Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
Танюша_, я адчувала так. Ёсць тры, як бы мовіць, выразы:

1) з дзеясловам мець. Прыкладам, "як мае быць". Ці: "у гэтых выпадках маем казаць "як маецеся" замест "як Вашыя справы". Таксама існуюць выразы: ён меўся быць а 19.00. (он должен был быть в 19.00)
То бок, значэнне зноў жа - должен (рас). Але не вымушаны. То бок так мае быць. (Так должно бы быть), але не крытычна.

2) з дзеясловам "мусіць". Я мушу сысці. Ён мусіць вучыцца. і г.д.

3) з прыметнікам (?) павінны. Я павінна зрабіць гэта. Ён павінны пра тое ведаць.

2) і 3) таксама значаць должен (рас.)


Далей ужо будзе "абавязаны". :) Тут ясна.

Дык вось ты адчуваеш розніцу паміж павінна і мушу? :)

Версія пра "паспрабаваць" па шчырасці мне не падабаецца. Мне так не чуецца. На ісціну, як звычайна, не прэтэндую. :)
 

Вишенка

волшебница
Дзяўчаты, можна чарговае пытанне?

Якая розніца паміж "мусіць" і "быць павінным"?
Я дакладна не ведаю, і адпаведнага слоўніка ў мяне няма, але мне падаецца так:
калі мушу - то гэта мая патрэба, калі павінна - чужая
 

Танюша_

всё чудесатее и чудесатее
Кьяра, так, адчуваю. Успрымаю "мусіць" бліжей да "паспрабую", а "павінен" - больш канкрэтная форма і бліжэй да "абавязан". Я бы іх паставіла так:
паспрабую
мушу
павінен
абавязан
 

k_ja_ra

Well-known member
калі мушу - то гэта мая патрэба, калі павінна - чужая
І мне так здавалася. :) То бок "я мушу ўжо ісці, бо мяне чакаюць". Але "я павінна пільнавацца законаў".

Гэтае пытанне я задала настаўніцы на курсах. (яна ўжо, відаць, "вешаецца" ад мяне :) ). Яна напачатку растлумачыла так жа.

Сёння я сустрэлася з ёю. :) Яна сказала, што высветліла гэта пасля майго пытання. Розніцы няма. Гэтыя выразы цалкам сінанімічны. Проста мусіць паходзіць з ням. мовы. А павінны - як бы ўласны бел выраз.

І яшчэ я пра існуе пыталася. Яна прапанавала існуЕ (напачатку). А сёння сказала, што такі існУе. :) Сказала, што чакае чарговых маіх пытанняў. :) Ну..з гэтым у нас без праблемаў. :)))
 

Nulka

Member
Юлллса,
выбачай, так хутка рэагаваць не паспяваю. Кьяра на цябе ўжо замовіла. :)


Кьяра,
Мне вельмі падабаецца тлумачэнне Вішанькі.
 

Вишенка

волшебница
Розніцы няма. Гэтыя выразы цалкам сінанімічны. Проста мусіць паходзіць з ням. мовы. А павінны - як бы ўласны бел выраз.
А вось тут я не згаджуся. Цалкам сінанімічныя словы не могуць існаваць у мове адначасова. Мусіць быць розніца, хоць у чым-небудзь.
 

k_ja_ra

Well-known member
Мне вельмі падабаецца тлумачэнне Вішанькі.
Я таксма ўсё ж адчуваю нюансы. Ці думаю, што адчуваю. Што таксама цалкам мажліва. :)

Цалкам сінанімічныя словы не могуць існаваць у мове адначасова
Не спрачаюся. :)

Падумала, такі спрачаюся.
Прыклад:
Вашая праўда і Вы маеце рацыю. (і то і то = Вы правы)

Не? :)

Яшчэ прыклад:
я вымушана ісці і я мушу ісці. :)
 

Nulka

Member
Кьяра,
хм... я не філолаг, таму крочу па мінным полі :)
Вось калі жонка з мужам сварацца, праўда можа быць ейная, а ён можа мець рацыю :)

вымушана -- абставіны вымусілі
а мушу -- уласнае рашэнне
 

Вишенка

волшебница
хм... я не філолаг, таму крочу па мінным полі
а ў дыпломе ў цябе што напісана? (праўда, у мяне ў дыпломе ў тым ліку напісана, што я - выкладчык нямецкай мовы і літаратуры... а я яе ніколі і не бачыла, літаратуру гэтую нямецкую :))))
 

Nulka

Member
Кьяра,
каді сур'ёзна, то бачу адрозненне. Рацыя -- нешта лагічна-аб'ектыўнае. Праўда -- эмацыйнае (дарэчы, чытала калісьці нейкі тэкст пра тое, што расейская пара "правды"-ложь. а беларуская -- крыўда).

Вишенка,
во-во, пра літаратуру. (Не беларускі філолаг, мела на ўвазе).

Кьяра,
ну, мне на слова "павінна" -- хочацца спытаць "каму павінна"?
а на "вымушана" -- "што цябе вымушае"?
 

k_ja_ra

Well-known member

имя-как-имя

Well-known member
Цалкам сінанімічныя словы не могуць існаваць у мове адначасова. Мусіць быць розніца, хоць у чым-небудзь.

А можна:"павінна быць розніца"? Я б напісала і нават не задумалася б.
 

Nulka

Member
имя-как-имя,
можна. Гэта ўсё даволі тонкія нюансы. Ступень мадальнасці адрозніваецца, але зусім трошку. У ангельскай таксама ж бываюць варыянты.
 

k_ja_ra

Well-known member
Я б напісала і нават не задумалася б.

Нейкія пэўныя мінімальныя адрозненні паміж двума выразамі ёсць, і мы іх, як правіла, адчуваем. Але збольшага яны сінанімічны. Таму вялікай памылкі ў выпадку ужыванныя "мушу" замест "павінны" ці наадварот, як я зразумела, у кожным разе не будзе.

Адзінае, яшчэ хацела удакладніць, у краме на касе мы як пытаемся? Колькі я Вам мушу? Так?
 

Patricia

Well-known member

Goldenflow

Well-known member
Не у краме не мусяць
Мусіць это па майму разуменню "должно быть", анг варыянт Might be
Іншае значэнне павінны зрабіць
А у краме павінны. Колькі я вам павінна
МУСІЦЬ
(дзеяслоў | незакончанае трыванне)
1. Быць абавязаным зрабіць што-н. Я мушу прызнаць сваю памылку. 2. у форме інф., у знач. пабочн. Мабыць, напэўна, відаць. Ты, м., не снедаў яшчэ.

http://rv-blr.com/slounik?alpha3=МУС&alpha=М
Тлумачальны слоунік тут
 

Marisol

Active member
Дзяўчаты, вось і пачынаюцца галоўныя зімовыя святы:))) З надыходзячымі Калядамі нас усіх!

Снег ідзе, пакідаючы ў меншасці год.
Прадавачкам два тыдні раскошы:
мандарынкі з шампанскім — і будзе даход,
покі ў нас не закончацца грошы.

Прыляціць Мікалай у калядных санях.
Надаюць аднакласніцы бусек.
У спартзале ялінка ў святочных агнях,
а пад ёй — хто б вы думалі? Трусік.

І запаляцца свечкі, і створаць інтым,
і прыедзе ў паўночным трамваі
прыгажуня‑Снягурка, і ганьба ўсім тым,
хто казаў, што яе не бывае!

Не замерзні, глядзі! Ты і сам Дзед‑Мароз,
сіні нос для цябе не пытанне,
сівізна ў бараду, а спыніцца — не лёс.
Бачыш зорку? Загадвай жаданне!

Загадай пра сябе, як Другі Прэзідэнт,
каб бацькоў сваіх слухалі дзеткі;
каб каханкі не змерзлі на вуліцы ўшчэнт,
пад футэркам хаваючы кветкі.

Мікалай‑канспіратар, стары дысідэнт,
падарункі схаваў у шкарпэткі
і, чытаючы верш за калядны прэзент,
не зваліўся ніхто з табурэткі.
(с) А. Хадановіч
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху