Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

Вишенка

волшебница
Ва унiверсiтеце таксама адзiн прафесар спрабавал навучыць нас мове, але гэта было настолькi няудала, што мы нават и яго прадмета не даведалicя, але я добра памятую, як большасць у группе не жадала нават чуть беларускую мову, ня то, што адказваць на ей.
І што ў выніку? Усе не здалі іспыт і былі адлічаныя з універсітэта?
Гэта не прымусовы пераход быў, а так, няўдалыя спробы пашырыць сферу ўжытку беларускай мовы... Няўдалыя, бо 1) непрадуманыя і бессістэмныя 2) ніхто не разумеў, навошта гэта асабіста яму трэба. Не з гэтага трэба было пачынаць.
 

anty

New member
але вырашылі, што штрафаваць будзем не памылкі, а хто забудзецца, такім чынам неўважлівасць штрафуецца. не памылкі.

хто будзе прызнаны лепшам беларусам дня - таму аддадзім скрынку с сабранымі штрафамі :_))
вось
 

Вишенка

волшебница
Вось есць у нас БТ, яно павiнна быць толiкi на роднай мове.
Для пачатку трэба пасадзіць гэтае БТ за парты, даць добрага настаўніка з бізуном і каб напрыканцы быў іспыт. Хто не здаў - шукае новую працу. А без гэтага асабіста я аддам перавагу БТ на рускай мове, чым на чорт-ведае-чым з беларускім акцэнтам.
 

Coraline

Jones
Ва Ўкраіне ўсе фільмы ў кінатэатрах на ўкраінскай мове. Дзелавая дакументацыя - таксама на ўкраінскай. Як-то ўсё жывыя і нават месцамі здаровыя :)))
 

Вишенка

волшебница
Coraline, пакуль бабуля мая была жывая, мы кожны год прыязджалі на Ўкраіну. Глядзелі тэлевізар на ўкраінскай мове, у тым ліку галівудскія фільмы. Спярша нязвыкла і нават смешна, але хвілін праз 10 ўжо звяртаеш увагу толькі на змест. А рэкламу некаторую я памятаю дагэтуль :) І кніжкі я па-ўкраінску чытала, і нармальна было.
Дарэчы, я некалі 3 гады вяла ўсю дзелавую дакументацыю па-беларуску - усе таксама былі жывыя-здаровыя :) Праўда, ініцыятыва была дырэктара, а не мая
 

k_ja_ra

Well-known member
Вось есць у нас БТ, яно павiнна быць толiкi на роднай мове
Ой! Як па мне, дык хай БТ будзе ТОЛЬКІ на расейскай! Тое, што там паказваюць, дыскрэдытуе і мову таксама.))) Выбар? Я Вас прашу! Які выбар? Трэба вымусіць людзей мову ведаць, Не гвалтам, але хітрыкамі. Усе найлепшае, найцікавейшае, найпрыгажэйшае і г.д.... толькі па-беларуску. Розныя дадатковыя выплаты за беларускую, мода на беларускую. Не спрачаюся, нейкія адмысловыя рэчы можна пакуль па-расейску пакінуць (у мяне, прыкладам, нават бел версіі праграмы няма, зборнікаў расцэнак няма, але як толькі з'явяцца - якія праблемы?). Але тое, што гадзін у школе на беларускую мусіць у 2 разы болей, як на расейскую, быць (а не наадварот) - гэта дакладна.
 

Лапа

Well-known member
Кьяра,я не спрабую даваць адзнакi БТ, але лiчу, што нацыянальнае телебачынне усе ж павiнна быть на мове, i увогуле не разумею, як на телебачынне, як i у тэатры, напрыклад, мае мець месца неведанне i памылковае ужыванне мовы

Усе найлепшае, найцікавейшае, найпрыгажэйшае і г.д.... толькі па-беларуску.
з гэтым згодна

Але тое, што гадзін у школе на беларускую мусіць у 2 разы болей, як на расейскую, быць (а не наадварот) - гэта дакладна.
iз гэтым згодна, але патрэбны таксама i таленавiтыя настаунiкi, каб дзяцяткi пацягнулiся, каб не зламаць жаданне

Трэба вымусіць людзей мову ведаць,
ня згодна. Трэба зацiкавiць, но не вымусiць, не у нашай краiне, бо адносiны да мовы не тыя. Не будзе добрага нiчога з прымусу.
 

k_ja_ra

Well-known member
Трэба зацiкавiць, но не вымусiць
Проста я (мажліва памылкова) вымусіць як расейскае "вынудіть", а не "ПРІнудіть" чую. То бок, людзі самі будут вымушаны (вынуждены!, не должны) беларускую ведаць, каб усе задавальненні ад жыцця атрымліваць (кіно, тэатр, прэміі, цікавыя перадачы, і г.д.). А не тое, што хлеб па-расейску не прададуць.)) Каб самі ўмовы дыктавалі ўжо патрэбу, сваю ўласную, усвядомленую, ведаць мову. Бо без яе можна, але не цікава.)))
 

lada

Well-known member
Выбар? Я Вас прашу! Які выбар? Трэба вымусіць людзей мову ведаць,


вось гэтага я і баюся, гэты выраз пераклэслівае ўсю дэмакратычнасць барацьбітоў за беларускую мову

Але тое, што гадзін у школе на беларускую мусіць у 2 разы болей, як на расейскую, быць (а не наадварот) - гэта дакладна.

ёсць беларускамоўныя школы і гімназіі. Мяркую, там у 2 разы болей.
А як па мне, дык лепш англіскай мовы было б у 2 разы болей, здаецца, яна больш перспектыўная
 

k_ja_ra

Well-known member
lada, пару старонак таму была гаворка пра выбар. Спасылка на тут.бай і яшчэ цытаты асобныя. Дык вось чаго-чаго, а выбару ў нас... Адно, што месцамі замест нас выбіраюць. Таму не трэба пра выбар, ага?))) Да таго ж там, у допісы маім, працяг быў....

ёсць беларускамоўныя школы і гімназіі.
Вы ведаеце, колькі іх? Я ведаю, цікавілася. Толькі не трэба казаць , што было б жаданне, і ў другі канец горада вазіць будзеш. Згаджуся. Але гэта - не выбар. Размаўляць на сваёй мове - не мусіць быць мэтай усяго жыцця, гэта цалкам натуральная рэч, каб дзеля яе подзвігі здзяйсняць. Пагатоў дзецям. )))


А як па мне, дык лепш англіскай мовы было б у 2 разы болей, здаецца, яна больш перспектыўная
Вось бачыце... І я пра тое... Тады ўжо кітайскую вучыце, ну на апошні выпадак - гішпанскую.)))

А з іншага боку, часткова я з Вамі згодна. Калі мы будзем размаўляць на роднай мове, жартаваць, гадаваць дзяцей, пісаць на ёй смскі, на чорта нам такая колькасць гадзін? Трох гадзін на тыдзень хопіць. І 4-5 гадзін на вывучэнне замежных моваў, на выбар (хоць кітайскай з польскай, хоць расейскай з ангельскай)

было-было, я тады навучалася у каледжы. наставнiкi мовы не ведалi, праз слова было нешта не зразумелае, складана было усiм.
Вось цікава. А я наогул нічога такога не заўважыла. Адзінае, што ў маім каледжы было, дык гэта менавіта даплата тым выкладчыкам, якія па-беларуску выкладалі ці "класныя" гадзіны вялі. Добра памятаю, як нашая куратарка спрабавала. Чалавеку міх іншым за 60 было. Вось і матывацыя.))) І сястра пайшла ў школу акурат у той хвалі, у беларускамоўны клас. І ніхто не памёр, жывыя былі.)))

Вы, Лапа, відаць, у педагагічным вучыліся, не? Мая суседка так вучылася. Так, складанасці з псіхалогіяй і філасофіяй былі... Але (шэптам) у большасці, з апошнім і па-расейску не тое, каб выдатна. ;)
 
Последнее редактирование:

Танюша_

всё чудесатее и чудесатее
тыя праграмы, што ідуць па БТ на мове, вельмі на нядрэнный мове ідуць, але іх мала.
 

Лапа

Well-known member
Кьяра,неа, у тарговым. У нас вельмi добрая настаунiца по мове была, асаблiва лiтаратура мне падабалася, але ж на той час мне увогуле падабалася чытаць. А вось з мовай як прадмет было складана - я не вельмi граматна па-руску пiсала, а тут было наогул "тушыце святло", бо былi пераказы i пераклады, а я паловы слов не памятала дакладна:) Да iмая першая няудача была звязана с дыктоукай на беларуская мове, тады iншага не было, але ж другая спроба на адварот была паспяховая. Некiм чынам нават можна казать, что мова вырашыла мае прафiсiйнае жыцце
 

k_ja_ra

Well-known member
Танюша_, прабач. Мо я і дарэмна пра БТ. Я ж апошнім часам не гляджу тэлевізар увогуле , а меркаванне выказваю. :). Але тое, што чуецца, калі муж штосьці шукае - раз'юшвае. Аднак не выключаю, што я так сябе настроіла, і іншага ўжо проста не чакаю.)))
Дзеці толькі дзіцячы канал глядзяць. Занзібар нейкі, а потым мульцікі пра компаса з гадзіннікам. Зусім не блага, ІМХО.))) А па БТ нават не ўяўляю, што глядзець можна...

мова вырашыла мае прафiсiйнае жыцце
Вось будзеце смяяцца, але здагадайцеся, за што ў мяне ў каледжы адзіная 4-ка ў дыпломе была?:derisive:)))

Жыццё - цікавая рэч...
 

Танюша_

всё чудесатее и чудесатее
Кьяра, на кожным канале існуюць цікавыя праграмы. БТ не выключэнне. Але, напрыклад, БТ - гэта БТ і ЛАД. БТ - палітычны напрамак, ЛАД - культурны. Мне, напрыклад, Албарутэнія падабаецца, Тэлебарометр
 

k_ja_ra

Well-known member
палітычны напрамак
Праўда? :rofl: (спадзяюся, не крыўдзішся?)


Вой, мне сорамна, нават не ведаю, што гэта... Што да Тэлебарометра... Вось не ведаю. Як быццам і перадача патрэбная (надвор'е - гэта святое :) ) і вядоўца прыемная, а кажа прыгожа... Але не люблю я той барометр і ўсё.
 

Танюша_

всё чудесатее и чудесатее
Кьяра, ну гэта не смешна. Гэта норма, калі вялікі канал падзяляе кнопкі па напрамкам.
Што датычыцца кожнай асобнай праграмы, то трэба адрозніваць "мне не падабаецца" і "зроблена дрэнна, таму не падабаецца"
 

k_ja_ra

Well-known member
Танюша_, тое, што падзяляе кнопкі - не смешна. Смешна "палітычны напрамак" у дачыненні да БТ чуць. Але зноўку прашу прабачыць. Дапушчаю, што я не аб'ектыўна.)))

трэба адрозніваць "мне не падабаецца" і "зроблена дрэнна
Згодна. Тэлебарометр - не падабаецца.))) Але мне наогул складана дагадзіць... Многія рэчы мне проста не цікавыя. І абзор лістоў гледачоў у тым ліку.))) Я люблю на падумаць, на "выбух мозгу", на пачуцці, каб зачапіла. На тэлебачанні я гэтага не знаходжу. Строга кажучы, ні на адным канале, не толькі на БТ. Хоць іх, здаецца, безліч. Але большай часткай паўсюль адно і тое ж. Адна рэклама чаго вартая. Муж суткамі фільмы пампуе. Потым глядзіць. Мяне нават гукі злуюць, не тое, што выява.))) Таму без тэлевізара. Пакуль не цягне...
 

Nulka

Member
калі ў нас 2 дзяржаўныя мовы, з роўным статусам, гэта мусіць забяспечвацца і ў рэальнасці. Пакуль жа ў нас нават заканадаўства па-беларуску няма, ня кажучы ўжо пра кіно, тэлеканалы, школы, дзіцячыя садкі...
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху