Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

Берта

В стране чудес....
:meeting:
А мне спадабалася Млець....
Цікава........Цяпер сярод сваіх сяброў, спартыўных аматараў буду прасунутай... ))) :derisive:
Дзякую!
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Млець - наш адказ Чэмберлену.)))
Менавіта гэтае слова тлумачыцца як "востра перажываць, хвалявацца за поспехі ці няўдачы спатрсмена ці спартыўнай каманды".
Цікава :) Я гэтае слова ўжываю ў крыху іншым значэньні. І калі гавару па-руску :)
 

subaru

Active member
так, цікава, бо для мяне самлець гэта ў сэнсе страціць прытомнасьць:)))

Вы калі небудзь чулі па БТ каментарыі футбольнай гульні па-беларуску?
я чула амаль усё дзяцінства - "аматары футболу" там было))
 

k_ja_ra

Well-known member
subaru, ну дык і па-руску звычайна каментуюць недзе так жа: дзень добры, уважаемые любітелі футбола. Мы начінаем наш репортаж....."
Не болельщики, заўваж.
Карацей, гэта розныя словы, рознае значаць і нават пры розных абставінах ужываюцца.
Заўзятар - гэта ўжо да фанат бліжэй. Чым да аматар.

:)
Сумаваць - гэта адно, а прасумаваць - зусім іншае.))) Не?
Першае - кепскі настрой, а другое - дзеянне ў мат-цы.)))

А вось млець па чымсьці/ па кімсьці - так. Ёсць такое. )))
Толькі я ніколі яго менавіта са спортам і спартсменамі не суадносіла.)))
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Але ў кожным разе, пагадзіцеся, сэнс якраз у бок "балець". Не?
Не зусім. У мяне "млець ад" - гэта прыходзіць у захапленьне. Не балець - у сэнсе перажываць за посьпехі кагосьці, а менавіта атрымліваць задавальненьне ад нечага, захапляцца.
 

k_ja_ra

Well-known member
гэта прыходзіць у захапленьне.
А балець - хіба гэта і не захапляцца таксама, не атрымліваць задавальненне ад улюбёнай каманды таксама? Апроч таго, што перажываць за яе і падтрымліваць?
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Ня ведаю, у якую тэму, напішу сюды.
Мо чулі?
За адмову адказваць па-беларуску дырэктара ЖЭСа аштрафавалі на 500 тысяч
Але цікавы і працяг. Як на гэта арэагавалі рускія СМІ.
Камерсант.ру
Власти Белоруссии проводят политику «мягкой белорусизации», которая предполагает сокращение использования русского языка, хотя в Конституции страны закреплен равный статус русского и белорусского языков в качестве государственных.
ІА Regnum
власти Белоруссии реализуют политику "мягкой белорусизации", предполагающей сокращение использования русского языка во всех сферах жизнедеятельности общества. По мнению представителей белорусской общественности, данная политика противоречит итогам состоявшегося в 1995 году референдума, согласно которому в Конституции РБ был закреплён равный статус русского и белорусского языков как государственных. Тем не менее, Минкультуры, Минобразования, Госкомимущество и другие госорганы Белоруссии предпринимают меры по дискриминации русского языка, используемого подавляющим большинством населения постсоветской республики.

А балець - хіба гэта і не захапляцца таксама, не атрымліваць задавальненне ад улюбёнай каманды таксама? Апроч таго, што перажываць?
Алён, ну я ня ведаю, як гэтыя адценьні данесьці, але для МЯНЕ не. Вось менавіта для мяне. Таму мне і цікава было прачытаць пра іншы сэнс гэтага слова.
 

Берта

В стране чудес....
Пра спартыўныя каментарыі мела я на ўвазе не столькі аматараў ці балельшчыкаў..., а, напрыклад, адзін каментатар цягам гульні некалькі разоў кажа - "мяч адправіўся ў кут...", але амаль адразу - "зараз будзе вуглавы ўдар".... Мяч - у кут, а ўдар вуглавы.... Думаю, усё ж больш правільна - кутні ўдар. Штанга па-беларуску бэля, і так і трэба казаць менавіта так. А кажуць - штанга....
Каб якасна правесці рэпартаж трэба ведаць тэрміналогію, а яе з большасці няма.... агульна распрацаванай.... Тым больш, што з кожным відзе спорта ёсць свае адметнасці, свае уласныя тэрміны, назвы.... У той жа спартыўнай гімнастыцы ці фігурным коўзанні.... ))) - элементы, назвы прыжкоў.... Наколькі я ведаю беларускія лінгвісты не займаюцца распрацоўкай такіх тэрмінаў па-беларуску....
А я вось думаю, як было бы добра, каб на спартыўных паборніцтвах пачалі рабіць аб'явы, абвяшчаць лік, расказваць хто выйшаў на замену, хто забіў,.... якія фігурысты выступаюць па-беларуску.....
 

