Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

Patricia

Well-known member
пра вымаўленне. філолагі ведаюць, што дзіця здольна да ўспрымання і імітацыі маўлення да 12 гадоў. музЫкі крыху больш. у 55 гадоў засвоіць новы фанетычны лад нерэальна
 

k_ja_ra

Well-known member
Zoryana, ага, ясна. З вымаўленнем. Прычым там таксама і дзяўчына з Расеі ёсць. Але яна з 17 год на Беларусі. Дык у яе я ніякіх адметных праблемаў не заўважыла...))
Наогул, вымаўленне не такео простае, як здаецца. За сабою грахі адчуваю. Стараюся кантраляваць... Гэта не-ня, без-бяз і змякчэнняў больш за ўсё датычыцца. Якраз таго, чаму ў школе не вучылі наогул...


не крыўдзіцеся
:). Да ну! Я за шчырасць. Сама такая. Дзякуй.))) Да таго ж няблага ведаць, як гэта збоку выглядае... Шкада, што выглядае так, бо я так не адчуваю. Але..ну што ж зробіш та...
 

Patricia

Well-known member
Я бы на францускай так казала... ніколі не засвою іх вымаўленне
вось... і я пра тое. сама б'юся з цёткамі - анічога не атрымоўваецца. а першакласніку граматыку разтлумачць немагчыма, але ж як прыгожа гавораць!
 

k_ja_ra

Well-known member

Goldenflow

Well-known member
Мне, праўда, цікава. Як у Вас з гэтым? Ці можаце нават не пра сябе, а як Вам здаецца? ))) Ну дзіўна проста, так стараецца той чалавек, і амаль нічога не атрымліваецца. Прычым не тыдзень ён беларускаю займаецца...
вставлю пять копеек по русски
мой одноклассник родился в Минске,родители -россияне.Не знаю как давно они поселились в Минске.Но у него совершенно не получались специфические белорусские звуки.Выходит -"матчына мова" тому причина.
 

k_ja_ra

Well-known member
Goldenflow, дзякуй за адказ. Не тое, што матчына мова, а хутчэй усё ж "гены пальцем не задавишь". Ваша гісторыя ёсць добрым прыкладам справядлівасці гэтага выслоўя. ))) Вось як яно, аказваецца... Дае падставу для разважанняў...)))


Дарэчы, дзяўчаты, распавяду крышачку пра курсы, пра якія вышэй абвестка была.
Большая частка прысутных была моладзь. Цэлымі кампаніямі, маладыя пары, аднакурснікі. Увага! Некалькі чалавек былі з Акадэміі кіравання пры ...саміведаецекім. Гэта дае спадзеў, мо з'явяцца сапраўдныя беларускія чыноўнікі?))) Была маці хлопца, які ад гэтага года навучаецца дзесьці (яна не распавяла, дзе, але неяк таямніча пра тое сказала), дзе выкладаюць толькі па-беларуску. Прыйшла, па-першае, з прычыны таго, што ўсё жыццё марыла па-беларуску такі загаварыць, і па-другое, каб сына падтрымаць і мець магчымасць дапамагчы. Быў выкладчык нейкай (не запомніла, якой) ВНУ, які не мог ніводнага слова па-беларуску вымавіць (пры тым, што ўсё жыццё ў Менску жыве, а паводле словаў мовы-та і не чуў. Так, у школе вучыў, але...мы ўсе ведаем, як яно там вучылася, асабліва падчас 50-60х гадоў), але разумее ўсё і мае намер усё ж пачаць размаўляць. Распавёў, што прапануе студэнтам сваім усялякія курсавыя і інш. работы па-беларуску пісаць і абараняць. За тое яны на бал адзнаку вышэй маюць (увага! вось яна - матывацыя) Кажа, большая частка студэнтаў так і робяць (!)

Узровень у бальшыні ўчора прысутных (акрамя выкладчыка таго) прыблізна аднолькавы. Кажуць, але збольшага павольна, час ад часу робячы нейкія памылкі, ці ўжываючы асобныя русізмы.

Але ведаеце, пасля гэтай сустрэчы разумееш, шанцы ёсць! І так здорава адзінадумцаў бачыць і камунікаваць з імі.))) Таму, дзяўчаты, калі ёсць магчымасць - прыходзьце. Карысць будзе....)))


