lada, пару старонак таму была гаворка пра выбар. Спасылка на тут.бай і яшчэ цытаты асобныя. Дык вось чаго-чаго, а выбару ў нас... Адно, што месцамі замест нас выбіраюць. Таму не трэба пра выбар, ага?))) Да таго ж там, у допісы маім, працяг быў....
ёсць беларускамоўныя школы і гімназіі.
Вы ведаеце, колькі іх? Я ведаю, цікавілася. Толькі не трэба казаць , што было б жаданне, і ў другі канец горада вазіць будзеш. Згаджуся. Але гэта - не выбар. Размаўляць на сваёй мове - не мусіць быць мэтай усяго жыцця, гэта цалкам натуральная рэч, каб дзеля яе подзвігі здзяйсняць. Пагатоў дзецям. )))
А як па мне, дык лепш англіскай мовы было б у 2 разы болей, здаецца, яна больш перспектыўная
Вось бачыце... І я пра тое... Тады ўжо кітайскую вучыце, ну на апошні выпадак - гішпанскую.)))
А з іншага боку, часткова я з Вамі згодна. Калі мы будзем размаўляць на роднай мове, жартаваць, гадаваць дзяцей, пісаць на ёй смскі, на чорта нам такая колькасць гадзін? Трох гадзін на тыдзень хопіць. І 4-5 гадзін на вывучэнне замежных моваў, на выбар (хоць кітайскай з польскай, хоць расейскай з ангельскай)
было-было, я тады навучалася у каледжы. наставнiкi мовы не ведалi, праз слова было нешта не зразумелае, складана было усiм.
Вось цікава. А я наогул нічога такога не заўважыла. Адзінае, што ў маім каледжы было, дык гэта менавіта даплата тым выкладчыкам, якія па-беларуску выкладалі ці "класныя" гадзіны вялі. Добра памятаю, як нашая куратарка спрабавала. Чалавеку міх іншым за 60 было. Вось і матывацыя.))) І сястра пайшла ў школу акурат у той хвалі, у беларускамоўны клас. І ніхто не памёр, жывыя былі.)))
Вы, Лапа, відаць, у педагагічным вучыліся, не? Мая суседка так вучылася. Так, складанасці з псіхалогіяй і філасофіяй былі... Але (шэптам) у большасці, з апошнім і па-расейску не тое, каб выдатна.