k_ja_ra

Well-known member
ем не менее, Минкультуры, Минобразования, Госкомимущество и другие госорганы Белоруссии предпринимают меры по дискриминации русского языка
Упал і умір. :))))
Па ходзе новы трэнд пайшоў.
Спасылку пра рас. турыста, якому адмовілі ў паслугах па-расейску, вышэй давала.
І зусім не важна, што на усю РБ такая крама, дзе кажуць па-беларуску, адна адзіная. І нават абазнаныя туды не з першага разу дарогу знаходзяць.
А тут чыста выпадкова ў гэтую "самую вядомую і буйную" краму ў Менску чэл патрапіў і такі аблом. :)))

Цырк дый годзе. ))))))
 

Берта

В стране чудес....
власти Белоруссии реализуют политику "мягкой белорусизации"
:crazy::crazy::crazy:
раскажу сваім літоўскім і латышскім сябрам, якія заўсёды, завітаўшы да нас у госці, пытаюцца - "А чаму у вас вывескі, і у крамах усё па-руску"......
 

k_ja_ra

Well-known member
Наколькі я ведаю беларускія лінгвісты не займаюцца распрацоўкай такіх тэрмінаў па-беларуску....
А распрацоўкай якіх тэрмінаў увогуле займаюцца бел. лінгвісты? І дзе яны ёсць, як такія, тыя лінгвісты, якія хоць што-небудзь распрацоўваюць?
У нас хоць якая-небудзь тэрміналогія распрацаваная хіба? Так, каб па-чалавечы? А нават калі дапусціць, што яна б і была распрацаваная, дык хто яе карыстаць будзе? Колькасць, супастаўная са статыстычнай пагрэшнасцю?
Тэрміналогія на практыцы нараджаецца, калі яна запатрабаваная. Пакуль попыту няма збольшага.

Дарэчы пра вугал, кут і падобнае...Цэлая блытаніца тут. У мяне прынамсі. І па сёння. на жаль.(((

фігурным коўзанні
Баюся, прыхільнікі наркамаўкі і супраціўнікі "гэтых праціўных паланізмаў і фалялёгій", вашае коўзанне, мякка кажучы, засмяюць. :)

Дарэчы. Сёння мела шчасце чарговы надзвычай рэдкі раз праехаць метро.
Ад няма чаго рабіць уставілася ў правілы карыстання метро. І на радасць сабе ўбачыла там "цягнікі" і "электрацягнікі".
Дык у мяне пытанне. Цягнікі ў метро ад паяздоў на чыгунцы чымсьці адрозніваюцца ці што? Чаму першыя цягнікі, а другія - паязды?
Хто-небудзь бачыць логіку?
 

Берта

В стране чудес....
Узгадала. Некалі я чула пра руска-беларускі слоўнік гандбольнай тэрміналогіі. Мне казалі (сама ў руках не трымала) - у ім было шмат памылак, бо хутчэй займаліся слоўнікам менавіта аматары, а не спецыялісты. Але спроба была!!!
Мне падказалі, што ёсць некалькі слоўнікаў у нас агульнай спартыўнай тэрміналогіі. Цікава было б пагартаць!!! Бо пакуль да мяне даходзіць інфармацыя пра такія слоўнікі толькі са слоў іншых. А "іншыя" у сваю чаргу таксама - "некалі чулі", "аднойчы бачылі"...., у кнігарнях не знайшлі..... і быццам у тых слоўніках таксама былі памылкі.
У нас жа ёсць інстытут мовазнаўства. Але над чым яны працуюць... можа хто тут у тэме распавядзе.... Было б цікава! Даследванні павінны ж ісці! У якой галіне тлькі....?

