Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

Вишенка

волшебница
Так не кажуць па-беларуску. Дакладней раней не казалі. Гэты выраз падчас савецкай улады прыдумалі. Як адпаведнік "доброго утра". Нават праграма была (а можа и ёсць?) Добрай раніцы , Беларусь! ))) Па-беларуску казалі добры дзень, дабрыдзень, нават уранні.))) То бок выраз гэты ёсць ненатуральным для бел. мовы.)))
Падумала: я кажу і так, і гэтак.
"Добры дзень", калі вітаюся - хоць у 9 раніцы, хоць у 3 гадзіны ночы :)
"Добрай раніцы" кажу дачцэ і мужу, і гэта, хутчэй, пажаданне:)
Ці гэта правільна - не ведаю, але мне нармальна :)
 

k_ja_ra

Well-known member
Вишенка, ну добра. БЫЎ ненатуральным. З цягам часу мяняецца ўсё, мова ў тым ліку. Згодна на раніцу. :) Я згодна, каб мова мянялася, галоўнае - каб яна ЖЫЛА.

(ну чалавек спытаў - я адказала. Цікава ж хаця б ведаць пра гэта, праўда?)
 

Nulka

Member
дзяўчаты, як наконт сабрацца?
у мяне вось выходныя свабодныя намячаюцца...
 

Вишенка

волшебница
у мяне вось выходныя свабодныя намячаюцца...
а ў мяне - не. А так, добрая ідэя. Можна і з дзецьмі... але яны ўсё роўна па-руску будуць размаўляць :)

ну добра. БЫЎ ненатуральным. З цягам часу мяняецца ўсё, мова ў тым ліку. Згодна на раніцу. Я згодна, каб мова мянялася, галоўнае - каб яна ЖЫЛА.
А я што, супраць? :) Я так, пра сваё... :)))
 

Nulka

Member
Вишенка,
калі іх сам на сам не пакідаць, то не будуць. У мяне наступныя выходныя занятыя, і ўвесь наступны тыдзень таксама. А на гэтых якраз мужа не будзе і будзе сууумна.
 
Я яшчэ не ведаю, дзе я буду на выходныя. Дарэчы, ўвесь час думала, што яны выхадныя. :)))
 

k_ja_ra

Well-known member
А на гэтых якраз мужа не будзе і будзе сууумна.
Дзяўчаты, я, відаць, благая жонка, але мне без мужа не сумна. :)


Nulka, у мяне вечар суботы свабодны. Прыдумаем што-небудзь? У тым сэнсе, я не настойваю, але была б рада сустрэчы. З дзецьмі ці без - як грамадства вырашыць. (калі што, дзяцей і на мужа кіну - не праблема...) :)


калі іх сам на сам не пакідаць, то не будуць
Ну мы ж з вамі разумеем, што маіх, прыкладам, хоць сам на сам, хоць побач стой - нічога не зменіцца. Прынамсі пакуль.

А я што, супраць?
Ну ... я проста тут як нейкі монстар выглядаю. Сама нічога не ведаю, але дакладна пішу, як не варта... :biggrin:

ўвесь час думала, што яны выхадныя
Баюся памыліцца, але як памятаю, у школе менавіта так і вучылі. А ў слоўніку Булыкаў (у класе ў старэйшай цэнтралізавана куплялі) гэтага слова наогул няма...
 

Nulka

Member
Кьяра,
я запрашаю да сябе дахаты. з дзіцямі. бо мне маіх усё адно падзець няма куды
 

Лапа

Well-known member
Кьяра, ведаеш, як муж пачау працаваць у камандыроуках (дарэчы а як па-беларуску будзе), дык адносiны сталi знач лепшыя:)
 

k_ja_ra

Well-known member
Дзякуй вялікі, але няёмка неяк... Нейтральная тэрыторыя, па мне, лепей бы была... Хоць і разумею, што табе з малечай якраз дома выгодней...

Ведаеш, ну давай я падумаю. Яшчэ раз дзякуй. :thank_you: ))))


)))))))

Лапа, камандзіроўка ёсць. А Некрашэвіч з Байковым камандыроўку якраз прапануюць і выпраўленне (ад выправіцца кудысьці) яшчэ.


адносiны сталi знач лепшыя
Хто б сумняваўся. :)

згодна на "ты". :) А то сама апошнім часам усё блытаюся...))) Вось да Вішанькі прычапілася. :)

Лапа, дарэчы, дык а што ў цябе з "у нескладовым"? Так і не атрымалася раскладка? "І" ангельскае ставіш?
 

Вишенка

волшебница
Ну ... я проста тут як нейкі монстар выглядаю. Сама нічога не ведаю, але дакладна пішу, як не варта...
Дзе монстар? :)
Я хоць і размаўляю па-беларуску нібыта ўжо 18 гадоў :)shok:), кожны дзень залажу ў слоўнік па 10 разоў, не менш. І памылкі раблю.
 

Nulka

Member
Кьяра,
мне сапраўды лепш дома. І ні разу не няёмка. Так што запрашаю вас (з дзяўчатамі) і ўсіх наведнікаў гэтай тэмкі.
а без мужа мне сумна. Асабліва з ягонай колькасцю камандыровак. Каб ён хаця б раз на месяц ехаў -- было б нічога. А калі тое па тры-чатыры разы на месяц, дык ужо зашмат неяк.
 
Nulka,
я б з задавальненнем паехала, і з сынам, але праўда, неяк няемка Вас цясніць. :) А так - у нас у гэтыя выходныя аніякіх планаў (акрамя пральна-ўбіральнай тэмы) нямашака. :)
 

k_ja_ra

Well-known member
Nulka, паразмаўляла з малымі наконт сустрэчы. Падумалі. Агучылі 2 пытання:
1) мама, а калі што-небудзь не зразумеем, што Адась будзе нам казаць, што рабіць? - Спытацца яшчэ раз. - А...ну добра...
2) Ой! а як жа мы будзем гуляць? У Адася ж адны машыны? - Ага, а хто вымусіў бабулю месяц таму машыну з радыёкіраваннем купіць? дарма што дзяўчаткі? - А..ну добра...
:)

Насамрэч гэта я так, для падтрымання гаворкі распавядаю... Дзякуй. Плануем парушыць заўтра твой спакой на пару гадзін. З нас торцік. :) Патэлефаную заўтра , добра?
 

Nulka

Member
Юлллса, Кьяра,
прыязджайце-прыязджайце. У нас досыць вялікая кватэра. Усім месца хопіць. Напрыклад, гадзінцы а трэцяй-чацвёртай?


Юлллса,
Кьяра можа ў 17.00. Давайце і вы таксама
 
Последнее редактирование:
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху