Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
Акрамя таго, так і не дачакалася ўзаемнасці ад раскладкі
Млін, ну як такое можа быць?! Я проста не разумею. Ну не павінна яна знікаць! Сын глядзеў? Яны, гэтыя сыны, цяпер усё ведаюць. :)
 

имя-как-имя

Well-known member
Млін, ну як такое можа быць?! Я проста не разумею. Ну не павінна яна знікаць! Сын глядзеў? Яны, гэтыя сыны, цяпер усё ведаюць. :)

Яна і не знікае, яна жыве сваім жыццём. Пераключаецца на расейскую. Punto Switcher стаіць - мабыць, у ім справа, пераключае, як толькі яму здаецца, што я памылілася з раскладкай. А яно яму кожны раз пасля "і" так здаецца.
 

Ильгрия

New member
Чаго яшчэ? Вось мне не хапае сапраўдных бел выразаў, устойлівых словаспалучэнняў. Але гэта пытанне часу і ляноты крыху... Бо хочацца ж не толькі пошукам і вывучэннем займацца, а яшчэ і на форуме пабалбатаць.

І мне не хапае, але гэта таму, што зусім мала апошнім часам, чытаю па-беларуску.Але вось, што цікавае заўважыла- калі пачынаю пісаць па-беларуску, думаю па-беларуску...Толькі калі слова не магу "знайсці" пераходжу на расейскую, шукаю аналагі... Узрадавалася трохі)))
Танюша_, мы са Стэфай дзень таму размаўлялі аб чымсьці, я кажу: "Дзе мы жывем?" яна адказвае: "У Расеі". Я кажу: "Чаму ў Расеі?" яна: "Ну, мы ж размаўляем па-расейску, таму і ў Расеі". У 5-гадовага дзіцяці логіка працуе бездакорна.
____________________________________

Тут ў маіх хлопцаў праблемы (з самавызначэннем сябе, як менавіта ,беларусаў) німа. "Адразу" растлумачыла пра тое , што у нашай краіне двухмоўе і тое, што мы гаворым па-расейску не дрэнна, але і не вельмі добра і нам трэба вучыць сваю мову і ганарыцца сваёй краінай . З старэйшым ўжо ездзілі на экскурсіі і распавядалі пра тое, чым можна ганарыцца, што дзіўнага ёсць у нашай краіне.Карта Беларусі вісіць на сцяне ужо гады 4, куды едзем- адразу разглядаем, дзе гэта, што побач :)
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
Дзяўчаты, лічу, вельмі важная і цікавая праблема была Танюшай закранута. ))) Мяне яна хвалюе. Сама праблема. А Танюшы дзякуй за тое, што падняла яе.)))
Мне бы хацелася яшчэ пра гэта паразважаць. І папраўдзе цікавіць меркаванне, як бы мовіць, апанентаў...))

Але зараз, калі дазволіце, прапаную вам крышачку пераключыцца, і , калі вы не супраць, хацела б вашай дапамогі папрасіць. :)

Мне тут трэба прамову (на 7 хвілінаў) зрабіць на тэму (просто кэт, толькі не злуйся :)) медыцыны. Сутнасць такая. Я тут неяк інфу пра беларускамоўны клуб красамоўства выкладала. Дык вось сёння мае адбыцца чарговая сустрэча ў фармаце: "За ці супраць. Спаборніцтва на словах". Абраныя дзве тэмы. Адна з іх - "бясплатная медыцына" (э-э-э-э, ну гэта маёй ідэяй было. :flirt:Але ну трэба ж было нейкія тэмы абіраць!). Дык вось мне дастаўся выступ "супраць". Я не абірала! Праўда. :). Дастаўся. :)
Дык вось, мне трэба тэзісы сфармуляваць.... Мо дапаможаце? Тым больш тыя, хто ў тэме. :flirt:

Дзяўчаты, толькі, праўда, я не правакую ніякіх абмеркаванняў, проста дапамогі прашу. Бо ўчора замест таго, каб гэтым займацца, пра "высокія матэрыі" тут пляла...

п.с. то бок на сустрэчы будзе так: меркаванне "за", потым "супраць", потым колькі хвілінаў агульныя спрэчкі. І напрыканцы - галасаванне. :)

Я, як разумееце, не супраць перамагчы. :)

Загадзя дзякуй. :)
 

fasolinka

Active member
Але вось, што цікавае заўважыла- калі пачынаю пісаць па-беларуску, думаю па-беларуску...Толькі калі слова не магу "знайсці" пераходжу на расейскую, шукаю аналагі...
i у мяне так :)

Дык вось, мне трэба тэзісы сфармуляваць.... Мо дапаможаце? Тым больш тыя, хто ў тэме.
ага... ёсць некiя думкi на гэты конт... увечары напiшу, ок? а то зараз работы шмат
 

Вишенка

волшебница
А я заўважыла, што на некаторыя тэмы ў прынцыпе не магу думаць па-руску. Напрыклад, не магу па-руску маліцца, нават "сваімі словамі" - мне здаецца, што мяне ТАМ не зразумеюць :)))
 

k_ja_ra

Well-known member
Вишенка, млін, працаваць трэба... Але... ты дзе па-беларуску молішся? (гэта нармальнае пытанне? калі не - не адказвай)
 

Ильгрия

New member
А я заўважыла, што на некаторыя тэмы ў прынцыпе не магу думаць па-руску. Напрыклад, не магу па-руску маліцца, нават "сваімі словамі" - мне здаецца, што мяне ТАМ не зразумеюць
Аналагічна))) таму цяжка ўспрымаю расейскую мову у цэрквах... Для католікаў увогуле натуральна маліцца па-беларуску( ці па-польску, для тых , хто ў дзяцінстве катэхэзы вывучаў з першымі законніцамі- палячкамі)

Але... ты дзе па-беларуску молішся? (гэта нармальнае пытанне? калі не - не адказвай)
Пытанне не да мяне, але дазвольце- у кожным касцёле:)

Калі , якія думкі калямедыцынскія прыйдуць, адпішуся...
 

fasolinka

Active member
Аналагічна))) таму цяжка ўспрымаю расейскую мову у цэрквах... Для католікаў увогуле натуральна маліцца па-беларуску( ці па-польску, для тых , хто ў дзяцінстве катэхэзы вывучаў з першымі законніцамі- палячкамі)
вось таму апошнi час я з задавальненнем хаджу у касцёл, хаця i хрышчона у праваслаунай царкве
 

Лапа

Well-known member
Вось мне Каця Каціна наогул напісала - Вы мяне не цікавіце, яшчэ адна дзяўчына сказала - вы выклікаеце адзін негатыў. Ну што мне зараз застраліцца? Яны так адчуваюць. Іхнае права. На ўсіх не дагадзіш. Калі ты ўсім падабаешся - мо не так штосьці, не? Усе розныя, гэта нармальна...
ой, калі я буду звяртаць ўвагу на тое, што аба мне думаюць ты ці іншыя людзі на форуме, то саправды застанецца выключная застрэліцца. У абставінах, якія мы зараз абмусоліваем:)))) пытанне хутчэй не аб мове, а аб культуре і тым, што некаторыя на форуме лічаць сабе гэтакімі цаніцелямі "добра" і "дрэнна"

Кьяра,аааааа, а я ўусе ніяк не магу нікуды пайсці, ніхто не хоча сядзець з дачкой:(
 

k_ja_ra

Well-known member
у кожным касцёле
Ага. Я - праваслаўная.


аааааа, а я ўусе ніяк не магу нікуды пайсці
Ага! Зайздросціш? Вось так. :)

не аб мове, а аб культуре
Не, там усё цалкам культурна было. Але ад гэтага не нашмат лепей сітуацыя... Я бачу праблему ў тым, што людзі абіраюць пазіцыю: не разумею - значыць адмаўляю - значыць "трасянка" - значыць абы што....)))
Мне ёсць што сказаць на гэты конт, але. аааа. Відаць, увечары. Бо з працы выганяць... (а мне цікава з вамі :))
 

Вишенка

волшебница
Але... ты дзе па-беларуску молішся?
Ну, па-першае, маліцца ж можна дзе заўгодна, праўда? Паездка на машыне ў завіруху альбо на самалёце ў навальніцу асабліва спрыяе малітвам :)))
Па-другое, я каталічка. У касцёле мне нават у галаву не прыходзіць, што можна да кагосьці звярнуцца не па-беларуску. :)
 

Лапа

Well-known member
Не, там усё цалкам культурна было.
неяк не зусім. "Кідай ты гэту мову" - гучыць не толькі, як нагад, а як нейкае прыніжэнне ідэі чалавека (ну вось вырашыл чалавек пісать так, а нет, так плоха)
 

Танюша_

всё чудесатее и чудесатее
anty, зрабіць анонс?

Кьяра, ведаешь, я гляджу на гэта з пазіцыі таго, што ёсць людзі якія мову не ведаюць. Я, напрыклад, на слых магу часткова разумецб польскую мову, і калі б тут, раптам, нехта пачаў пісаць па-польску, то я б з ім не змагла размаўляць. І, хутчэй усяго, і не спрабавала бы. Таксама, напрыклад, я прапускаю пасты на лацініце.
 

anty

New member
Танюша_, рабі, канешне


дзяўчаты, не хапае часу нешта ўсе перачатаць
вы ўжо ўспелі дамовіцца пра сустрэчу?
я прапаную кафэшку на варанянскага Дюсолей
мне там вельмі зручна і смачна

але ж я і ў іншае месца змагу даехаць
адгукніцеся што вы вырашылі, ці планаваць мне час ці не
 

k_ja_ra

Well-known member
ёсць людзі якія мову не ведаюць
Так, і што? Гэта значыць, што абвесткі па-беларуску ў метро правільна скасавалі?
(дарэчы, аднавілі ўжо, ці не? Хто метро ездзіць?)
Я, напрыклад, на слых магу часткова разумець польскую мову, і калі б тут, раптам, нехта пачаў пісаць па-польску, то я б з ім не змагла размаўляць. І, хутчэй усяго, і не спрабавала бы.
Прабач, мы ў Польшчы?))))

А наогул, як не хачу я права на НЕ ведаць паважаць, але не атрымліваецца... Без дзяўчатаў тых не варта разважаць, але ты ўпэўнена, што яны менавіта не ведаюць? Ані кроплі? Ні разу не вывучалі, нават літ-ру?

Мне здалося, было так: напісана ўсё правільна (то бок чалавек як быццам разбіраецца ў гэтым, ну хоць крышачку, не?), але не так гучыць, як па-расейску...)))

Да таго ж лацініцу і кірыліцу я б не параўноўвала... Лацініцаю нават сваю мову мы насамрэч з цяжкасцю ўспрымаем (я пра сябе), але украінская, прыкладам, не ёсць праблемаю... І ўжо мне б у галаву б не прыйшло на ўкраінскім форуме загады раздаваць: падумайце над сваімі "ўкраінскамоўнымі" паводзінамі! ... (падумаць - магла, але не напісаць...)

anty, амаль вырашылі.
Наша прапанова - "Камяніца". На Першамайскай. Субота (17.12) а 18.00. Час можна карэктаваць, не?

Хто хоча/можа - запрашаем. :)

Адзінае, я падумала...А месцы там вольныя хоць у выходны дзень будуць? Ці замаўляць трэба?

Заінтрыгавалі.
 

Женщина дождя

Well-known member
Так, у касцёле немагчыма размаўляць па-расейскі... Як і немагчыма ў вандроўках па Беларусі слухаць аповяд про то ці іншае мястэчка,касцел,кляштар не па-беларускі... І я яшчэ памятаю, як мы разам с дачкой размаўлялі з Булькай у Мосары; з нейкім маленькім служкам у склепе касцела ў Барунах; з дзядком на лаўцы каля старэнькай хаты ў Сынкавічах,дачка якога ўжо даўно ў Нямеччыне; і як зусім яшчэ дзеткі 4-5 гадоў з захапленнем,шчыра,цікава распавядалі пра батлейку ў Удзело.. Астапа панесла..:).
Але ж я ўсё гэта сгубіла... Пастарэла, відаць... І вельмі дзякуй усім у гэтай тэме...
Танюша, хачу нагадаць словы нашага историка-иканамиста
“Люди, которые говорят на белорусском языке, не могут ничего делать, кроме как разговаривать на нём, потому что по-белорусски нельзя выразить ничего великого. Белорусский язык — бедный язык.”... Таму - што яшчэ можна казаць пра тых, хто зачапіу вас в той тэмке... Гэта іх праблема - не ваша..
Дзяўчаты, 25 снежьня ў Камяніце - Лявон Вольскі... Хочацца...
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху