Колькі гадоў таму працавала я ў звычайнай школе настаўнікам гісторыі і урокі па гісторыі Беларусі дазвалялі мне тады падтрымліваць жывую мову, размаўляць... Зараз моўнага асяроддзя німа ніякага, і таму амаль што мову згубіла, але вашу тэму чытаю і хачу далучыцца да гутаркі

Новенькіх прымаеце?
Дык вось, памятаю сваё абурэнне, калі прыйшлі " з лета" і убачылі новыя падручнікі- частка з іх на рускай ( расейскай) мове- па гісторыі Беларусі!!!Гэта ж нонсэнс, супраць усялякай логікі! А матыў... "Некаторыя дзеці дрэнна разумеюцьбеларускую мову і ім цяжка на ёй вывучаць гісторыю, а ў нас двухмоўе і т.п." А я жа ж яны будуць яе разумець, калі ндзе яе не чуюць і не бачаць? Добра, што настаўнік меў права выбару, але ўсё роўна сумна... Дарэчы, я і сама ўжо пасіўны носьбіт мовы...Толькі што "носьбіт"- інфармацыя засталася і захоўваецца, але ўжо у падсапсаваным варыянце (
А усе выступленні і прапановы- пыл, попел...Пакуль мова непатрэбна дзяржаве, дзяржауна- роўнапраўнай яна не будзе...
PS Выбачайце за памылкі. Я зноў вучуся...