Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
БДЛУ. :)

А у краме павінны. Колькі я вам павінна
Мне проста здавалася, што я бачыла менавіта: колькі я мушу. Але не ўпэўнена. :)

Goldenflow, спасылка памылку выдае. :(

prosto_kat, ну нарэшце! :) Я ўжо пераймацца пачала: куды ты падзелася? :) Як здароўе?
 

k_ja_ra

Well-known member
Goldenflow, так працуе. Дзякуй за спасылку. Захавала. :) Наконт "мусіць" - не тое, каб у чымсьці дапамагла, але наогул вельмі карысная рэч.

Я усё ж яшчэ так адчуваю:

Мушу - бліжэй да вымушаны. (+ я сам усведамляю неабходнасць і гэта як бы маё рашэнне)

Павінны - бліжэй да абавязаны. (+ хтосьці ці штосьці мне амаль загадвае і гэта ўжо не цалкам маё рашэнне)
 

имя-как-имя

Well-known member
Віктар Шалкевіч. Балада пра святога Мікалая.

Кароткі снежаньскі дзянёк
Падоўжаў на барані скок,
Віхура свішча па-над апусцелым садам,
Але аднойчы ўначы
Святлом наздзіўным заблішчыць,
Заззяе зорка — пачынаюцца Каляды...

Стары дасведчаны анёл,
Айца нябеснага пасол,
Штогод ў наш дом з навінай добрай прылятае.
А ты, цікавая ўсяго -
Ізноў з пытаннем да яго
Пра таямнічага Святога Мікалая.

Рэфрэн:
Спі, малое, дзіцятка, хутчэй засынай,
Хай табе сняцца толькі цудоўныя сны.
Спі, малое, дзіцятка, хутчэй засынай
Едзе, едзе ўжо твой Святы Мікалай! (2)

Віват зіма, віват мароз,
Бывай стары, абрыдлы пост,
Ў шырокі свет ідзі шукай сабе ахвяраў.
Анёл сядае пры стале,
У рукі Біблію бярэ
І адзяе на нос старыя акуляры.

Мы, спраўна трапіўшы ў дом,
Старанна "Глорыю" пяём,
А потым келіхі ўгору падымаем.
Табе не спіцца ўсё часцей,
Ты падыходзіш да дзвярэй,
Пытаеш пра свайго Святога Мікалая.

Рэфрэн.

Сівабароды, добры дзед -
Ён не забыўся пра цябе,
Як і пра ўсіх малых, лупатых і цікаўных.
Яму абрыдлая язда,
І нам, бацькам, яго шкада
А што зрабіць - яшчэ хвілінку пачакаем.

Анёл у нябёсы паляцеў,
Анёл спаць моцна захацеў,
Пара табе за добрым прыкладам таксама.
Пад ёлку боцік палажы
І ў ложак хуценька бяжы,
Ён недзе блізка — чуеш, пад'язджаюць сані!

Рэфрэн.

Ціха ў дзверы пастукаў Святы Мікалай.


Вельмі прыгожая песня.



 
Последнее редактирование:

Nulka

Member
Кьяра, памятаеш, я табе дзядзьку на ялінцы паказвала?

Андрэй Хадановіч
24 СЬНЕЖНЯ 2011 ГОДУ

Сёньня ў хату цішком
Дзед пракраўся зь мяшком,
А ў мяшку, відавочна, заначка.
Барадой – Дзед-Мароз,
Майка з надпісам “ШОС!”
Ну, заходзь, калі ты не гарачка!

Ён сказаў мне: “Шалом!”
І ўдваіх за сталом
Мы падводзілі вынікі году,
Ігнаруючы пост,
І гучаў кожны тост:
“За падманы! За страты! За шкоду!”

Я сказаў, што хлусьня
Адусюль і штодня:
“Нават сьнег падмануў і ня выпаў,
Нават мроі ды сны –
Разнавіднасьць маны.
Вось і ты… Тост сказаў, а ня выпіў!”

А дзядок у адказ
Выпіў з келіха раз,
Выпіў два – і сьмяецца, як д’яблік:
“Усё праўда, але
Ёсьць віно на стале,
Мандарыны, карыца і яблык!

Усё праўда, аднак
Будзе зорка як знак,
Што надзея ня зьнікла дашчэнту,
А сябры, як цары,
Ўжо рыхтуюць дары,
І малы будзе рады прэзэнту!

Хай пэтарды ўгары
І – “Ялінка, гары!”,
І згадаецца нам, як калісьці,
Пра калядны настрой,
Пра спаўненьне ўсіх мрой
І пра ўсіх немаўлят у калысцы.

Хай увечары двор
Пасьвятляе ад зор
І, сігаючы ў санкі з разьбегу,
Ад Раства да Раства
Лепіць сьнежкі дзятва,
Бо нарэшце нападае сьнегу!”
 

k_ja_ra

Well-known member
памятаеш, я табе дзядзьку на ялінцы паказвала?
:) Памятаю. :) Вось жа якая рэч - памяць і ўспрыманне... Вобраз асобна (хай сабе і прозвішча названа было), а вершы (з тым жа прозвішчам, уласна кажучы) - асобна. Пакуль ты не нагадала, у адзін "пазл" так і не склалася. :)

А за верш дзякуй. На Ніве чытала. :)
 

Ильгрия

New member
Дарагія мае (католікі і грэка-католікі ) са святам! З Божым Нараджэннем!

"Не спі, абудзіся!
Хрыстус нарадзіўся!
З неба радасць прамяніцца,
Будзем весяліцца."

Хай ахіне вас, вашых дзетак- вашыя сем'і ласкай сваёй і любоўю немаулятка Езус. Хай наша Маці Марыя возьме пад сваю апеку нашу краіну. Усім здароўя,ладу і дабра!!! Вясёлых свят Божага Нараджэння!

Дзяўчаты,праваслаўныя - вам добра дачакацца свята))) Абавязкова будзем віншаваць, таксама. :)
 

Лапа

Well-known member
Дзяўчаты, з Народзінамі ўсіх, хто сення святкуе!!!! Няхай толькі дабро прыхозіць у вашу хату!
 

k_ja_ra

Well-known member
Дзяўчаты, а вы большай часткай каталікі ўсе?

Далучаюся да віншаванняў. :) З Калядамі!

Фасолінка, ну распавядзі ж пра сюжэт на БТ.(мы праспалі :( ) Ці бачыла каго, акрамя Дамінічкі? :)
Дамінічка - зорачка, кажуць, была. У прынцыпе і не дзіўна. :) Светлае дзіцятка. )))

А мы на Вольскага ідзем. Пазычце нам удачы...

Са святамі!

Дзякуй вам, цёпла з вамі. :)
 

fasolinka

Active member
Фасолінка, ну распавядзі ж пра сюжэт на БТ.(мы праспалі ) Ці бачыла каго, акрамя Дамінічкі?
Дамінічка - зорачка, кажуць, была. У прынцыпе і не дзіўна. Светлае дзіцятка. )))
я амаль нiкога не ведаю, таму не магу сказаць, хто папау у кадр, а хто - не) Мне вельмi спадабауся сам сюжэт i яго добры пазiтыуны настрой. Ён вельмi добрае адчуванне пакiнуу. I залю добра паказвалi, i артыстау, i некалькi дзетак (ужо зразумела, что дзяучынка - Дамiнiка), i Крысцiну.

Дзяўчаты, а вы большай часткай каталікі ўсе?
не? я хрышчана у праваслаунай царкве) але я вельмi сiмпатызую каталIкам i блIзка да iх... У мяне навогул складаные адносiны з царквамi)))
 

k_ja_ra

Well-known member
Канцэрт такі адбыўся! :) Сапраўднае свята! :)

Мне вельмi спадабауся сам сюжэт i яго добры пазiтыуны настрой. Ён вельмi добрае адчуванне пакiнуу

Я думаю, ці хутчэй спадзяюся, беларусы раней ці пазней дойдуць да вытокаў, да сябе...Кожны нармальны чалавек гэтага хоча, але ці то баіцца, ці то лянуецца, ці то не дарос...

Таксіст сёння: "32 тыс. Але з вас - 20. За бел. мову."

Вось так...
 

Вишенка

волшебница
суіснуюць і абсалютныя сінонімы. у рускай мове БЕГЕМОТ и ГИППОПОТАМ
Розніца ва ўжыванні. Пра бегемоцікаў пішуць казкі, а пра гіпапатамчыкаў - навуковыя артыкулы. Дарэчы, толькі зараз заўважыла, што слова бегемот па беларуску выглядае недарэчна.

Ці бачыла каго, акрамя Дамінічкі?
Малодшую тваю прынцэсу паказвалі. Але, здаецца, без слоў.
Цікава, можа гэты сюжэт дзе ў інтэрнэце ёсць? Нашы абедзьве бабулі праспалі... :(
 

k_ja_ra

Well-known member
можа гэты сюжэт дзе ў інтэрнэце ёсць?
Наўрад ці. Адно калі хтосьці сабе сам нейкі запіс зрабіў і на ютуб выкладзе... Але, ІМХО, шанцы не вялікія...
Ай, дый Бог з ім, з сюжэтам. Ну паглядзеў... Галоўнае - мы там былі! :). А дзіцё я і на відэа з фотамі пабачу.

Дарэчы, ніяк не дайду фоты куды-небудзь скінуць... На "дзеткі", відаць, лепш за ўсё, так?

Ведаеш (упэўнена, што ведаеш :) ), не ў грошах рэч. Іншае цешыць...

Я не))) Проста жыву па новым стылi
А гэта як? :)
=====

Дзяўчаты, пытанне. :). Заблыталася крышачку.
Зычыць - желать (рас). Пазычыць - пожелать (рас). Адпаведна пазычце - пожелайте (рас). Так?
Амонім з пазычце - одолжіте (рас) атрымліваецца... Так? :)
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху