Goldenflow, дзякуй за адказ. Не тое, што матчына мова, а хутчэй усё ж "гены пальцем не задавишь". Ваша гісторыя ёсць добрым прыкладам справядлівасці гэтага выслоўя. ))) Вось як яно, аказваецца... Дае падставу для разважанняў...)))
Дарэчы, дзяўчаты, распавяду крышачку пра курсы, пра якія вышэй абвестка была.
Большая частка прысутных была моладзь. Цэлымі кампаніямі, маладыя пары, аднакурснікі. Увага! Некалькі чалавек былі з Акадэміі кіравання пры ...саміведаецекім. Гэта дае спадзеў, мо з'явяцца сапраўдныя беларускія чыноўнікі?))) Была маці хлопца, які ад гэтага года навучаецца дзесьці (яна не распавяла, дзе, але неяк таямніча пра тое сказала), дзе выкладаюць толькі па-беларуску. Прыйшла, па-першае, з прычыны таго, што ўсё жыццё марыла па-беларуску такі загаварыць, і па-другое, каб сына падтрымаць і мець магчымасць дапамагчы. Быў выкладчык нейкай (не запомніла, якой) ВНУ, які не мог ніводнага слова па-беларуску вымавіць (пры тым, што ўсё жыццё ў Менску жыве, а паводле словаў мовы-та і не чуў. Так, у школе вучыў, але...мы ўсе ведаем, як яно там вучылася, асабліва падчас 50-60х гадоў), але разумее ўсё і мае намер усё ж пачаць размаўляць. Распавёў, што прапануе студэнтам сваім усялякія курсавыя і інш. работы па-беларуску пісаць і абараняць. За тое яны на бал адзнаку вышэй маюць (увага! вось яна - матывацыя) Кажа, большая частка студэнтаў так і робяць (!)
Узровень у бальшыні ўчора прысутных (акрамя выкладчыка таго) прыблізна аднолькавы. Кажуць, але збольшага павольна, час ад часу робячы нейкія памылкі, ці ўжываючы асобныя русізмы.
Але ведаеце, пасля гэтай сустрэчы разумееш, шанцы ёсць! І так здорава адзінадумцаў бачыць і камунікаваць з імі.))) Таму, дзяўчаты, калі ёсць магчымасць - прыходзьце. Карысць будзе....)))
А яшчэ хацела Нулцы сказаць. Nulka , ведаеш, учора пачытала пра ялінку зноў, пра яліначку.... Я крыху бянтэжуся там пра гэта пісаць, таму тут скажу. А ты, калі што, дзяўчатам сваім перадасі.
Я шчыра дзіўлюся з вас! Захапляюся вамі! Cхіляюся перад вашымі (асабліва асобных дзяўчатаў) намаганнямі! Вы - сапраўдныя! Дзякуй вам, за тое , што вы ёсць. За тое, што вы ""здарыліся" у маім жыцці. ))) А то ж магла так і пражыць свой век, сябе не спазнаўшы і не адчуўшы.
:thank_you::thank_you::thank_you: