Аднак.

Толькі наконт разам.(
http://slounik.org/search?dict=&search=наконт&x=0&y=0) Вішня, я цалкам згодная.

))) Гэта з серыі "у гэтай сувязі" (правільна: "у сувязі з гэтым")... Я ведаю гэта, але такі часам вядуся на падобныя недакладнасці... Не ведаю, навошта... Напісала - напісала, хоць і ведаю, што непісьменна гэта. Але тут беларуская, як такая, ні пры чым, гэта моўныя памылкі, якія і ў расейкай маюць месца... Каюся... )))
Зламала галаву, шчыра. Пашкадавала, што выкідваю ўсё без памяці.

. Бо тады Вячорка раздаваў на аркушыках прыклады, там нешта пра краіны было...не памятаю...
Але вось прыдумала так:
Маці хворая і я ўпэўнены, што ёй палепшае.
Тут, праўда, яшчэ коска ролю грае. (пасля хворая) Але іншага не прыдумваецца. Дый не факт, што гіпатэтычны аўтар наконт коскі ў курсе.
То бок сэнс у тым, што поўная форма мужчынскага роду і кароткая множнага ліку супадаюць. І ў гэтым мной прапанаваным прыкладзе не ясна, хто ўпэўнены? Маці і я? Ці толькі я? Калі маці і я, поўная форма множнага ліку абавязковая. (упэўненыя)
Спадзяюся, растлумачыла. Хаця дзеля справядлівасці, можа гэта як бы сінтаксіс і ёсць? Я ў такіх нюансах тэрміналагічных не надта абазнаная. Я не лінгвіст. Мне сэнс - зразумелей. А сінтаксіс - гэта як выразы і сказы будуюцца, так? Што з якім прыназоўнікам і г.д.? Прынамсі я так разумею...)))
Яшчэ раз свой сказ перачытала:
энергазатраты ўжо не так важны
Такі тут "важны" трэба. Ці тады ўжо "не такія важныя".