Дазвольце я пра сябе пару слоў напішуты думаеш там цябе рэальна не разумелі?... Сумняваюся
Я вось не вельмі люблю, калі пішуць транслітам... Ну і я невялікі фанат лацінкі таксама... Бывае, што праглядаю якія форумы пад гарбатку, ну ці калі снедаю/абедаю... Па дыяганалі, што называецца... І тое, што лацінкай, часта і не чытаю ўвогуле... Але калі якая тэма для мяне важная, актуальная - я адсуну кубак, адкладу відэлец і буду ўчытвацца і думаць... Я думаю, прыблізна тое і з той сітуацыяй, калі вас не адмаўляюцца разумець па-беларуску. Проста пэўнаму чалавеку не вельмі важна, што вы пішаце/кажаце. Не настолькі важна, каб дзеля гэтага напружваць мазгі. Было б важна - ён бы знайшоў у шафе слой школьны слоўнік і прачытаў па складах, а так... Але я не думаю, што варта тут засмучацца