прыхільнікі наркамаўкі і супраціўнікі "гэтых праціўных паланізмаў і фалялёгій", вашае коўзанне, мякка кажучы, засмяюць.
:spiteful: я сама іх засмяю! Тым больш, што гэта не паланізм))) . Ва ўкраінскай, дарэчы, таксама - ковзані (конькі), ковзанка (каток)... і г.д.

На маю ўласную думку цягнік і поезд - проста лексічная варыянтнасць.
Поезд - гэта счэпленыя выгоны, якія прыводзяцца ў рух лакаматывам (так кажа тлумачальны слоўнік) (Можа ўжывацца слова, калі гавораць не толькі пра чыгунку, а пра павозкі, што ідуць адна за адной - вясельны поезд, напрыклад).
Цягнік - як я разумею , гэта хутчэй калі маецца на ўвазе лакаматыў, які цягне за сабой поезд.
Словы гэтыя ўвогуле здаўна побач ужываюцца ў нашай мове. Супярэчнасці няма.
Калі не памыляюся, поезд ужываўся яшчэ дапаравой эпохі.

http://news.tut.by/society/349607.html меркаванне "Прышпільная мова"
 
Последнее редактирование:

katia-ka

Kitoks Pasaulis
А я вось думаю, як было бы добра, каб на спартыўных паборніцтвах пачалі рабіць аб'явы, абвяшчаць лік, расказваць хто выйшаў на замену, хто забіў
Як аказалася
рэгламент чэмпіяната Беларусі па хакеі забараняе пісаць на форме гульцоў па-беларуску.
Кіраўнік Федэрацыі хакея здзівіўся пытанню, чаму на швэдрах гульцоў можна пісаць толькі па-руску.
 

Atex

Active member
katia-ka, :(
гэта ўсё вельмі сумна, вельмі... мяне ажно дрыжыкі бяруць, як такое чытаю... у ў метро зараз ужо ўсе новыя аб'явы на расійскай мове даюць..
сумна і безнадзейна неяк.
 

k_ja_ra

Well-known member
Даследванні павінны ж ісці!
Хочаце, я вам распавяду, як гэта адбываецца? Узнікненне ці ўзгадненне ці выпрацоўка тэрміналогіі?
Збіраецца кучка апантаных, прапануе, спрачаецца, аналізуе, паміж сабой абаірае аптымальныя варыянты і потым паступова пачынае іх у практыку ўводзіць.
Вось толькі практыка занадта малая...


На маю ўласную думку цягнік і поезд - проста лексічная варыянтнасць.
Поезд - гэта счэпленыя выгоны, якія прыводзяцца ў рух лакаматывам (так кажа тлумачальны слоўнік) (Можа ўжывацца слова, калі гавораць не толькі пра чыгунку, а пра павозкі, што ідуць адна за адной - вясельны поезд, напрыклад).
Цягнік - як я разумею , гэта хутчэй калі маецца на ўвазе лакаматыў, які цягне за сабой поезд.
Угу. Хай так. Але я пыталася, чаму адна і тая ж рэч на зямлі - поезд, а пад зямлёй - цягнік? Вось жа загадка.
Уласна поезд - гэта так, вясельны і нават паязд. (у Караткевіча). Але ён значыць вазы, якія едуць адзін за адным. Кожны сам, самастойна, заўважце, едзе. Таму поезд. А цягнік - вагоны цягнуцца адным лакаматывам. Таму цягнік. Імхо, апошняе больш дакладна сутнасць перадае.
Але і хай 2 словы будуць. Чым болей словаў у мове - тым лепей.
Вось толькі нейкая паслядоўнасць жа быць павінная, не? Ці неабавязкова?

Дый калісьці ў нас тут была размова пра тое, што не можа ў мове існаваць словаў, якія значаць абсалютна адно і тое ж. Раз ёсць іншае слова - значыць ёсць нейкі іншы нюанс. Які?

Прышпільная мова
:) Дый было вышэй у тэме.))) Такія дэбаты выклікала.))))))


Кіраўнік Федэрацыі хакея здзівіўся пытанню, чаму на швэдрах гульцоў можна пісаць толькі па-руску.
М-да... Яўген Ворсін па ходзе проста жывое ўвасабленне такту, ветлівасці і адэкватнасці. :)))))))
 

k_ja_ra

Well-known member
Дзевы, можа хто падкажа.
Ці ёсць у бел. мове нейкі выраз, які адпавядае расейкаму "ітак", нямецкаму "also"?
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху