

Well-known member
Кубэрта - гэта, напэўна, канверт
Сугучна, але лісты мы ў "капэрту" ўкладваем, як быццам.

Здаецца, сп. Аблажэй - правакатар яшчэ той..
Ёсць такое ўражанне. Нейкая апакаліптычная амаль карцінка ім малюецца.
Дзе ён такія словы чуе і галоўнае, ад каго - загадка для мяне...


пагардліва паглядаюць у бок іншых, "русіфікаваных".
Ай...я па ходзе толькі прэтэнзіі ў адваротным паўсюль чую/бачу. Пагарду да тых, хто імкнецца крыху большым, чым школьны курс бел. мовы, цікавіцца...
А між тым, прыгажэйшай мовы, чым у Вольскага, ягонай жонкі і сп. В.Вячоркі, я не чула.) З філялёгіяй і падобным.)
 

subaru

Active member
Але наконт знешнега выгляду саколкi не ўпэўнена
я ведаю)) на прыведзеным малюнку першая)) *некаторыя кажуць алкагалічка, але гэта рэзка для мяне гучыць, а саколка - неяк пяшчотна нават*;)

Проста я выразна чую ў "цішотцы" T-shirt, і мне смешна
я тое ж чую, дакладней, ведаю, але навошта смяяцца? Успрымаю ўсяго толькі як запазычанае, хто жадае, няхай карыстаецца, чаму не. Артыкул, лічу, таксама запазычанае слова - article, дык не смешна ж:derisive: Хутка пройдзе час і...))

Так што спакайней трэба таварышчам з Вільні

Згодна з табой цалкам. І вышэй таксама.
Што датычыцца ўласна мяне, дык пальшчызмы ў беларускай мове гучаць для майго вуха прыемней і бліжэй за русізмы. Але я таксама разумею, чаму))
І цалкам талерантная гэткая да слоў, мовы і размаўляюшчых на ёй. Сама вучуся. У каторы раз))

А ў астатнім, ведаеце, з часам, вопытам і ўзростам пачала быць асцярожней ў пытаннях сяброўства і адносін народаў)) Згодна, што "талерантнасць беларусаў" - міф, заснаваны на тым, лічу, што вопыту такога не было ў нацыі, каб адчуць добра і выказаць свае стаўленне да гэтага пытання.
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
Згодна, што "талерантнасць беларусаў" - міф, заснаваны на тым, лічу, што вопыту такога не было ў нацыі, каб адчуць добра і выказаць свае стаўленне да гэтага пытання.
Во-во. Не вельмі хто цікавіўся ўзроўнем талерантнасці... Маўчанне - знак згоды ціпа. Калі жыць хочаш. :)))))))


я ведаю)) на прыведзеным малюнку першая))
Так? Во...А майка тады што?
А ўвогуле зацікавілася словамі.))) Пачну карыстаць саколку з цішоткай, бадай.:))))
А то усё майка ды майка. І з рукавамі і без.:))))

Артыкул, лічу, таксама запазычанае слова - article, дык не смешна ж
А "мусіць" - чыстая нямеччына.)))))
 

Вишенка

волшебница
цалкам сябе натуральна адчуваю, гаворачы ровар, гарбата, рондаль і, нават, выкшталцоны
я таксама. Але гаворка ішла крыху пра іншы пласт лексікі
Розніца толькі ў тым, па мне, што кіданне ў расейшчыну больш звыклае, а ў пальшчызну - меней. А так абое-рабое, імхо.
Абое рабое. Ну вось паштоўкі "З Ражджаством" - гэта добра ці дрэнна? Людзі ж спрабуюць "на мове" пісаць, не?
патэльня - беларускае слова? Чыста тваё меркаванне цікавае.
беларускае :) Алена, я не супраць запазычаных слоў. Але запазычанае слова прыходзіць на пустое месца. Калі слова ўжо ёсць, і яно не супярэчыць нормам гэтай мовы, навошта замест яго штучна ўводзіць нейкае іншае?
Насамрэч, нічога такога страшнага аўтар артыкула не напісаў. Чаму крытыкаваць БТ у плане мовы можна, а іншы бок - нельга? Ты думаеш, нехта ў выніку пакрыўдзіцца і вернецца да расейскай мовы? Ну, значыць, чалавек нагуляўся ў беларускую мову. А іншыя могуць пагадзіцца альбо не пагадзіцца, але ва ўсіх будзе магчымасць паглядзець на сітуацыю з іншага боку. Гэта дрэнна?

А пры бліжэйшым разглядзе высветлілася, што на розных агалцелых арабаў з іх фанатычным ісламам мая талерантнасць яўна не распаўсюджваецца.
:) Талерантнасць мусіць быць двухбаковай. імхо

А калi не за вушы i ад тых, хто з Гродзеншчыны, то можна?
Ну, тут, прынамсі, больш натуральна гучыць, не? Я вось часам ужываю "мазырскія" словы, яны мне родныя і блізкія, хоць і не з літаратурнай мовы. Але затое жывыя.

Калi выключыць пагарду да "русіфікаваных", то ўжыванне слоў-наватвораў у якасцi моўнай гульнi мне падаецца цiкавым)
Калі выключыць, то і я не супраць.

Дзе ён такія словы чуе і галоўнае, ад каго - загадка для мяне...
у пэўных колах гэта даволі распаўсюджана

А ён таксама зусім не талерантны чалавек, і ў моўным сэнсе таксама.

А "мусіць" - чыстая нямеччына.)))))
не факт :)
Ай...я па ходзе толькі прэтэнзіі ў адваротным паўсюль чую/бачу.
гэта з якога боку паглядзець/паслухаць.

(нешта я стамілася ад спрэчак... мабыць, трэба адпісацца ад тэмы.... :))))
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Талерантнасць мусіць быць двухбаковай. імхо
Вось. Я таксама ўчора злавіла сябе на думцы, што ў большасьці выпадкаў і сітуацый магу талерантна ставіцца толькі да тых, хто талерантна ставіцца да мяне.

Ну, тут, прынамсі, больш натуральна гучыць, не?
чаму? Вы ўжываеце "гэтыя" словы таму, што чулі іх у дзяцінстве, я, напрыклад, таму, што ў мяне радня мужа з Гродненшчыны, настаўнікі ў ВНУ былі адтуль, маё цяперашняе асяроддзе ўжывае гэтыя словы. І ў чым мая ненатуральнасьць? Дый і на мне ж не напісана, што я з Магілёва)))))
 
Последнее редактирование:

Вишенка

волшебница
я, напрыклад, таму, што ў мяне радня мужа з Гродненшчыны, настаўнікі ў ВУЗе былі адтуль, маё цяперашняе асяроддзе ўжывае гэтыя словы. І ў чым мая ненатуральнасьць? Дый і на мне ж не напісана, што я з Магілёва)))))
Як я патрапіла з Магілёвам, а!
У чым ваша натуральнасць ці ненатуральнасць, я сказаць не магу. Не ведаю.
 

k_ja_ra

Well-known member
Ну вось паштоўкі "З Ражджаством" - гэта добра ці дрэнна?
Па мне, дрэнна адназначна. Хаця мне і Раство не вельмі. А з нараджэннем Хрыстовым занадта доўга....Пакуль карыстаюся апошнім, але дапускаю, што можа і змяніцца з цягам часу што.) Я тут яшчэ у пошуку.)

патэльня - беларускае слова?
беларускае
Ну вось. А мае бацькі так здзіўляюцца з яе... роўна як з імбрыка. :)) Апроч скаварады і чайніка іх нічаму не вучылі. І што? Школа - паказчык "адзіна правільнай" беларускай, як амаль у 99 % лічыць расейскамоўная большасць? Асабліва тая, што з медалямі школу скончыла.

Талерантнасць мусіць быць двухбаковай
Дакладна. Я такога ж меркавання. А калі яна аднабаковая - да лешага такую талерантнасць.:)))


А ён таксама зусім не талерантны чалавек, і ў моўным сэнсе таксама.
Тут не скажу, не ведаю. Меркаваць не вазьмуся. Я толькі пра мову ягоную, якая мне бальзамам. Дапускаю, што Алегу таму, аўтару, наадварот, жалезам па шклу.)



гэта з якога боку паглядзець/паслухаць.
Мажліва, так. Вішанька, думаю, ты маеш іншы, нашмат большы і разнастайнейшы досвед, чым я. Я толькі паводле свайго, сціплага, кажу. І вось я толькі з расейкамоўнымі "знаўцамі" сутыкаюся. Якія лічаць за свой абавязак падкрэсліць, што мая (ці кагосьці) мова ад ягонай школьнай адрозніваецца. І правапісам і ўвогуле незразумелая нейкая. Таму давайце "не выпендрівайтесь" (с) тут...

Што да паланізмаў...Дык тут як маятнік. Спачатку ў адзін бок, русіфікаваны, завіс (дый утрымлівалі яго там, гвалтам), цяпер у іншы нахіліўся. Крыху качнецца туды-сюды і ўражнаважыцца пасярэдзіне нарэшце... Спадзяюся, прынамсі.)


нешта я стамілася ад спрэчак...
Штосьці хутка ты.)))))))))
 

Вишенка

волшебница
Штосьці хутка ты.)))))))))
Я спрэчкі ў прынцыпе не люблю. Яны цягнуць з мяне жыццёвыя сілы :)

Што да паланізмаў...Дык тут як маятнік. Спачатку ў адзін бок, русіфікаваны, завіс (дый утрымлівалі яго там, гвалтам), цяпер у іншы нахіліўся. Крыху качнецца туды-сюды і ўражнаважыцца пасярэдзіне нарэшце... Спадзяюся, прынамсі.)
Я таксама так думаю. Таму я за погляды з розных бакоў. І за здаровую крытыку.

Тут не скажу, не ведаю. Меркаваць не вазьмуся. Я толькі пра мову ягоную, якая мне бальзамам.
Ай, у яго якраз мова даволі мілагучная, але ці шмат хто так умее размаўляць? Калі "філёзаф" блытаецца ў канчатках, для мяне гэта нонсэнс. (А аднойчы я ў прысутнасці В.В. сказала "да", дык толькі што ў лоб не атрымала.... :) Але пагутарым на гэтую і інш. тэмы наступны раз у "Камяніцы" :))
 

Igra

БЫТИЕ
А мне зразумелей і бліжэй тое,что Вішанька піша:) Але ж у мяне невялікі досвед,інтуітыўна схіляюся да яе меркавання,так і мне бачыцца паводле свайго сціпленечкага досведа:)))
 

k_ja_ra

Well-known member
Я спрэчкі ў прынцыпе не люблю. Яны цягнуць з мяне жыццёвыя сілы
Ты проста неяк няправільна да іх ставішся, напэўна.) Гэта дыскусія, якая розныя бакі праблемы, з'явы і выкрывае. ) Асабліва файна, калі дыскусія прыстойная.)
Ну вось як у нас тут, прыкладам.:))


Але пагутарым на гэтую і інш. тэмы наступны раз у "Камяніцы"
:) Абавязкова.) Калі? ;)
 

Igra

БЫТИЕ
я не супраць запазычаных слоў. Але запазычанае слова прыходзіць на пустое месца. Калі слова ўжо ёсць, і яно не супярэчыць нормам гэтай мовы, навошта замест яго штучна ўводзіць нейкае іншае?
Насамрэч, нічога такога страшнага аўтар артыкула не напісаў. Чаму крытыкаваць БТ у плане мовы можна, а іншы бок - нельга? Ты думаеш, нехта ў выніку пакрыўдзіцца і вернецца да расейскай мовы? Ну, значыць, чалавек нагуляўся ў беларускую мову. А іншыя могуць пагадзіцца альбо не пагадзіцца, але ва ўсіх будзе магчымасць паглядзець на сітуацыю з іншага боку. Гэта дрэнна?

Калі выключыць, то і я не супраць.
+100000000000))))
 

Igra

БЫТИЕ
"талерантнасць беларусаў" - міф, заснаваны на тым, лічу, што вопыту такога не было ў нацыі, каб адчуць добра і выказаць свае стаўленне да гэтага пытання.
згодная тут,можа,яшчэ самымі б нетрывальнымі(?) апынуліся б,калі што:)))

Ты таксама паланізмаў штучных начутая?
Не тое каб:) Тут,на мой погляд,іншая сутнасць-ну калі "шырокім поглядам";)
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху