Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Менавіта мне здаецца, што розніца ў тым, што калі мы гаворым "расейская", то маем на ўвазе мову дзяржавы Расія. А калі "руская" - то агульнае значэнне. (не ведаю, як дакладней сказаць).
 

k_ja_ra

Well-known member
katia-ka, паглядзіце праграму Моўнік па маёй спасылцы. (вышэй Заране давала) Там усё самым лепшым чынам тлумачыцца. Рускія сэнс праваслаўных малі. А не нацыі.)))
 

k_ja_ra

Well-known member
І яшчэ, каб ужо закончыць з тымі расейцамі.)))

Я лічу куды больш шчырым называць іх расейцамі і ставіцца да іх, як нацыі, з павагаю, чымся абвінавачваць іх ува ўсіх смяротных грахах (пачынаючы ад вываза прадуктаў харчавання і заканчваючы высокімі цэнамі на газ) і прысягаць пры гэтым у вечнай "любві і брацтве".)))
 

Nulka

Member
Кьяра,
калі таленты возьмуцца перакладаць штось на беларускую, будзе здорава.
А хор -- гэта ўвогуле ўлёт, але не ведаю, наколькі гэта рэальна. Складана з камерцыйнага пункту гледжання, імхо.
А на Дзетках нашы паэткі троху пераклалі таго-сяго ўжо. Так што, калі хто будзе брацца, пашукайце -- мо, ужо існуе тое па-беларуску.
вось, напрыклад, вершы Барто http://dzietki.org/article/cms_view_article.php?aid=456 (пасля вершаў можна ўбачыць спасылку на абмеркаванне і пераклады ў працэсе)
 

Аленчык

New member
Кьяра,"Вучаць у школе" ўжо пераклалі на беларускую мову: http://dzietki.org/article/cms_view_article.php?aid=2376
І вось тут іншыя песенькі па-беларуску ёсьць: http://dzietki.org/article/index.php?cid=30&sort_method=time
Раю звярнуць увагу на "Крылатыя арэлі" - цудоўны пераклад Сяргея Балахонава.

Дарэчы, акрамя песень па-беларуску існуюць яшчэ мульцікі і фільмы па-беларуску. Што-нішто можна спампаваць на трэкеры baravik.org
 

k_ja_ra

Well-known member
А хор -- гэта ўвогуле ўлёт, але не ведаю, наколькі гэта рэальна. Складана з камерцыйнага пункту гледжання, імхо.
Пакуль не буду абяцаць, але 90%, што цалкам магчыма і бясплатна. Усё адно ім спяваць нешта трэба. Рэпертуар насамрэч - праблема. Таму, думаю, нават узрадуецца прапанове. Магу паразмаўляць з сяброўкаю на гэтую тэму. Тым больш, што:


,"Вучаць у школе" ўжо пераклалі на беларускую мову
:)))

пс: размаўляць? ))) а за спасылкі дзякуй. :)
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
Вучаць у школе" ўжо пераклалі на беларускую мову:
Перапяяў Лявон Баршчэўскі

Лявон Баршчэўскі - гэта хто? ))) Прабачце, я да таго, ён паэт, аматар, хто?

Паразмаўляла. "Вы не сказалі нет , сеньор". ))) Яна паглядзе тэкст (па мне цалкам нармальна спяваецца) і "мінус" патрэбны.))) Зладзіцца - будзе запіс на радыё.)))

Калі ў каго ёсць добрая "мінусоўка" песні - сігналізуйце. Я пару знайшла. Было б неблага яшчэ. Яны павінны быць. Кожная школа гэту песню на ўсе лады (акрамя беларускага) пяе.)))
:)


А "крылатыя арэлі" запіс ёсць?
 

Nulka

Member
цікавае інтэрвію (і лекцыя!) пра Менск
http://news.tut.by/kaleidoscope/255653.html

Кьяра,
для запісу на радыё трэба, відаць, будзе вырашаць пытанне з правамі. Сп. Лявон, мяркую, згоду дасць. А што з музыкай? хіба можна вось так для радыё мінусоўку ўзяць?
 

k_ja_ra

Well-known member
А што з музыкай? хіба можна вось так для радыё мінусоўку ўзяць?
Слухай, а як, па-твойму, усе дзіцячыя, дый не толькі калектывы працуюць? Ёсць музыка, ёсць ноты. Вывучылі - спелі. Хоць пад ф-но, хоць пад баян, хоць пад мінус. Тым больш мінус - творчасць як бы нічыя. Агульная, то бок. :) Вось калі замаўляць нейкую пэўную, адметную аранжыроўку - тады іншая справа. Тое грошай каштуе. Нямалых. А звычайны мінус - без праблемаў.))) Я не ведаю, можа ў некім глабальным сэнсе гэта і няправільна. Аўтарскія правы за мяжою, напэўна, больш шануюцца. Але ў нас пакуль маем тое, што маем. Практыкі атрымання дазволу спець "Ялінку" не існуе. :)
Што да сп. Баршчэўскага - тут згодна, не падумала. Ну калі што, спадзяюся, як-небудзь (з тваёю дапамогаю, напр.:)) мо вырашым пытанне? )))

Адзінае - паводле словаў сяброўкі - там дзеці слабыя ў гэтым годзе. Але паспрабаваць варта.)))

цікавае інтэрвію (і лекцыя!) пра Менск
Ой, па-беларуску распавядаць будзе? Трэ ісці абавязкова!))) Дзякуй!))

Нулка, не ведаеш, як там з уваходам? Вольны? (бо напісана бясплатная экскурсія). Нейкая папярэдняя замова?)))

пс: дзяўчаты, шукаю кампанію.:)
 
Последнее редактирование:

Coraline

Jones
О, Сяргей сапраўды добра распавядае :) Рэальна, схадзіце - не пашкадуеце :)
 
Nulka,
дзякуй за спасылку! Нават у артыкуле столькі слоў новых для сябе знайшла, магу ўявіць, як будзе цікава на самой лекцыі. На жаль, мне ў гэты час малога з каратэ забіраць, а потым рыхтавацца да адзначэння Дзімінага ДР. :(
 

k_ja_ra

Well-known member
Женщина дождя, калі б я машынаю была, з задавальненнем бы Вас падхапіла. Але, на жаль, я пешшу. :())) А траспарт ужо не ходзіць? :acute: Прыдумаем што-небудзь. :)
 

Лапа

Well-known member
Дзяучаты, кали есць жаданне размауляць по-беларуску, дык кожны тыдзень праходзяць сустрэчы аматарау беларуская мовы у Таварыстве беларускай мовы (спадзяюсь не памыляюся з назвай, знаходзицца на Румянцава) по серадам з 18.45
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху