Берта, прошлым летам, ездзілі на экскурсію- Моталь,Лагішын, Дубое, Пінск. Заязджалі і ў вёскі на балотах, але на жаль пра кладкі па якіх хадзілі палешукі ў госці адзін да аднога нам толькі расказвалі, ўбачыць не ўдалося. Але уражанні ад паездкі невыразныя- я на Палессі была ўпершыню, прырода адмысловая..нейкія расліны , якія заплятаюць дываном зямлю і пераходзяць на сцены і страху закінутай хаты-проста беларускія джунглі...
У Дубое яшчэ захаваліся рэшткі калісь выдатнага старажытнага парку з пераходамі паміж сажалкамі, старым магутным дубам ў 5-6 чалавек абхватам, адной будынінай і невялімкімі нямецкімі могілкамі часоў 1 сусветнай на адным з "астравоў"- калі будзеце праязджаць міма- заедзьце не пашкадуеце, бо думаю хутка гэты парк будзе намі страчаны...