А яшчэ хацела Нулцы сказаць. Nulka , ведаеш, учора пачытала пра ялінку зноў, пра яліначку.... Я крыху бянтэжуся там пра гэта пісаць, таму тут скажу. А ты, калі што, дзяўчатам сваім перадасі.
Я шчыра дзіўлюся з вас! Захапляюся вамі! Cхіляюся перад вашымі (асабліва асобных дзяўчатаў) намаганнямі! Вы - сапраўдныя! Дзякуй вам, за тое , што вы ёсць. За тое, што вы ""здарыліся" у маім жыцці. ))) А то ж магла так і пражыць свой век, сябе не спазнаўшы і не адчуўшы.

:thank_you::thank_you::thank_you:
 
Последнее редактирование:

fasolinka

Active member
Некалькі чалавек былі з Акадэміі кіравання пры ...саміведаецекім. Гэта дае спадзеў, мо з'явяцца сапраўдныя беларускія чыноўнікі?)))
Цi, можа, засланыя казачкi?

Была маці хлопца, які ад гэтага года навучаецца дзесьці (яна не распавяла, дзе, але неяк таямніча пра тое сказала), дзе выкладаюць толькі па-беларуску.
можа, у Лiтве. Там на бел. мове вучыцца адна мая знаёмая дзяучына. Выкладанне у тым ВНУ вядзецца на лiтоускай, беларускай i ангельсках мовах

Быў выкладчык нейкай (не запомніла, якой) ВНУ, які не мог ніводнага слова па-беларуску вымавіць (пры тым, што ўсё жыццё ў Менску жыве, а паводле словаў мовы-та і не чуў. Так, у школе вучыў, але...мы ўсе ведаем, як яно там вучылася, асабліва падчас 50-60х гадоў), але разумее ўсё і мае намер усё ж пачаць размаўляць.
паважаю!

Таму, дзяўчаты, калі ёсць магчымасць - прыходзьце. Карысць будзе....)))
А напiшы мне яшчэ у лiчку, калI ласка, што за курсы i дзе яны праходзяць
 

k_ja_ra

Well-known member
Цi, можа, засланыя казачкi?
Ты робіш мой кубачак зноў напалову пустым...


Усё мажліва. Мо пазней і распавядзе тая жанчына падрабязней. ))) А мо ў Польшчы нават? Але з кантэксту здалося, што сын тут, разам з маці жыве...

Ведаеш, а я паважаю кожнага з іх. Людзі свядома робяць над сабою намаганні (тое, што намаганні, добра бачна, нават акуляраў не трэба) толькі дзеля таго, каб проста размаўляць. Нікому непасрэдна для чагосьці (працы, вучобы і г.д.) беларуская мова не патрэбна...

што за курсы i дзе яны праходзяць

fasolinka, http://semeistvo.by/forum/showpost.php?p=6259654&postcount=526

Калі штосьці пэўнае цікавіць, дык пытайся. Што ведаю - распавяду.

)))))

Учора пакуль мала чаго новага пазнала. Больш знаёміліся, дыктоўку невялічкую пісалі, каб Юля, выкладчыца наша, на якім узроўні пісьменнасць прысутных, уяўляла. Але, штосьці ўсё ж было.

Распавяла пра незнаёмую мне форму вітання: ДабрАнак. То бок, не добрай раніцы, але сэнс менавіта такі, а гучыць па аналогіі з ДабрАнач, ці дабрЫдзень (але апошні радзей ужываецца).
Распавяла, што спадар - гэта наватвор, аказваецца (аказваецца - для мяне, натуральна). І з'явіўся ён толькі напачатку 20 ст.))

Наогул, адпачатку курсы планаваліся як непасрэдна прысвечаныя новым правілам арфаграфіі. Але, высветлілася, што гэта - не самае галоўнае, што тых, хто дайшоў, цікавіць. Таму дамовіліся, што будзем знаёміцца з усімі варыянтамі правапісу, пачынаючы ад тарашкевіцы, т.з. дзеясловіцы (дарэчы, я, прыкладам, пра яе нічога не ведаю) і заканчваючы такі апошнім варыянтам. Жахлівым, але каб у сучаснай Беларусі свае правы адстойваць - неабходным.
 
Последнее редактирование:

Marisol

Active member
Сёння пасылала паштоўку за мяжу і звярнула ўвагу на марку, дзе было напісана: "З Ражджаством Хрыстовым!" Я навогул не разумею, чаму "Ражджаство". Няўжо ж зараз так пішуць? Рэжа слух канкрэтна... якая тут мілагучнасць, можна язык зламаць.
 

k_ja_ra

Well-known member
Последнее редактирование:

yolka

New member
Сёння пасылала паштоўку за мяжу і звярнула ўвагу на марку, дзе было напісана: "З Ражджаством Хрыстовым!"
І я сёння такую набыла :( Не звярнула ўвагі :(

Пра ялінку: мы былі ў мінулым годзе. Вельмі спадабалася імпрэза, і мы нават патрапілі сям-там у кадр (мая дачушка - у сярэдзіне)

attachment.php


Але, ведаеце, мне было так няёмка! :( Справа ў тым, што мы размаўляем па-руску. Але беларускую мову добра ведаем і паважаем. На ялінцы я прапанавала мужу размаўляць па-беларуску, а ён адмовіўся, бо на яго погляд гэта было б прытворства. Я і згодная, з аднаго боку, а з другога, было няёмка размаўляць па-руску і адчуваць на сабе незразумелыя погляды. Таму ў гэтым годзе я нават не запісвалася, а прагну пайсці, "аж морда трашчыць". Ваша стаўленне: гэта проста мае тараканы? Варта проста пайсці і атрымаць задавальненне?
 

k_ja_ra

Well-known member
Але, ведаеце, мне было так няёмка!
Як жа я Вас разумею!!!! Толькі пра позіркі, я проста ўпэўнена, Вы сабе надумалі. Мне не ад позіркаў было няёмка (праўда на маёй падобнай сустрэчы, мы, можна сказаць, сам на сам з чалавекам былі), а ад таго, што як сабака - разумею, а сказаць не магу...


Варта проста пайсці і атрымаць задавальненне?
ІМХО, нават не сумнявайцеся. :)
 
Последнее редактирование:

Nulka

Member
yolka,
прыходзьце і атрымлівайце задавальненне. Пэўна ж, на вас ніхто пальцам не паказваў. Я б толькі падумала, які вы ў такі паход укладаеце сэнс -- калі ідзеце на Ялінку менавіта дзеля беларушчыны, то, імхо, варта паспрабаваць той беларушчыны і імкнуцца размаўляць па-беларуску. А ў чым прытворства я,шчыра кажучы, не зразумела. Што ўдаеце з сябе беларускамоўных, а самі не "такія"? А якія не такія? мова -- гэта ж сродак зносін. Пойдзеце на свята да амерыканцаў -- будзеце намагацца размаўляць па-ангельску. Хоць у "рэальным жыцці" па-ангельску не размаўляеце. Дзе ж тут прытворства?

зы. дачушка -- красуня!
 

yolka

New member
А ў чым прытворства я,шчыра кажучы, не зразумела. Што ўдаеце з сябе беларускамоўных, а самі не "такія"? А якія не такія? мова -- гэта ж сродак зносін. Пойдзеце на свята да амерыканцаў -- будзеце намагацца размаўляць па-ангельску. Хоць у "рэальным жыцці" па-ангельску не размаўляеце. Дзе ж тут прытворства?

Дзякуй за меркаванне. Так, я нарэшце і сама гэта ўсе зразумела. Але год таму мне не хапіла аргументаў для мужа :(
 

fasolinka

Active member
Ваша стаўленне: гэта проста мае тараканы? Варта проста пайсці і атрымаць задавальненне?
так, гэта тараканы... I сапрауды варта проста пайсцi i атрымаць задавальненне :)
P.S. Нашы дзяучаты разам танчылi на Ялiнцы-2010 )

Мне не ад поглядаў было няёмка (праўда на маёй падобнай сустрэчы, мы, можна сказаць, сам на сам з чалавекам былі), а ад таго, што як сабака - разумею, а сказаць не магу...
У меня так было год. Але зараз, ттт, прайшло)
 

bigeye

Трайбл Дива
гэта проста мае тараканы? Варта проста пайсці і атрымаць задавальненне?
Тараканы-тараканы))))))) Канешне iдзiце! там i пазнаёмiмся:) Мы iдзем усёй сям'ёй.

мова -- гэта ж сродак зносін. Пойдзеце на свята да амерыканцаў -- будзеце намагацца размаўляць па-ангельску. Хоць у "рэальным жыцці" па-ангельску не размаўляеце. Дзе ж тут прытворства?
+1.
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху