Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

Вишенка

волшебница
ты думаеш там цябе рэальна не разумелі?... Сумняваюся
Дазвольце я пра сябе пару слоў напішу :)
Я вось не вельмі люблю, калі пішуць транслітам... Ну і я невялікі фанат лацінкі таксама... Бывае, што праглядаю якія форумы пад гарбатку, ну ці калі снедаю/абедаю... Па дыяганалі, што называецца... І тое, што лацінкай, часта і не чытаю ўвогуле... Але калі якая тэма для мяне важная, актуальная - я адсуну кубак, адкладу відэлец і буду ўчытвацца і думаць... Я думаю, прыблізна тое і з той сітуацыяй, калі вас не адмаўляюцца разумець па-беларуску. Проста пэўнаму чалавеку не вельмі важна, што вы пішаце/кажаце. Не настолькі важна, каб дзеля гэтага напружваць мазгі. Было б важна - ён бы знайшоў у шафе слой школьны слоўнік і прачытаў па складах, а так... Але я не думаю, што варта тут засмучацца :)
 

k_ja_ra

Well-known member
Вишенка, насамрэч я не пра разуменне... Мне па сутнасці ў той сітуацыі было ўсё адно, ці зразумела яна мяне. Мне пасыл не спадабаўся: у мяне праблемаў няма... Дык і ў мяне няма! Думаю, яна зразумела, што я не на кітайскай з ёй... Магла проста галавой паківаць, нават калі нейкая слова не ясна, ціпа: так-так, толькі адчапіся... Дык не ж: Я НЕ ПОНИМАЮ...

Але зноў жа гэта я ў гаворку ўлезла. Таму да яе няма прэтэнзіяў. А ўнутранае абурэнне ёсць. :). Таму засталося адчуванне непрыемнасці сітуацыі...)))

А так, я не ў позе. Магу і па-расейску. :) Уласна кажучы, штосьці я і сама па-беларуску не магу...Пакуль.
 

Танюша_

всё чудесатее и чудесатее
Кьяра, мне толькі не зразумела, чаму яна павінна табе ківаць, калі яна не разумела? :)
 

k_ja_ra

Well-known member
Танюша_, я б так зрабіла. З ветлівасці.)))

А так, не спрачаюся, твая праўда.))) Я і кажу, што мяне падвойнае пачуццё разбірае. З аднаго боку, я разумею ,што ейная праўда на добры лад, а з іншага - мяне гэта раз'юшвае, ну як мінімум злуе. Што рабіць? :)

п.с. Вішанька, а транслітам гэта як? па-беларуску расейскімі літарамі?
 

k_ja_ra

Well-known member
ангельскімі літарамі рускі тэкст.
Вой, і такое бывае?! :swoon:
Што да лацінкі, то так, цяжка, мне прынамсі. Трэба напружвацца. З сумам гэта прызнаю.

Дзяўчаты, вы лічыце, што чытаць па-беларуску і чытаць ангельскімі літарамі расейскі тэкст ёсць з'явамі аднаго парадку? Я без падвоху пытаюся...

Прычым, што цікава. Паслухаеш, амаль усе беларускую добра разумеюць (ну так, па размовах, абмеркаваннях, нават на гэтым форуме), а вось чытаюць, як "транслітам". Няўжо праўда?

трэба, відаць, успомниць таксіста
Добрая парада, насамрэч. Але тут не, тут іншае.:) Тут "трындзець" трэба менш, ці, як мінімум, своечасова спыняцца. :) Тады "падвойныя пачуцці" раздзіраць не будуць. Бо такі не мая праўда ў той сітуацыі... Сама негатыў справакавала...

Маўчанне, як вядома - золата. :)
 

имя-как-имя

Well-known member
Прычым, што цікава. Паслухаеш, амаль усе беларускую добра разумеюць (ну так, па размовах, абмеркаваннях, нават на гэтым форуме), а вось чытаюць, як "транслітам". Няўжо праўда?

Пра сябе магу сказаць, што не "транслітам", але ж даводзіцца менавіта чытаць, і чытаць уважліва кожнае слова. Па дыяганалі чытаць, ці "пазнаваць" слова, убачыўшы першыя літары, як у выпадку рускамоўнага тэксту, з беларускамоўным не атрымліваецца.

ЗЫ
Нарэшце дамовілася з раскладкай:).

Вяртаючыся да сітуацыі ў садку.
я б так зрабіла. З ветлівасці.)))


Калі рабіць з ветлівасці выгляд, што ўсё разумееш, там, дзе насамрэч нічога не зразумела, то рызыкуеш трапіць у няёмкае становішча, калі суразмоўца спытае пра твой пункт гледжання на тую праблему, пра якую доўга распавядаў табе, як зацікаўленаму слухачу. І што тады? Прызнавацца, што анічога не зразумеў?

а з іншага - мяне гэта раз'юшвае, ну як мінімум злуе. Што рабіць? :)

Я недзе разумею тваю злосць. Успамінаю свайго настаўніка нямецкай мовы, які ў тых маіх аднакласнікаў, што былі вызваленыя ад вывучэння бел. мовы ( а такіх было больш за палову класа), пытаўся: сала беларускае жрэш, а мову вучыць не хочаш?

ЗЫ. Калі хто бачыць памылкі - выправіце, калі ласка, і мяне ткніце ў іх носам. Дзякуй.
 
Последнее редактирование:

Шона

New member

имя-как-имя

Well-known member

"Немец " наш казаў "жрэш":))). Шона, а "а" ў гэтым слове ў другой толькі асобе, ці ва ўсіх?
Можна яшчэ пытанне? "Напамяць" (вывучыць) ў маёй маладосці пісалася быццам бы разам. А зараз - трэба асобна ( нейк у сына выпраўлялі, і ў слоўніках розных па-рознаму было)?
 

Nulka

Member
Кьяра,
ты адчула лёгкую агрэсію і зрэагавала неадэкватна сітуацыі. Бывае.
Я ў такіх выпадках кажу штосьці кшталту "ОО! А откуда вы пріехалі к нам в Мінск?" ну і далей па сітуацыі. Ьывае, чалавек сапраўды нядаўнеа прыехаў. Тады можна шчыра сказаць "нічога, хутка будзеце разумець". Калі з другога боку непрыхаваная агрэсія, можна таксама "з'ехаць" да "а вас у вашых Пятрышках мове не вучылі?" ці там "і што, за столькі год так і не здолелі вывучыць, так?"
Але на практыцы высветлена :), што любая свая агрэсія ў чужы бок усё адно асадачак пакідае. Звязачка застаецца. Як нейкі канал, па якім паміж вамі яшчэ пэўны час ходзіць туды-сюды энергія, прычым негатыўная. Лепей на пазытыў ці нейтрал выруліваць, што амаль заўсёды магчыма.
і гэта... мне штосьці за мужа твайго трошку перажываецца. Мо, яму замест "твае праблемы" словаў мілосных на беларускай нагаварыць? Няўжо ён ад "сонейка" і "любага" адмовіцца? :)
 

Шона

New member
имя-как-имя, тут чаргаванне: жэрці-жарУ-жарэш (ну і дзеяслоў ваш немец абраў!). На памяць асобна. Заўсёды. Не памятаю, каб пісалася разам.

Nulka,
"а вас у вашых Пятрышках мове не вучылі?"
:biggrin:
 

k_ja_ra

Well-known member
але ж даводзіцца менавіта чытаць
Я на форуме, НН і іншым ужо розніцы з расейскай не адчуваю.
Спецыфічныя тэксты, кшталту гістарычнай, ці навуковай (не, ну можа не навуковай, навуковую та я не чытаю, але "разумна-разважальную", я б сказала) пакуль цяжэй даюцца...

Калі рабіць з ветлівасці выгляд, што ўсё разумееш,
Не-не, я не тое крышачку. Проста там сітуацыя доўгаму дыялогу ў кожным разе не спрыяла. Гэта хутчэй проста думкі уголас былі. Развіваць бы ніхто не стаў. Але, што праўда, тая мама пра тое не ведала. А раптам бы мяне панесла так, што не спыніць? :) Таму на корані гэта спыніла... Дый Бог з ім. Я ўжо гэта "падумала". Злосці ўжо няма. :)
 

имя-как-имя

Well-known member
На памяць асобна. Заўсёды. Не памятаю, каб пісалася разам.

Не дзеля спрэчкі:). А каб самой разабрацца.

Я дакладна памятаю, што пісалі разам. У інстытуце на гэта звярталі ўвагу. І зараз перада мной слоўнік, ў якім два артыкулы:
Напамяць, прысл. Вывучыць верш напамяць.
На памяць, наз. з прыназ. На памяць не спадзявайся. Падарыць кнігу на памяць.
Слоўнік даволі стары - 1994г. Таму і думала, што з таго часу нешта змянілася.

Арашонкава Г.У., Лемцюгова В.П. Кароткі слоўнік беларускай мовы: Правапіс:
Вымаўленне: Націск: Словазмяненне: Словаўжыванне./ Пад. рэд. В.І.Рабкевіча. - Мн., Маст. літ., - 1994. - 367с.

:):):) Высветліла, што і "жэрці" у маім слоўніку ёсць. Але сама ніколі б там не знайшла гэтае слова, бо шукала б "жраць" ці "жраці". Дзякуй яшчэ раз.
 

k_ja_ra

Well-known member
Танюша_, :) не вельмі зразумела. Я лаюся? Калі ласка, растлумач. Я прашу сардэчна. :) У садочку? Ці тут? Чакаююююю. :)

Я дакладна памятаю, што пісалі разам
Вось я якраз набрала допіс пра гэта і яшчэ... А ён знік, бо "резервное копірованіе" :)

Я таксама не спрачацца ні разу. Але наадварот, адчуванне, што ні разу асобна не бачыла. Ці так гляджу?
 

Танюша_

всё чудесатее и чудесатее
Кьяра, я пра паразуменне. Я ніколі не згаджаюся, каклі не разумею.
 

имя-как-имя

Well-known member
Сообщение от имя-как-имя
Я дакладна памятаю, што пісалі разам

Я таксама не спрачацца ні разу. Але наадварот, адчуванне, што ні разу асобна не бачыла. Ці так гляджу?

Не зразумела я, каму твой "наадварот". :) У мяне таксама ўпэўненасць была, што разам і што інакш не бачыла, пакуль ў дзённіку сыну не выправілі. Тады палезла ў слоўнікі, а там - і так і гэтак. Мне падабаецца напісанне разам, мабыць таму, што бачыцца прыслоўе - і ўсё тут. Як "увосень".
 

k_ja_ra

Well-known member
ты адчула лёгкую агрэсію і зрэагавала неадэкватна сітуацыі. Бывае.
Не, агрэсію ўжо пасля пачала адчуваць. Я проста не паспела падумаць. Прычым 2 разы. Першы раз, калі ў размову ўлезла (у прынцыпе гэта не варта было рабіць і па-расейску таксама, таму тут не ў беларускай рэч). А другі, калі па аналогіі з іншай сітуацыяй аўтаматычна выдала пра "праблемы", што зноў жа было няправільным.

І далей унутраная агрэсія ад таго, што сама ж і вінавата. Гэта ж цяжэй усвядоміць, чым нечыю віну. :)

За мужа не хвалюйся. Пакуль не знікнуць выразы : "я прынцыпова па-расейску" і "говорі нормально", сонейка не будзе. І хоць забіце мяне.))) Я падтрымкі не прашу, хоць перашкодаў ладзіць не трэба...

имя-как-имя, прабач... Наадварот да Шоны, вядома. Я была ўпэўнена, што разам пішацца, як расейскае "наізусть". )))) Заблыталася з цытатамі.


Танюша_, усё, зразумела.. То бок, а раптам я лаюся? а чалавек са мною пагадзіўся.. :)

Дзяўчаты, пытанне знімаю, бо ясна ўсё. Праўда. Затое было, што абмеркаваць, спадзяюся, не моцна вас напружыла. :)
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху