Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
не працуешь, не маешь грошау i няма чаго спажываць у ежу
Во-о-ось! Як лічыце, гэта не ёсць ВЫМУШАНАСЦЮ? Калі ласка - не працуй! Але ж не, працуюць, бо ВЫМУШАНЫ! І ніхто моцна не скардіцца. Надварот, ШУКАЮЦЬ працу.))

Вось і з мовай так сама. У чым розніца? Па мне, глабальна - ні ў чым...)))
 

Лапа

Well-known member
Кьяра,ведаеце, мова - гэта душа, калi яе насаждаць, нiчога добрага не адбудзецца. На сення увогуле мне няма справы да усей краiны, бо я разумею, што да мовы трэба прысцi самому. Я мару зацiкавiць дзяця, сродкау дзеля гэтага хапаець. Вось чаго хацелася бы, дык гэта фiльмау на беларускай мове. Гэтага не хапае. У астатнiм пакуль пачну з сабе.
 

k_ja_ra

Well-known member
гэта душа, калi яе насаждаць, нiчога добрага не адбудзецца.
Лапа, гэта прыгожыя словы, за якімі мала што стаіць... Калі Вы нарадзіліся, і з Вамі размаўлялі па-расейску, Вы пра душу думалі? Я - не. Гэта было проста натуральным. А душа - гэта чудоўна ўсё. Але, па мне, гэта з аднаго шэрагу з такім: вой, якія прыгожыя краявіды! вой, а як файна дзяўчаты з хлебам-соллю гасцей сустракаюць! вой, а ў Дудутках так цікава! )))

Ведаеце, я не хачу хадзіць і асэнсоўваць, як я кажу, на якой мове, і ў якім адзенні. І думаць, вой я ж кажу па-беларуску, і гэта ёсць маёю душою! Я хачу проста жыць у СВАЁЙ краіне, якой ёсць чым ганарыцца, бачыць, што вакол людзі, якія размаўляюць са мной на адной мове (і ў прамым і пераносным сэнсе). А ў нас вельмі шмат тых, хто пра душу разважае, а насамрэч...


Гэта правільна. Але такіх - адзінкі, разумееце? Абсалютнай бальшыне - усё адно. І гэта не дрэнна - гэта нармальна. Але такіх трэба матываваць, што ў нейкім сэнсе (станоўчым) і ёсць вымушаць.)))

І шчыра кажучы, праблема насамрэч перабольшваецца. На добры лад паўгады намаганняў і збольшага можна размаўляць па-беларуску амаль кожнаму. Прычым няблага.)))
Гісторыя габрэяў усім вядомая. З нічаго адрадзілі, з НІЧАГО. А ў нас 95% людзей беларускую вывучалі...)))

Але навошта гэта там, уверсе? Людзям, якія здолеюць па-беларуску навучыцца, так проста пра ворагаў і благі ўрад не распавядзеш...
 

Лапа

Well-known member
Кьяра,не я не выбiрала, але ж я прыйшла да таго, что мне падабаецца родная мова. Магчыма гэта заслуга добрых настаунiкау, якiя змаглi зацiкавiць, ня ведаю. Але я ведаю адносiны дастаткова адукаваных людзеi, якiя лiчуць, што гэта мова "колхозников". I прымус не дасць толку, яны пачакаюць 5 гадоу i потым прагаласуюць за таго, кто таксама лiчыць, таму што такiх нядрэнных на самой справе людзей большасць (ну мы ж разумеем, што пытанне пераходу да адзiнай мовы у краiне магчыма толькi пры адначасовых палiтычных зменах).
 

k_ja_ra

Well-known member
п.с.: і так, па-беларуску размаўляючы, нават адчуваеш сябе інакш. Ці то душа тут, ці то гонар нейкі, ці то годнасць з самасвядомасцю, не ведаю дакладна. Але гэтае пачуццё мне падабаецца... Вельмі...
 

Лапа

Well-known member
Але навошта гэта там, уверсе? Людзям, якія здолеюць па-беларуску навучыцца, так проста пра ворагаў і благі ўрад не распавядзеш...
Вы звязваеце мову i палiтыку вельмi моцна. Я вельмi далека ад палiтыкi, але мне цiкауна мова
 

k_ja_ra

Well-known member
я не выбiрала, але ж я прыйшла да таго
Ведаеце, я спадзяюся, што ў свой час мае дзеці да таго ж прыйдуць. Але вось вельмі б хацелась, каб унукам "прыходзіць" не давялося, каб яны нарадзіліся ўжо БЕЛАРУСАМІ.))

мне падабаецца родная мова
Падабаецца - не падабаецца. Па мне ў прынцыпе неправільнае пытанне. Мову, як маці, не выбіраюць, з ёю нараджаюцца.))) У нас паўкраіны пяе: якая прыгожая мова, а размаўляе па-расейску...
 

Лапа

Well-known member
Кьяра,але ж гэтая частка краiны нарадзiлася с рассейскай мовай, што зробiш. Што да унуках, дык усе у вашых руках (невельмi добры выйшау абарот). Ведаеце, есць на форуме дзяучына, яе дзядуля з ей усе жыцце толькi па-беларуску размауляу.
 

k_ja_ra

Well-known member
Вы звязваеце мову i палiтыку
Я не звязваю. Яны самі па сабе звязаны. Як, зрэшты, і ўсе астатнія бакі нашага жыцця. Палітыка - гэта не толькі ТНП. Гэта вялікая частка соцыуму.)) Я не хачу ў гэта тут лезці, бо тэма ў нас не палітычная...

дык усе у вашых руках
Ага. Толькі мы не ў лесе жывем.)))
 

Nulka

Member
а вось я лічу, што нават у такіх неспрыяльных умовах мова паціху ажывае. У параўнанні з васьмідзесятымі гадамі ў БССР, напрыклад.
А таму мінімум, што мы можам зрабіць -- навучыць і зацікавіць дзяцей. І яшчэ плаціць за беларускамоўныя прадукты. Чым больш дыскаў і кніжак будзем купляць, тым больш іх будзе выходзіць. Попыт стварае прапанову.
 

Coraline

Jones
Nulka, Шчыра? Мне здаецца, што як-то дзякуючы неспрыяльным умовам яна ажывае... Таму што - хто хоча, можа ў мяне паплявацца :))), але я ў гэтым упэўненая - у цяперашні час беларуская мова - гэта мова інтэлігенцыі і сапраўднай эліты, якая... (далей пра палітыку, таму не буду, усе і так зразумелі). І моладзь, якая не хоча быць быдлам, а імкнецца да лепшага, таксама імкнецца размаўляць па-беларуску. Карацей, нешта накшталт аплодыс ... не, зараз напішу, і яшчэ і беларускую мову забароняць :)))
 

Marisol

Active member
але я ў гэтым упэўненая - у цяперашні час беларуская мова - гэта мова інтэлігенцыі і сапраўднай эліты, якая... (далей пра палітыку, таму не буду, усе і так зразумелі). І моладзь, якая не хоча быць быдлам, а імкнецца да лепшага, таксама імкнецца размаўляць па-беларуску.
Так.
У мяне ёсць знаёмая, расейскамоўная, якая жадае аддаць дзіця выключна ў беларускамоўны клас. Калі я пацікавілася, а навошта ёй гэта, яна адказала: там сярод бацькоў колькасць быдла будзе мінімальнай:)))
а вось я лічу, што нават у такіх неспрыяльных умовах мова паціху ажывае. У параўнанні з васьмідзесятымі гадамі ў БССР, напрыклад.
+1000
 

Лапа

Well-known member
Coraline,
prosto_kat, але ж дзяйчаты я б не падзяляла бы людзей вось так па моунай рысе. Унутрана есць у гэтам нейкi пратэст, альбо мне здаецца, шта падзяленне людзей па незалежна якой рысе ужо адбывалася не 1 раз i неяк нядобра скончвалась. Хаця згаждусь на усi 100, што вось гэта думка
Калі я пацікавілася, а навошта ёй гэта, яна адказала: там сярод бацькоў колькасць быдла будзе мінімальнай
у мяне таксама есць:)
 

Вишенка

волшебница
а вось я лічу, што нават у такіх неспрыяльных умовах мова паціху ажывае. У параўнанні з васьмідзесятымі гадамі ў БССР, напрыклад.
А таму мінімум, што мы можам зрабіць -- навучыць і зацікавіць дзяцей. І яшчэ плаціць за беларускамоўныя прадукты. Чым больш дыскаў і кніжак будзем купляць, тым больш іх будзе выходзіць. Попыт стварае прапанову.
Мне таксама так здаецца. І мне вельмі падабаецца, што ёсць рэклама вядомых брэндаў на беларускай мове, сайты з беларускай мовай у тым ліку - напрыклад, гугл, беларуская мова ў банкаматах, прыгожыя віншавальныя паштоўкі па-беларуску і да т.п.
 

k_ja_ra

Well-known member
нават у такіх неспрыяльных умовах мова паціху ажывае. У параўнанні з васьмідзесятымі гадамі ў БССР
Дык усё ж людзі ўжо не тыя, гэта відавочна. Прынамсі, частка з іх. 90-я не прайшлі дарма. Штосьці варухнулася, хай у меншасці, але варухнулуся.)))


Карацей, нешта накшталт аплодыс

можа ў мяне паплявацца
Я не буду. Плявацца.))) Не тое, каб апладысменты, але праз іх у тым ліку...))) Я бы сказала, што пратэст можа стаць передумовай для таго, каб вырашыцца нарэшце. Вырашыцца на тое, на што раней бракавала смеласці і сілаў. А нейкі эмацыйны пад'ём, як вядома, дадае рашучасці.)))

)))
А нават калі насамрэч, гэта ёсць формай пратэсту? Жаданнем хоць як даць своеасаблівы "сігнал" - я чакаю іншага. Я люблю сваё, адметнае, беларускае, не хачу быць бязаблічнай масай, гатовы рабіць намаганні дзеля гэтага - гэта дрэнна?
 

Marisol

Active member
А нават калі насамрэч, гэта ёсць формай пратэсту? Жаданнем хоць як даць своеасаблівы "сігнал" - я чакаю іншага.
Гэта нават не пратэст. Навокал столькі хлусні, што арганізму патрэбна нейкая крыніца свежага паветра, каб не ванітаваць безупынна. І тады звяртаюцца да мовы.
 

k_ja_ra

Well-known member
prosto_kat, твая праўда. Часткова гэта ёсць спробаю больш-менш нармальна існаваць. Нейкі стрыжань, ці што. Бо няможна ж ужо...
Адзін чалавек нядаўна мне слушна сказаў (ён сябе пазнае ў гэтых словах :) ). Калі не мець такога (хоць якога) стрыжня, жывучы на Беларусі, сучаснай Беларусі, дык проста зламаешся...)))

Што да мовы.... Па мне, не так важна ЯК ты да яе дайшоў, галоўнае - ДАЙШОЎ...)))

))))

Да пытання пра БТ і разам з тым захавання архітэктурных каштоўнасцяў.

"Прафесіяналізм" ад БТ

У межах адбыўшагася Нацыянальнага фестываля архітэктуры 4 лістапада ў Міры прайшла канферэнцыя "Захаванне гісторыка-культурнай спадчыны – аснова ўстойлівага развіцця гарадоў".

А вось як інфармацыя была пададзена ў БТ-шных навінах:

Сегодня в Минске продолжается Национальный архитектурный фестиваль.

Участники форума в ближайшие два дня будут соревноваться за звание лучших авторов в строительной сфере. Среди проектов не только макеты, но и уже действующие стройплощадки Минска и Европы. Уже через несколько часов в замковом комплексе "Мир" начнется международная конференция, где архитекторы представят модные тенденции.

(http://www.tvr.by/rus/society.asp?id=57187)

Тут, як гаворыцца, без каментарыяў. Як калісці былы намеснік галоўнага архітэктара г. Мінска заявіў пра рэстаўрацыяю, што гэта мода на рэтра ў будаўніцтве. Пячорны ўзровень...

http://blog.belaruspartisan.org/authors/astapovicz/4ebd8427a9498/

)))))))

СКАЗ ПРА МАЮ БАРБУ

Я пра сваё прадназначэнне
Стаць ізбавіцелем людзей,
Узнаў пры собственным раждзенні
І помню да паследніх дней.

На зло і завісць апанентам
В такі-та дзень, такі-та год
Мяне ізбралі прэзідэнтам,
Я за сабой павёў народ.

Як аглядзеўся — справа, злева —
В бюджэце мышы і клапы!
Да ўшывых блох аравы смела
Вязалі з барышэй снапы.

Калхозы, фабрыкі ляжалі,
А у прылаўкаў быў аншлаг!
У края пропасці стаялі…
Но я прыдумаў герб і флаг!

Вздахнулі ўзрослыя і дзеці
Мы разагналі прэжні мрак
Ну, а хто эта не замеціў —
Тот адмарозак і дурак.

Для павышэнія даходаў,
(Хацят жа людзі лучшэ жыць)
Я прэдлажыў свайму народу
Нам Канcтытуцыю змяніць

Каб багацелі днем і ноччу
(Найдзёце эта между строк)
Прашу дабавіць палнамочый
І увялічыць власці срок!

Штобы дасціч пабеды чыстай
Адкрыта, смела, не тайком,
Прыжаў нячэсных журналістаў
Назначыў новый ізбірком.

Вясьма давольны рэзультатам
Каторы, ясна, ажыдаў,
З Савета выгнаў дэпутатаў
Каторых я не ізбіраў.

Зажылі шчасліва й багата,
Встрычаем новасці з палей,
Как класік нам казаў кагда-та:
«Жыць стала лучшэ, весялей!»

Як ў эканомікі капрызнай
Праблемы паявілісь вноў
Рашэніе сазрэла быстра,
Я ў рукаводства ўвёў сыноў

Штоб укреплялісь дух і члены,
Жалудачна-кішэчны тракт
Па просьбе с мест паднялі цэны,
Всіх прывязалі на кантракт.

Вакруг васторг і лікаванні,
А рэйцінг вырас да нябес,
Ідуць народныя гулянні,
Усе адмецілі прагрэс.

Канешна, «пятая калона»
Падняла свой прывычны лай,
Ты ім па западным шаблонам
Рэформы срочна падавай!

Прэсёк, як нада, гарлапанаў
За іх пустыя славеса,
Намеціў многа новых планаў,
Включая дажэ чудзеса.

Даю даждзі, бензін, крэдзіты,
Жду ад зямлі багаты дар,
Но ўдруг наносят недабіткі
Па уражайнасці удар!

Для блага пасяўнога кліна,
Хоць і не наша тут віна,
Я ўзяў з сабой на поле сына —
Зусім малога пацана!

І ўміг ісчэзлі недароды,
Звялісь іздзержкі да канца
Как с точкі зрэнія народа,
Так і па мненію атца.

Апяць руцінаю дарога
Нам пралажыла каляю
Сказалі ўжэ — я вышэ Бога
Но і зямное я люблю.

З усіх прыёмнікаў мой голас,
Нясу красіва ўласці груз,
Іграў в хакей, асвоіў космас,
Саздаў таможанны саюз.

Індзейцы, негры, папуасы
За мірны сон благадарат,
Кагда мы ў маршальскіх лампасах
Выходзім з сынам на парад.

Дзел слаўных пухне картацека,
Не дапусцілі мы вайны,
Пастроіў вам бібліацеку,
Саздаў історыю страны.

Пагоня, Грунвальд, Рым і Троя
Ужэ дасталі! Наканец,
Вы саўраменнаму герою
Надзеньце лаўравы вянец!

Па ліцам віжу: сабражают,
Аб чым історыкаў прашу
Пусць скромнасць жэншчын украшает —
Я ж украшэній не нашу!

Патом паслаў пісак у баню,
Зачэм іх буду іздаваць?
«Вайну і мір» і «Дзядзю Ваню»
Ведзь не сумелі ж напісаць!

Аперадзілі ў прошлым веке?
Тады пішыце а сваём
Прастом і гордам чалавеке,
Надзеюсь, понялі, а ком.

Такія трудныя праблемы
Всегда ў маём парадке дня
Но ўсё жэ самай сложнай цемай
Ёсць перавыбары мяня.

АБСЕ, ЕС, і НАТА
Не падбіраюць нежных фраз,
Мол, я сажаю дземакратаў,
Так была і ў паследній раз.

Гатоў расставіць все акцэнты,
На цвёрдых фактах даказаць:
Сто дзесяць я набраў працэнтаў!
Но папрасіў нямножка зняць.

Штобы заткнулісь це жэ Штаты
Ўняслі папраўкі ў пратакол,
Но гвалт паднялі «дзермакраты»
Да еўрапейскій, блін, казёл!

Хамят народнаму палпрэду
Ведзь не прагнуўся! Відна мсцят!
І элегантную пабеду
Дзезавуіраваць хацят.

Я жэстачайшэ ўсім атвеціл
Хто не хаціт спакойна жыць,
І зноў у стране смяюцца дзеці!
Мяня не смогут накланіць!

Апяць ішчэзлі долар-еўра?
На кой каму ані нужны!
Набраў крэдзітаў? Тожа верна,
Но за крэдзіты ж вы далжны!

Узляцелі цэны у прадмагах
А жызні уравень вазрос!
На туалетную бумагу
Ведзь резка сакрацілся спрос.

Не ісчэрпалі мы рэзервы
Хачу заверыць я людзей
Імею я стальныя нервы
Ў запасе множэства ідзей.

Зажаў права, душу газеты,
Ліш толька мучает вапрос —
Как сахраніць стабільнасць эту
Пака мой младшый не падрос?

Пріняць рашэнія асталась,
Кансенсус, думаю, найдзем,
Штоб власць в стране перадавалась
Ліш толька палавым пуцём!

http://nn.by/?c=ar&i=63138
 
Последнее редактирование:

Marisol

Active member
Працяг тэмы аб танных кнігах - у Цэнтральнай кнігарні набыла сёння 13 экзэмпляраў агульным коштам у 33000:
Анталогія беларускай пародыі (у 2 ч.)
Павел Місько "Ружовыя ліўні"
Віктар Праўдзін "Шлях да Галгофы"
Зборнік "Бацькаўшчына"
Васіль Макарэвіч "Квадратура круга"
Яўген Катылёў "Распячатка чорнай скрынкі"
Анатоль Крэйдзіч "Палескі Напалеон"
Валерый Гапееў "Пастка на рыцара"
Іван Навуменка "Гуканне над верасамі"
Анатоль Жук "Дзённае паляванне на месяц"
Алена Васілевіч "Першая жонка нябожчыка"
Анатоль Бароўскі "Пякельны рай"
 

k_ja_ra

Well-known member
Падзялюся ўражаннямі ад сваёй вандроўкі. Бо іх зашмат.

Са знаёмымі хлопцамі ездзілі машынаю ў Крэўскі замак, і Гальшанскі замак. (на сядзібу Агіньскага ўжо не паспелі). Тое, што паглядзелі старажытныя руіны, гэта ясна. Палазілі, памацалі сваімі рукамі, пабылі на Юр'явай гары (яна ж Ярылава?) - дзе была паганская святыня.))) Але побач з гэтым чаканым (цалкам цікавым, ні з чым не параўнальным, натуральна, але ўсё ж чаканым, бо з гэтай нагоды мы і ехалі) адбыліся і маленькія (ці нават не маленькія ) чуды.

Як вядома, у Крэве расце гэтак званае "дрэва паэзіі" (ці то пасаджанае, ці то проста абранае "сваім" дрэвам У. Някляевым). Крэва - яго радзіма, там дом ягонай цёткі. Дык вось, калі пайшлі шукаць тое дрэва, высветлілася, што трэба прайсці акурат праз гэты дом. Там мы натрапілі на чалавека, "вельмі падобнага" (с) да самога У. Некляева. Запыталіся ў яго, як дрэва знайсці і разам з тым папрасілі дазволу праз яго двор прайсці (бо інакш да дрэва і не трапіш). Паглядзелі тое дрэва, і па дарозе назад пачалі абмяркоўваць, кім бы мог быць той чалавек Некляеву. Такі вырашылі запытацца. І калі пытанне ўжо агучвалася адным з хлопцаў, з хаты выйшаў... хто б Вы думалі? Правільна, сам У.Некляеў. Не скажу, што гэта было мэтаю майго жыцця дый жыцця тых хлопцаў, але згадзіцеся - нечакана. Сустрэцца носам да носу з ім у гэтым мястэчку, каля старой хаты... ))
Так што, вось, павіталіся за руку з ім. :)

Таксама аказалася, што сёння ў Крэве мела адбыцца імпрэза (праўда з нагоды чаго, мы так да канца і не ўцямілі), аднак там выступалі беларускія паэты і музыкі, і само сабою, нам прапанавалі туды завітаць. Як разумееце, мы не адмовіліся. Сярод іншых спяваў сам Зміцер Вайцюшкевіч. Вось так! Імпрэза была арганізаваная ўдзельнікамі праэкту "Будзьма беларусамі" і ў мяне цяпер ёсць "фірмовая" торбачка.)) Дарэчы, "чалавек падобны да Някляева" аказаўся ягоным страечным братам Іванам Магерам.)))

Па дарозе ў Менск размаўлялі пра тое, што нашае спантанае падарожжа, відаць, не было выпадковым. Нешта вяло нас...)))
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху