Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
Ёсць мужчына, гадоў з 50-55 яму. Расеец. Не ведаю, як даўно ён тут жыве (у наступны раз спытаюся), але насколькі ён хоча ведаць мову, настолькі яму цяжка ... не словы вывучыць, а вымаўляць.
Удакладніла. Чалавек з 1964 года на Беларусі жыве. І за 50 (амаль) год так і не здолеў "г" вымаўляць навучыцца.))) Вось такая генэтыка...

Дзяўчаты. У мяне пытанне.
Хто -небудзь можа ўцямна растлумачыць, як усё ж правільна:

на Беларусі ці у Беларусі ?


Загадзя дзякуй.
Папраўдзе, як будзе па-расейску мне таксама цікава. Ці варыянты будуць супадаць?
 

fasolinka

Active member
Па-расейску - адназначна "у"... Па-беларуску - у залежнасцi ад кантэксту, на мой погляд. Напрыклад, "я жыву у Беларусi" i "ёсць некаторыя звычаi, якiя добра вядомы толькi на Беларусi". Я не лiнгвiст, гэта маё IМХА
 

yolka

New member
на Беларусі ці у Беларусі ?
у залежнасцi ад кантэксту, на мой погляд

Я мяркую, калі ўжываецца "на", маецца на ўвазе большы ахоп тэрыторыі. Вось пра звычаі, плямёны, распаўсюджанасць чагосьці я б сказала "на Беларусі". А жыве "ў Беларусі".
 

Patricia

Well-known member
Мне падаецца правільным толькі адзін варыянт - "у Беларусі", у абедзвюх мовах. Так з усімі краінамі. Калісьці было адзінае выключэнне - казалі "на Украіне", але цяпер кажуць таксама "ва Украіне".
 

k_ja_ra

Well-known member
Дзяўчаты, дзякуй за адказы пра У ці На.

Спыталася сёння ў спецыяліста, як бы мовіць... Да адзінага меркавання так і не прыйшлі. Сказаць дзіўна - нічога не сказаць.

Каротка сэнс у тым, што, калі кажуць На - маюць на ўвазе не асобную краіну, а як бы частку яе. То бок, паколькі Беларусь і не была па сутнасці ніколі асобный дзяржавай, у мове склалася традыцыя, паводле якой было правільным казаць НА Беларусі (таксама, дарэчы, як і на Украіне). Гэта традыцыя захавалася у выразах: на Гомельшчыне, на Віленшчыне, на Магілёўшчыне і г.д. ))) Але, калі вядзецца пра асобную краіну, то маем казаць: у Расеі, у Беларусі, у Літве.)))

Але тут такая справа... Чаму аддаецца перавага? Ці то традыцыйным формам, якія склаліся ў мове, ці то як бы сучасным правілам..

Мне гучыць больш на Беларусі, але я хачу гаварыць так, як слушна. А вось як слушна - як разумею, адзінага меркавання так і няма. Прынамсі, нейкага правіла, якое дакладна вызначае, які прыназоўнік ужываць у дадзеным выпадку, як я зразумела, не існуе.

Нулка, Вішанька. была б удзячна за вашыя меркаванні на гэты конт. Бо цікава ўжо насамрэч... )))

Дарэчы, пра Украіну:
Как указывает справочная служба Грамота.ру, «в 1993 году по требованию Правительства Украины нормативным следовало признать варианты „в Украину“ и соответственно „из Украины“». Тем самым, по мнению украинского Правительства, «разрывалась не устраивающая его этимологическая связь конструкций „на Украину“ и „на окраину“»[29].
Основоположник украинской литературы, а во многом и современного литературного украинского языка Тарас Григорьевич Шевченко (25 февраля 1814, — 26 февраля 1861) начертал в своём завещании: «Как умру, похороните На Украйне милой…», Оригинальный текст (укр.): «Як умру, то поховайте Мене на могилі, Серед степу широкого, На Вкраїні милій…»
Использование предложного управления «на Украине» не уникально для русского и, до начала 1990-х годов, украинского языков. Та же форма «на Украине» является нормативной и для части славянских языков, в том числе польского, чешского, словацкого и белорусского языков.

Як разумею, у нас дзесьці такая ж ці падобная праблема...
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
Штоаўторак Вконтакте - дзень беларускай мовы.
Арганізатары кажуць, што не ставяць за мэту «сабраць мільёны», але іх задача — каб як мага болей людзей сталі выкарыстоўваць мову ў зносінах між сабой. «Нам важна, каб асновай гэтаму стала асабістае рашэнне кожнага»

Чытаць цалкам: http://nn.by/index.php?c=ar&i=64445&c2=araddcompa#startcommentform
 

Лапа

Well-known member
Дзяучаты, а з якога узроста можна iсцi на Ялiнку i увогуле як туды папасць
 

fasolinka

Active member
Дзяучаты, а з якога узроста можна iсцi на Ялiнку i увогуле як туды папасць
З любога. А у гэтым годзе, дарэчы, будзе спецыяльная Ялiначка для маленькIх, а не толькi агульнае свята для бОльшых дзетак. Каб туды трапiць, трэба запiсацца тут - http://dzietki.org/forum/viewtopic.php?t=10389 цi тут - http://dzietki.org/forum/viewtopic.php?t=10339 Глядзiце, якое свята вам больш да спадобы)
 

k_ja_ra

Well-known member
Дарагія сябры! Моладзь ТБМ запрашае Вас на чарговую лекцыю па беларускай мове.

Гэтай пятніцай (9.12) а 19-й на сядзібу ТБМ завітае Лявон Баршчэўскі. Прыходзьце!

Лекцыя адбудзецца 9-га снежня а 19.00 па адрасе: вул. Румянцава, 13. Уваход вольны.
 

k_ja_ra

Well-known member
paulette, я б сказала прыціхла. :) З чаго сумаваць? Свята сёння. Гадавіна са дня народзінаў М.Багдановіча. Нават улады пра тое ўзгадалі.(я вось на "цырымоніі ўскладання кветак" была) Толькі пра стваральніка музея ягонага забыліся...

Дарэчы, Багдановіч амаль усё жыццё ў Расеі пражыў, і пры гэтым класікам бел. літаратуры стаў.))) Паказальна...
 

Patricia

Well-known member
Дарэчы, Багдановіч амаль усё жыццё ў Расеі пражыў, і пры гэтым класікам бел. літаратуры стаў.))) Паказальна...
і на яго вялікі ўплыў зрабіў Горкі, і менавіта вуліца Горкага носіць цяпер імя Багдановіча. не думаю. што Багдановічу гэта спадабалася б
 

k_ja_ra

Well-known member

Танюша_

всё чудесатее и чудесатее
Кьяра, яны былі сваякімі, ці як гэта яшчэ завецца. Сястра Горкага была 2 жонкай бацькі Максіма Багдановіча
 

k_ja_ra

Well-known member
Танюша_, гэта ясна. Я наконт уплыва, тым больш "вялікага" крыху сумняваюся...

Шона, я Вас рада бачыць. Праўда. :)

Наконт ніка. Я не ўсё растлумачыла:
Рекомендуем не использовать при написании ника символы ", ', @, #, &, ?, ! и подобные. В некоторых случаях они могут обрабатываться скрипом как служебные символы и нарушать нормальную работоспособность форума.
http://semeistvo.by/forum/misc.php?do=cfrules
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху